Айсберг
Айсберг (ням.: Eisberg — «ледзяная гара») — вялікі масіў мацерыковага або шэльфавага лёду, які плавае ў акіяне, моры або ляжыць на мелі. Утвараецца ад абломвання ледавіка, што спускаецца ў ваду. Над вадой узвышаюцца да 70-100 метраў, большая частка аб'ёму (да 90 %) пад вадой. Асноўныя раёны ўтварэння айсбергаў — шэльфавыя ледавікі Антарктыды, астравы Канадскага Арктычнага архіпелага, Грэнландыя. Могуць служыць крыніцай прэснай вады пры буксіроўцы да засушлівых прыбярэжных раёнаў Аўстраліі, Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі, Аравійскага паўвострава. Сутыкненне з айсбергам — прычына гібелі суднаў («Тытанік» у 1912, «Ханс Хедтафт» у 1959).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Айсберг
Снег | |
---|---|
Прыродныя ўтварэнні: снежныя | |
Перанос снега | |
Лёд |
|
Прыродныя ўтварэнні: ледзяныя | |
Ледзяное покрыва: частковае | |
Штучныя ўтварэнні са снегу або лёду |
|
Зімовыя забавы | |
Навуковыя дысцыпліны |
|
Персанажы | |
Гульні са снегам | |
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.