For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Адам Брэменскі.

Адам Брэменскі

Адам Брэменскі
Дата нараджэння XI стагоддзе[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1080-я
Грамадзянства
Род дзейнасці багаслоў, гісторык, пісьменнік, географ
Навуковая сфера гістарыяграфія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адам Брэменскі (ням.: Adam von Bremen; памёр пасля 1081 года) — паўночнагерманскі храніст, канонік і схаластык, ці Magister scholarum.

Мяркуюць, што ён быў выкліканы архібіскупам Адальбертам з Верхняй Саксоніі ў Брэмен (1067 г.).

Яго сачыненне «Gesta Hammaburgensis ecclesiae pontificum» («Дзеянні біскупаў Гамбургскай царквы», каля 1075 года, у 4 кнігах, на лацінскай мове) — гісторыя Гамбургскага архібіскупства з яго заснавання да смерці архібіскупа Адальберта (1072 г.) — напісана па старажытных рукапісах і ўключае каштоўныя дакументы для гісторыі паўночна і паўночна-славянскіх народаў. Частка звестак набыта ім падчас місіі ў Данію з вуснаў дацкага караля Свена II Эстрыдсена. Сачыненне, прысвечанае архібіскупу Лімару (1072—1101 гг.), важнае, як адзіная падрабязная крыніца гісторыі паўночных народаў таго часу, адрозніваецца дакладнасцю сваіх звестак і ясным выкладам з удалым перайманнем стыля старажытных пісьменнікаў, галоўным чынам Салюстыя. Трэцяя кніга — гісторыя архібіскупа Адальберта, 4-е сачыненне, «Descriptio insularum aquilonis», напоўнена важнымі геаграфічнымі і этнаграфічнымі апісаннямі скандынаўскіх і балтыйскіх земляў. З усіх шматлікіх выданняў найбольш часта ўжываецца Лапенберга, «Monumenta Germaniae historica» (Scriptores, 7 т., 2-е выд., Ганов., 1876 г.). Гэтым выданнем скарыстаўся Лаўрэнт для перакладу на нямецкую мову (Берл., 1850 г.).

Чацвёртая кніга, Descriptio insularum Aquilonis, завершаная прыкладна да 1075 года, прысвечана геаграфіі, народам і звычаям Скандынавіі, роўна як і апошнім весткам пра поспехі там хрысціянскіх місіянераў. Адам падтрымліваў зварот паўночнікаў. Скандынавія зусім нядаўна была адкрыта місіянерамі, і таму, паколькі чацвёртая кніга была, магчыма, створана, каб натхняць і накіроўваць будучых місіянераў, яе дэталёвыя апісанні робяць яе адной з найважнейшых крыніц пра дахрысціянскую Скандынавію. Гэта таксама першае ў Еўропе сачыненне (глава 38), у якім згадваецца востраў Вінланд, зямля, якая шматлікімі стагоддзямі пазней будзе вызначана як, верагодна, Ньюфаўндленд, Канада.

Зноскі

  • Ваттенбах «Deutschlands Geschichtsquellen im Mittelalter» (4-е изд., 2 том., Берлин, 1877—78 г.).
  • Magistri Adami Bremensis Gesta hammaburgensis ecclesiae pontificum, 3 Aufl., hrsg. von B. Schmeidler, Hannover — Lpz., 1917.
  • Вайнштейн О. Л., Западноевропейская средневековая историография, М.— Л., 1964 (библ., с. 175-77).
  • Рыбаков В. В. Из ранней истории шведского государства. М. 1999
  • Свердлов М. Б. Латиноязычные источники по истории Древней Руси. Германия IX-первая половина XII вв. М.-Л. 1989
  • Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2 т. / Автор-составитель В. В. Богуславский. — Т. 1. — С. 11.
  • Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб.: 1890—1907.

Адам Бременский. Деяния архиепископов гамбургской церкви / Латиноязычные источники по истории Древней Руси. Германия IX-первая половина XII вв. М.-Л. 1989: Прадмова. Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2012. Праверана 4 чэрвеня 2014. Кніга 1. Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2012. Праверана 4 чэрвеня 2014. Кніга 2. Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2012. Праверана 4 чэрвеня 2014. Кніга 3. Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2012. Праверана 4 чэрвеня 2014. Кніга 4. Усходняя літаратура. Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2012. Праверана 18 лютага 2011.

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Адам Брэменскі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?