Агні
Агні (санскр.: अग्नि, «агонь», падобна лац.: Ignis, бел.: Агонь) — у ведыйскай і індуісцкай міфалогіі бог агню.
Бог агню, хатняга агменю, ахвярнага вогнішча; з'яўляецца персаніфікацыяй свяшчэннага агню. Галоўны сярод зямных багоў, асноўнай функцыяй якога з'яўляецца пасрэдніцтва паміж імі і людзьмі праз узнясенне ахвярных прынашэнняў да нябесных багоў.
Гімны да Агні, якімі пачынаюцца амаль усе 10 кніг Рыг-Веды, усхваляюць яго як пасярэдніка паміж багамі і людзьмі, хатняга жраца багоў і несмяротнага госця смяротных, шчодрага дарыцеля даброт і абаронцы людзей ад дэманаў, галечы і голаду. Ён прыносіць сямейнае шчасце, здаровае патомства, поспех, удачу. Лічыцца несмяротным божым жрацом.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Агні
Трымурці — Трыдэві | ||
---|---|---|
Лакапалы | ||
Наваграха | Сур'я • Чандра • Мангала • Будха • Брыхаспаці • Шукра • Шані • Раху • Кету | |
Багі і багіні | ||
Храмы | ||
Свяшчэнныя пісанні | ||
Пакланенне ў індуізме | Пуджа • Рытуальная літаратура • | |
Кірункі індуізму | ||
Багі індуізму · Багі індуізму на Вікісховішчы · · · · · Багіні індуізму · Багіні індуізму на Вікісховішчы |
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.