For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Аветык Ісаакян.

Аветык Ісаакян

Аветык Ісаакян
арм.: Ավետիք Սահակի Իսահակյան
Аветык Ісаакян на паштовай марцы Арменіі 2000 года
Аветык Ісаакян на паштовай марцы Арменіі 2000 года
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 (30) кастрычніка 1875[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 кастрычніка 1957(1957-10-17)[3][4][…] (81 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Дзеці Vigen Isahakyan[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, празаік, публіцыст
Гады творчасці 1890-я1957
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Жанр верш, паэма
Мова твораў армянская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія 1-й ступені
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Леніна медаль «За абарону Каўказа» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аветык Ісаакя́н (арм.: Ավետիք Սահակի Իսահակյան, 18751957) — выдатны армянскі паэт, празаік, публіцыст. Акадэмік АН Арменіі (1943).

Помнік у Пантэоне імя Камітаса

Нарадзіўся 19 кастрычніка 1875 года ў Александропалі Эрыванскай губерні (цяпер Гюмры, Арменія).

Вучыўся ў Эчміядзінскай духоўнай семінарыі «Геваркян» (1889—1892) і Лейпцыгскім універсітэце. У 1911 годзе быў выгнаны з Расійскай імперыі за рэвалюцыйную дзейнасць. Да 1936 года жыл галоўным чынам за мяжой (Францыя, Швейцарыя і інш.), асабіста быў знаёмы са шматлікімі інтэлектуаламі свайго часу. Ісаакян уваходзіў у Дашнакцуцюн і адзначыўся антысавецкімі выказваннямі.

Па вяртанні ў СССР быў старшынёй СП Армянскае ССР. Акадэмік АН Армянскае ССР (1943). Дэпутат ВС Армянскае ССР 2—4 скліканняў.

У той час Ісаакян знаходзіўся пад абаронай Першага сакратара ЦК КП Арменіі Рыгора Аруцінава. У 1937 годзе ён выкрасліў са спісу прадстаўленых НКУС СССР да арышту шматлікіх вядомых армянскіх дзеячаў, сярод якіх быў і Ісаакян[5]. Таксама для Ісаакяна, як і для некаторых іншых прадстаўнікоў армянскай інтэлігенцыі, быў пабудаваны асабняк у Ерэване[6].

Аветык Ісаакян памёр 17 кастрычніка 1957 года. Пахаваны ў Ерэване ў Пантэоне імя Камітаса.

Друкаваўся з 1892 года. Творчасць цесна звязаная з гісторыяй і культурай армянскага народа, прасякнутая гуманізмам і павагай да чалавечай годнасці. Першы зборнік вершаў «Песні і раны» (1897) вылучаецца лірызмам і напеўнасцю. У філасофскай паэме «Абул Ала Маары» (19011911) тэма трагічнага адзіноцтва моцнае асобы. Аўтар гістарычнай балады «Нашыя продкі» (1917), паэмы «Сасма Мгер» (1919, перапрацаваная ў 1937), зборніка вершаў і апавяданняў «Люлька цярпення» (1928), цыклаў вершаў «Нашыя гісторыкі і нашыя гусаны» (1939), «Маёй радзіме» (1940), «Армянская архітэктура» (1942), патрыятычных вершаў гадоў Вялікае Айчыннай вайны, раману «Уста Каро» (незакончаны)[7].

На беларускую мову творы Ісаакяна перакладалі Мікола Аўрамчык, Рыгор Барадулін, Янка Брыль, Эдуард Валасевіч[7].

Узнагароды і прэміі

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д е ё Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. ԽուդավերդյանՀայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
  2. а б в Armenian Concise EncyclopediaՀայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1990. — Т. 2.
  3. Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 3.
  4. а б Исаакян Аветик Саакович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Представители интеллигенции призывают увековечить память руководителя Советской Армении Григория Арутюняна Архівавана 6 кастрычніка 2014. (руск.)
  6. «Я буду просить вас, товарищ Сталин, разобраться в вопросе с Нагорным Карабахом и Нахичеваном» Архівавана 26 мая 2013. (руск.)
  7. а б Ісаакян Аветык Саакавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 326. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Аветык Ісаакян
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?