For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Ісламскі Эмірат Афганістан (1996—2001).

Ісламскі Эмірат Афганістан (1996—2001)

Гістарычная дзяржава
Ісламскі Эмірат Афганістан
пушту: د افغانستان اسلامي امارات
Сцяг
Сцяг
< 
 >
27 верасня 1996 — 17 снежня 2001

Сталіца
Мова(ы) дары, пушту і арабская
Афіцыйная мова пушту і дары
Рэлігія іслам
Грашовая адзінка Афгані
Плошча
  • каля 587 578 км² (2000)
Насельніцтва
  • 26 813 057 чал. (2001)
Форма кіравання ісламская дзяржава[d], эмірат, абсалютная тэакратычная манархія[d] і тэакратыя

Ісламскі Эмірат Афганістан (пушту: د افغانستان اسلامي امارات) — часткова прызнаная дзяржава, якая існавала ў 19962001 гадах і якае кантралявала большую частку тэрыторыі Афганістан. Утварылася ў выніку грамадзянскай вайны (1992—1996), калі ісламісцкі рух Талібан захапіў уладу пры падтрымцы Пакістана. Дзяржава атрымала дыпламатычнае прызнанне з боку Пакістана, Саудаўскай Аравіі, ААЭ, (дэ-факта) Туркменістана і непрызнанай ЧРІ, у той час як большая частка міжнароднай супольнасці працягвала лічыць легітымным прэзідэнтам Рабані, прадстаўніка Паўночнага альянсу. Рэжым талібаў быў абвінавачаны ў супрацоўніцтве з тэрарыстычнай групоўкай Аль-Каіда, чые члены ў той час хаваліся на тэрыторыі краіны, што стала casus belli для яго звяржэння ў 2001 годзе ў выніку ваеннай інтэрвенцыі ЗША і іх саюзнікаў.

Ісламскі эмірат быў срынуты Паўночным альянсам 17 снежня 2001 года. Паўночны альянс быў падтрыманы Міжнароднымі сіламі садзейнічання бяспекі, створанымі пасля ўварвання ЗША ў краіну двума месяцамі раней. Талібан працягваў называць сябе ісламскім Эміратам Афганістан у афіцыйных паведамленнях з 2001 па 2021 год.

Падчас наступу талібаў у 2021 годзе Талібы аднавілі кантроль над кіраваннем Афганістанам пасля падзення Кабула 15 жніўня 2021 года.

Рух «Талібан» паўстаў падчас Грамадзянскай вайны ў Афганістане 1979—1989 гады. Першапачаткова членамі гэтага руху былі ісламскія фундаменталісты-студэнты медрэсэ ў правінцыях Гільменд і Кандагар. У пераважнай большасці Талібы былі этнічнымі пуштунамі. Іх ідэалогія грунтавалася на ісламскім фундаменталізме, непрыманні ўсяго заходняга і сучаснага.

Пасля падзення ДРА талібы[1] захапілі Кабул у 1996, у 1997 годзе — Герат і Мазары-Шарыф. Да канца 2000 года рух «Талібан» кантраляваў каля 90 % тэрыторыі краіны. Апазіцыя («Паўночны альянс») была выцесненая ў паўночна-ўсходнюю правінцыю Бадахшан.

Падчас праўлення «Талібану» ў краіне былі ўсталяваныя законы шарыяту ў самай строгай інтэрпрэтацыі. Пазней Талібы хавалі Усаму бін Ладэна з «Аль-Каіды» і таму былі абвешчаныя міжнароднай супольнасцю памагатымі тэрарыстаў.

Рэакцыя на шарыяцкія законы

[правіць | правіць зыходнік]

На працягу пяці гадоў гісторыі ісламскага эмірата на значную частку насельніцтва былі накладзеныя абмежаванні свабоды, парушаліся правы чалавека. Жанчынам было забаронена працаваць, дзяўчынкам-наведваць школы або ўніверсітэты. Тых хто супрацівіўся каралі па законах шарыяту. Злодзеяў каралі адсячэннем рукі ці нагі.

Талібы абкладалі ўсіх данінай, але пры іх быў парадак, было бяспечна. Не было карупцыі. Не было крадзяжоў. У талібаў была справядлівая, бесстаронняя сістэма правасуддзя. Праблемы людзей развязваліся хутчэй. Талібы дапамагалі бедным. Яны не дапускалі злачынстваў.

Дыпламатычнае прызнанне

[правіць | правіць зыходнік]

Ісламскі эмірат Афганістан з’яўляўся часткова прызнаным дзяржавай — яго прызналі толькі Пакістан, Саудаўская Аравія і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (усе тры краіны разарвалі з ІЭА адносіны ў кастрычніку 2001 года пасля пачатку аперацыі ЗША[2], ААЭ — 22 верасня[3]). Туркменістан таксама дэ-факта прызнала ўрад «Талібану», паколькі ў яе было некалькі афіцыйных сустрэч і пагадненняў з талібскім урадам.

16 студзеня 2000 года вярхоўны лідар афганскіх талібаў мула Мухамед Амар пагадзіўся прызнаць Чачэнскую Рэспубліку Ічкерыя незалежнай ад Расіі самастойнай дзяржавай. Ічкерыя і талібы ўзаемна прызналі адзін аднаго.

Зелімхан Яндарбіеў успамінаў:

Я прыбыў у Афганістан у студзені 2000-га. Тады мы з талібамі падпісалі дамову пра ўзаемнае прызнанне, адкрылі пасольства ў Кабуле і консульства ў Кандагары… На ўсіх дакументах мой подпіс і подпіс афганскага міністра замежных спраў Ахмада Мутавакіля. З бін Ладэнам я не сустракаўся, ён не мог мяне прыняць, бо я спяшаўся ў Іран і Пакістан. Я сустракаўся з іншым кіраўніцтвам Афганістана, двойчы з мулой Амарам.

Асноўнай прычынай адсутнасці поўнага міжнароднага прызнання «Талібану» з’яўлялася поўнае грэбаванне талібаў да міжнароднага права. Адным з першых актаў ісламскага эмірата стала пакаранне былога прэзідэнта Афганістана Махамада Наджыбулы. Перш чым «Талібан» узяў пад свой кантроль сталіцу Афганістана — Кабул, Талібы пакаралі смерцю Наджыбулу і яго брата, павесіўшы іх недалёка ад Прэзідэнцкага палаца на аўтакране. Паколькі Наджыбула з’яўляўся прызнаным Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый кіраўніком Афганістана, яго пакаранне з’яўляецца парушэннем нормаў міжнароднага права.

Рэжым талібаў таксама асуджаўся сусветнай супольнасцю за забойства іранскіх дыпламатаў у Афганістане ў 1998 і знішчэнне старадаўніх статуй Буды ў Баміяне ў сакавіку 2001 года.

Зноскі

  1. З дапамогай пакістанскіх регулярных войск.
  2. Бывший глава МИД правительства талибов намерен просить убежища в Катаре // «РИА Новости»
  3. «Талибан» не пойдет на компромисс с Западом(недаступная спасылка) — ЛІГА.Новости
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Ісламскі Эмірат Афганістан (1996—2001)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?