For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Ісак Ісакавіч Любан.

Ісак Ісакавіч Любан

Ісак Ісакавіч Любан
Дата нараджэння 10 (23) сакавіка 1906
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лістапада 1975(1975-11-07) (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія 2-й ступені
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

Іса́к Іса́кавіч Лю́бан (23 сакавіка 1906, Чэрыкаў, Магілёўская губерня — 7 лістапада 1975, Масква) — беларускі савецкі кампазітар, грамадскі дзеяч. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1956[1]).

У 1920-я гады выхоўваўся ў працоўнай школе-камуне для вясковай бядноты і сірот[2], дзе захапіўся спевамі, гульнёй на музычных інструментах. Атрымаў накіраванне ў мінскі музычны тэхнікум разам з будучай жонкай Анастасіяй Калеснікавай. Скончыў тэхнікум па класе тэорыі кампазіцыі ў 1928 годзе.

У 1928—1936 гадах — мастацкі кіраўнік Беларускага радыё. У 1932—1937 гадах старшыня Саюза кампазітараў БССР. У 1937—1941 гадах мастацкі кіраўнік Ансамбля песні і танца Беларускай філармоніі.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1956).

З 1945 года жыў у Маскве. У 1949—1955 мастацкі кіраўнік Ансамбля песні і танца Цэнтральнага Дома культуры чыгуначнікаў. Складальнік зборніку «Беларускія народныя і рэвалюцыйныя песні для харавога і сольнага выканання» (Мінск, 1938).

З жонкай Настай Калеснікавай (прозвішча не змяняла) мелі сына і дачку[2].

1940 — ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Сталінская прэмія другой ступені (1946) за музыку да спектакля «Несцерка».

  • Для салістаў, хору і сімфанічнага аркестра — сюіта «Мяжа ў песнях» (сл. П. Броўкі, П. Глебкі, І. Шапавалава, 1935);
  • для сімфанічнага аркестра — «Марш на смерць» С. М. Кірава (1934), «Рафальскіяна» (фантазія на тэмы музыкі да спектакляў Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР, 1935);
  • для салістаў, хору і аркестра народных інструментаў — «Калгасная вечарынка» (словы народныя і ўласныя, 1937), «Стары беларускі вясельны абрад» (на ўласнае лібрэта, 1937);
  • для цымбалаў, баяна — п’есы;
  • песні (для хору, салістаў, вакальных ансамбляў), у тым ліку «Дзве долі» (сл. Я. Купалы, 1926), «Ноч» (сл. Я. Коласа, 1928), «Песня пра дукорскіх партызанаў» (сл. П. Броўкі, 1931), «Упрыгожым нашыя хаты» (сл. Я. Купалы, 1937), «Быў слесар луганскі» (сл. П. Броўкі, 1937), «Бывайце здаровы» (сл. А. Русака, 1937), «На смерць партызана» (сл. К. Крапівы, 1942), «Помню, помню тыя росы» (сл. К. Крапівы, 1942), «Наш тост» (сл. М. Касенкі, 1942), «Песня помсты» (сл. М. Рудэрмана, 1942), «Песня беларускіх партызанаў» (сл. П. Броўкі, 1943), «Васількі» (сл. А. Астрэйкі, 1943), «Мара жаўнера» (сл. А. Сафронава, 1943), «Гармонік» (сл. А. Сафронава, 1943), «Асіна» (сл. А. Сафронава, 1943), «Чорныя косы» (сл. А. Астрэйкі, 1945), «Песня пра Заслонава» (сл. А. Русака, 1945), «Песня трактарыстаў» (сл. Я. Шведава, 1946), «Дзявочая» (сл. А. Досталя, 1946), «Бацькоўскі запавет» (сл. Л. Ашаніна, 1947), «Паходная песня» (сл. А. Жарава, 1947), «Песня пра лепшых сяброў» (сл. Л. Ашаніна, 1949), «Чыгуначная краіна» (сл. Я. Далматоўскага, 1953), нізка на сл. П. Броўкі (1955), «Сцяжынка палявая» (сл. А. Бачылы, 1955), нізка на сл. П. Кудраўцава (1961), «Расквітнела краіна» (сл. М. Андронава, 1962), «Партрэт марака» (сл. М. Андронава, 1963), «Ленінскай партыі дзеці» (сл. М. Андронава, 1965), «Мы толькі любілі» (сл. М. Лужаніна, 1965), «Мінскія ночы» (сл. А. Русака, 1965), «Маладзечна» (сл. А. Русака, 1965);
  • музыка да драматычных спектакляў, у тым ліку «Несцерка» В. Вольскага (1941);
  • музыка да фільмаў, у тым ліку «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (1958);
  • У 1942 годзе кампазітар, знаходзячыся пасля ранення ў шпіталі, напісаў музыку да песні «Наш тост». У маі 1942 года песня была выкананая ў Маскве на канцэрце майстроў беларускага мастацтва і мела вялікі поспех. Выконвала яе народная артыстка СССР Ларыса Александроўская. З той пары «Наш тост» уключылі ў свой рэпертуар шматлікія вядомыя артысты і франтавыя ансамблі. З’явіліся розныя варыянты тэксту.
  • «Новы дом» (1947)
  • «Палеская легенда» (1957)
  • «Шчасце трэба берагчы» (1958)
  • «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (1958)

Зноскі

  1. Беларусь 1995.
  2. а б Валерий Михайлов. Минская одиссея Болеслава Берута (руск.)(недаступная спасылка). Общество. «Советская Белоруссия» (21 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2010. Праверана 9 студзеня 2013.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Ісак Ісакавіч Любан
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?