For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Ірына Барысаўна Лаўроўская.

Ірына Барысаўна Лаўроўская

Ірына Барысаўна Лаўроўская
Дата нараджэння 8 лютага 1951(1951-02-08) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці архітэктарка, гісторык, выкладчык, грамадская дзяячка
Навуковая сфера архітэктура, урбаністыка і мастацтвазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства (2006)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ежы Кавальчык[d][1]
Вядомая як даследчыца архітэктуры старажытнага Брэста
Партыя

Ірына Барысаўна Лаўроўская або Ірэна Лаўроўская (нар. 8 лютага 1951, Брэст) — беларуская архітэктарка, гісторык, грамадская дзяячка, выкладчыца. Спецыяліст па гісторыі старажытнага Брэста і яго архітэктурнай спадчыне, іх папулярызатар. Кандыдат мастацтвазнаўства ў галіне ўрбаністыкі і архітэктуры (2006)[2].

Нарадзілася 8 лютага 1951 года ў Брэсце. Вучылася ў сярэдняй школе № 20 г. Брэста.

Скончыла архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута[2]. Па заканчэнні інстытута размеркавана ў Віцебск, потым вярнулася ў Брэст.

Да 1985 года працавала ў праектнай арганізацыі «Брэстграмадзянпраект», потым перайшла на працу ў школу. У 1989—1999 гадах — старшы выкладчык кафедры мастацка-графічных дысцыплін Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. У сярэдзіне 1990-х гадоў выкладала па-беларуску курс «Гісторыя архітэктуры і сусветнага мастацтва» у беларускім ліцэі пры Брэсцкім філіяле Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтра[2].

У 2006 годзе абараніла ў Інстытуце мастацтвазнаўства Польскай Акадэміі навук кандыдацкую дысертацыю па тэме «Брэст-Літоўскі ў перыяд I Рэчы Паспалітай (1569—1795). Перамены ў планіроўцы і архітэктура»[2].

Жыве ў Брэсце.

Грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

З канца 1980-х гадоў займаецца папулярызацыяй гісторыі старажытнага Брэста і яго архітэктурнай спадчыны. З 1989 года — адна з ініцыятараў і актывістаў грамадскай кампаніі па ўратаванні аднаго з сімвалаў сярэднявечнага Брэста — кляштара бернардзінак на тэрыторыі Валынскага прадмесця ў крэпасці[3]. Уласна Ірына Лаўроўская ў канцы 1980-х гадоў як архітэктар ідэнтыфікавала руіны пабудоў, якія пакінула пасля расфарміравання воінская часць, як рэшткі бернардзінскага кляштара.

Адна з заснавальнікаў і прэзідэнт грамадскага аб’яднання «Стары горад» ад яго рэгістрацыі ў студзені 1992 года і да ліквідацыі ў красавіку 2007 года паводле судовага рашэння па позве Упраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама.

Як кіраўнік «Старога горада» выступіла адной з ініцыятараў і арганізатараў Фэсту брэстчан свету ў ліпені 1994 года, у якім прынялі ўдзел звыш 300 ураджэнцаў і былых жыхароў Брэста і краю — беларусаў, палякаў, украінцаў, яўрэяў, якія былі вымушаны пакінуць родны горад у розныя часы.

З’яўлялася членам БНФ, у 2000-я — член Сойма БНФ.

Навуковыя інтарэсы

[правіць | правіць зыходнік]

Як даследніца гісторыі і архітэктуры Брэста, праходзіла шэраг стажыровак у Беларусі і па-за яе межамі, працавала ў архівах Варшавы, Любліна, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Вільні, Львова і іншых, публікавала артыкулы ў навуковай літаратуры і ў СМІ. Доктар габілітаваны. Абаранілася ў Варшаве, у верасні 2006 г. у Інстытуце мастацтвазнаўства Польскай Акадэміі навук. Тэма навуковай працы (кіраўнік — прафесар доктар Ежы Кавальчык): «Брэст-Літоўскі ў перыяд I Рэчы Паспалітай (1569—1795). Перамены ў планіроўцы і архітэктура» («Brześć Litewski w okresie I Rzeczypospolitej (1569—1795). Przemiane przstrenne i architektura»)[4][2].

Даследуючы гісторыю Брэста, з’яўляецца спецыялістам у галіне ўрбаністыкі, сакральнай архітэктуры і архітэктуры барока[2], аўтар манаграфіі, навуковых і папулярных артыкулаў па гісторыі архітэктуры[5]. З’яўлялася рэдактарам гістарычнай рубрыкі «Exlusivus encyclopedia» у газеце «Брестский курьер», якую рыхтавала ГА «Стары горад».

Актыўна выступае па пытаннях горадабудаўніцтва ў Брэсце, захавання комплексу пабудоў у гістарычным цэнтры горада, захавання калоніі імя Фелікса Варбурга[6], ладзіць навуковыя семінары і грамадскія кансультацыі. Старшыня Фонду «European Urban Institute» (зарэгістраваны ў Польшчы)[7]. Член грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Навуковыя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. https://nauka-polska.pl/#/profile/research?id=202520 Праверана 12 лютага 2024.
  2. а б в г д е Марозаў 2022.
  3. Яўген Бялясін. У Брэсце прапануюць аднавіць Стары горад у маштабе. Будзьма беларусамі! (12 сакавіка 2015).
  4. Бараноўскі І (26 верасня 2006). "Лаўроўская абараніла дысертацыю пра Брэст". Наша Ніва.
  5. Андрэй Катлярчук. Вакол аднаго Берасця // ARCHE Пачатак : часопіс. — 2007. — № 1-2 (53). — ISSN 1392-9682.
  6. Іна Хоміч. Лёс аднаго з кварталаў Кіеўкі. Адкрываем закрытае пытанне Архівавана 18 сакавіка 2019.
  7. Фонд European Urban Institute. Статут(недаступная спасылка). Фонд European Urban Institute (12 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2019. Праверана 18 верасня 2018.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Ірына Барысаўна Лаўроўская
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?