For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Іосіф Бенцыянавіч Сіманоўскі.

Іосіф Бенцыянавіч Сіманоўскі

Іосіф Бенцыянавіч Сіманоўскі
Дата нараджэння 24 красавіка 1892(1892-04-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 кастрычніка 1967(1967-10-08) (75 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці перакладчык, літаратуразнавец, бібліёграф, бібліятэказнавец
Навуковая сфера бібліятэказнаўства[d]
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды

Іосіф Бенцыянавіч Сіманоўскі (24 красавіка 1892, Бабруйск — 8 кастрычніка 1967) — беларускі бібліёграф, бібліятэказнавец, перакладчык, першы дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1957)[1].

Нарадзіўся ў сям’і рамесніка. У 1914 г. скончыў Бернскі ўніверсітэт у Швейцарыі. Працаваў у Маскве ў энцыклапедыі Граната, практыкаваў у гарадской бібліятэцы імя А. С. Пушкіна. З 1917 г. зноў у Бабруйску, працаваў намеснікам гарадскога Савета, старшынёй культсекцыі, з’яўляўся членам рэдакцыі мясцовай газеты, з ліпеня 1918 г. — загадчыкам гарадской бібліятэкі.

У 1921 г. узначальваў бібліятэку БДУ i Кніжную палату, клапаціўся аб росце кніжных фондаў, выкарыстоўваў усе магчымасці атрымання дарэвалюцыйных выданняў. На гэтым пасту працаваў амаль 40 гадоў. Выступаў ініцыятарам стварэння ў 1926—1933 гг. філіялаў бібліятэк у Віцебску, Магілёве, Гомелі, якія ў 1938 г. былі рэарганізаваны ў абласныя.

У 1941 г. эвакуіраваўся ў Сталінград, затым у Саратаў, працаваў у навуковых бібліятэках. У жніўні 1942 г. адазваны ў Маскву для выкладання ў Маскоўскім дзяржаўным бібліятэчным інстытуце. Адначасова, з красавіка 1943 г., пачаў работу па аднаўленню Дзяржаўнай бібліятэкі БССР. Будучы яе першым дырэктарам, удзельнічаў у рабоце шматлікіх усесаюзных, рэспубліканскіх нарад, з’ездаў, канферэнцый, на якіх выступаў з дакладамі па пытаннях бібліятэказнаўства.

У 1944—1945 гг. прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі бібліятэчнага факультэта пры Мінскім педінстытуце імя А. М. Горкага, дзе шмат гадоў выкладаў бібліятэказнаўства i да 1951 г. з’яўляўся загадчыкам кафедры.

Распрацаваў пытанне аб ролі навуковых бібліятэк як цэнтраў бібліяграфічнай работы. Унёс значны ўклад у развіццё бягучай i рэтраспектыўнай бібліяграфіі, падрыхтоўку паказальнікаў бібліяграфічных дапаможнікаў. Быў ініцыятарам выдання бюлетэня «Новыя кнігі Беларусі». Вядомы яго заслугі i ў развіцці МБА, стварэнні цэнтралізаванай сістэмы кнігазабеспячэння навуковых бібліятэк, даследаванні гісторыі бібліятэчнай справы ў рэспубліцы. На беларускую мову перакладаў творы Г. Гейнэ, А. Міцкевіча.

Зноскі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Іосіф Бенцыянавіч Сіманоўскі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?