For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Іванкіў.

Іванкіў

Іванкіў
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 8 км²
Вышыня цэнтра
138 м
Насельніцтва
  • 10 439 чал. (1 студзеня 2019)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
07200
Афіцыйны сайт
Іванкіў на карце Украіны
Іванкіў (Украіна)
Іванкіў
Іванкіў (Украіна)
Іванкіў
Карта Іванківа
Пры ўездзе ў пасёлак

Іва́нкіў (укр.: Іванків), Іва́нкаў[2] — пасёлак гарадскога тыпу на поўначы Кіеўскай вобласці, раённы цэнтр Іванкіўскага раёна. Размешчаны на левым беразе ракі Цецераў. Іванкаўскі раён мяжуе з Жытомірскай і Чарнігаўскай абласцямі, Рэспублікай Беларусь, Барадзянскім, Палескім і Вышгарадскім раёнамі Кіеўскай вобласці. Адлегласць да бліжэйшай чыгуначнай станцыі Цецераў — 40 км, да Кіева — 80 км, да Чарнобыля — 50 км, да мяжы з 30-кіламетровай зонай адчужэння Чарнобыльскай АЭС — 25 км. Адлегласць да міжнароднага аэрапорта «Барыспаль» — 130 км.

У старажытнасці Іванкаў называўся Зямлёй Трудзінаўскай. Трудзінава пераходзіла ад аднаго ўладальніка да іншага. У 1589 годзе гэтыя землі сталі называць Месцам Іванавым — ад імя тагачаснага ўладальніка маёнтка Івана Праскуры. Пасля з’явілася назва Іванкаў.

Жыхары Іванкава прымалі ўдзел у вызваленчай вайне ўкраінскага народа 1648—1654 гадоў. Многія з іх у складзе Кіеўскага палка абаранялі паўночна-заходнія межы ад нападаў шляхты. Мясцовае насельніцтва актыўна падтрымлівала паўстанне сялян і казакоў супраць польскай шляхты, якое ў 1664—1665 гг. ахапіла Правабярэжную Украіну. У Іванкаве паўстанцы разграмілі шляхецкі маёнтак.

Паводле Андрусаўскага перамір’я 1667 года Іванкаў застаўся за Польшчай (у складзе Рэчы Паспалітай).

У 1743 годзе была пабудавана царква ў імя Прасвятой Багародзіцы.

Пасля далучэння Правабярэжнай Украіны да Расіі ў 1793 годзе Іванкаў стаў валасным мястэчкам Радамысльскага павета. У пачатку XIX стагоддзя ў ім пражывала 1300 чалавек, сярод якіх было 10 рамеснікаў. У гарадку ладзілі кірмашы, на якіх гандлявалі лесам, бандарнымі вырабамі, смалой, дзёгцем, ільном, быдлам, рыбай і іншым. У пачатку ХХ стагоддзя. кірмашы адбываліся 6 студзеня, 25 сакавіка, 29 чэрвеня і 8 верасня. Рыначным днём была нядзеля.

У 1887 годзе па рашэнню сходу грамадзян была створана першая бібліятэка і адкрыта царкоўна-прыхадская школа.

У канцы 1897 года адкрыты тэлеграф. Першую тэлеграму з Іванкава ў Кіеў адпраўлена 14 (26) лістапада. Штат паштова-тэлеграфнага аддзялення складаўся ўсяго з чатырох чалавек — начальніка, наглядчыка, паштальёна і вартаўніка.

У пачатку XX стагоддзя ў мястэчку Іванкаў налічвалася 396 двароў, пражывала 3138 чалавек. Значную частку насельніцтва складала сельская бедната. На мясцовых прадпрыемствах — гарбарным і цагельным заводах, у 4 кузнях і на 5 млынах — працавала невялікая колькасць рабочых.

Таксама ў мястэчку была праваслаўная царква, каталіцкі касцёл і 2 сінагогі. Адукацыя была прадстаўлена аднакласнаю міністэрскаю школай. У Іванкаве былі бальніца і аптэка, лекар, фельчар і павітуха.

У Вялікую Айчынную вайну 808 дзён і начэй Іванкаў быў акупіраваны нямецкімі войскамі.

Брацкая магіла воінаў Савецкай Арміі, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, у Іванкаве, у парку
Брацкая магіла воінаў Савецкай Арміі, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, у Іванкаве, у парку
  • Помнік ахвярам аварыі на ЧАЭС пры ўездзе ў пасёлак з боку Кіева па трасе «Кіеў-Оўруч».
  • Яйка на кальцавой дарозе з паўночнага боку да мястэчка. У 2000 годзе на клумбе, што на акруговай дарозе каля аўтастанцыі «Іванкаў», была ўстаноўлена незвычайная бетонная скульптура ў выглядзе гіганцкага яйка. Яе падарыў пасёлку нямецкі дойлід Армін Кольбі як сімвал жыцця і ўрадлівасці зямлі, якая павінна адрадзіцца пасля цяжкай «чарнобыльскай хваробы».
  • Гісторыка-краязнаўчы музей. Адрас: п. Іванкаў, вул. Шаўчэнкі, 13. Заснаваны ў 1980 г. Экспазіцыйныя раздзелы музея: выстаўка партрэтаў і карцін, фаўна і флора раёна, даваенны перыяд, Другая Сусветная вайна, Чарнобыльская катастрофа, Іванкаў сучасны.
  • Помнік «Звон Чарнобыля». Помнік адкрыты 26 красавіка 1989 г.
  • Памятны знак у гонар 400-годдзя пасёлка Іванкаў. Устаноўлены 21 верасня 1989 г. у цэнтральным парку па рашэнні Іванкаўскага пасялковага савета. Выраблены з мармуру па праекце мясцовага мастака.
  • Помнік Герою Савецкага Саюза В. Кібянкуberu. Усталяваны 26 красавіка 1987 г. у парку па рашэнні Кіеўскага абласнога савета. Бюст зроблены з бронзы, пастамент абкладзены мармуровымі плітамі. Архітэктар Ю. Д. Підгарадэцкі, скульптар П. Ф. Кальніцкі.
  • Музей удзельнікам ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Адкрыцце музея адбылося 26 красавіка 2001 года.
  • Уязны помнік.
  • Помнік ліквідатарам аварыі на ЧАЭС

Вядомыя людзі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Украінскі кінарэжысёр Фешчанка Валянцін Андрэевіч;
  • Украінскі дыпламат Джыджора Мікалай Пятровіч.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Іванкіў
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?