For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Унівэрсальны каардынаваны час.

Унівэрсальны каардынаваны час

Унівэрса́льны каардынава́ны час (па-ангельску: Coordinated Universal Time, UTC), Сусьветны час — аснова цывільнага часу, які адрозьніваецца на цэлую колькасьць сэкундаў ад атамнага часу і на дробавую колькасьць сэкундаў ад UT1.

UTC — спадчыньнік GMT (Грынвіцкі час). Новае імя было ўведзена, каб пазбавіцца ад назову вызначанага месца на Зямлі ў міжнародным стандарце. UTC грунтуецца на атамным адліку часу, а не на часе ў Грынвічы. Варта зьвярнуць увагу на тое, што UTC аднолькавы ўзімку і ўлетку. Таму для тых месцаў, дзе прыняты пераход на пэўны тэрмін да летняга часу, зрушэньне адносна UTC на гэты тэрмін зьмяняецца.

UT — сярэдні сонечны час на мэрыдыяне Грынвіча. З-за нераўнамернасьці кручэньня Зямлі грынвіцкі мэрыдыян круціцца таксама нераўнамерна. Акрамя таго, у выніку бесьперапыннага перамяшчэньня восі кручэньня ў целе самой Зямлі геаграфічныя палюсы соваюцца па паверхні Зямлі, а разам зь імі зьмяняюць сваё месцазнаходжаньне і плоскасьці праўдзівых мэрыдыянаў. З-за гэтых фактараў адрозьніваюць наступныя сыстэмы вымярэньня часу:

UT0 — час на імгненным грынвіцкім мэрыдыяне, вызначаны па імгненным месцазнаходжаньні палюсоў Зямлі. Гэты час, непасрэдна атрымоўваемы ў выніку астранамічных назіраньняў сутачных рухаў зорак;

UT1 — час на сярэднім грынвіцкім мэрыдыяне, выпраўлены з улікам руху зямных палюсоў:

UT1 = UT0 + Δλ,

дзе Δλ — папраўка, якая залежыць ад каардынат імгненнага полюсу, адлічваемых адносна агульнапрынятага сярэдняга полюсу;

UT2 — час, выпраўлены з улікам сэзоннай нераўнамернасьць кручэньня Зямлі ΔTs:

UT2 = UT1 + ΔTs.

Для ўзгадненьня назіраемага сусьветнага часу UT1 і строга раўнамернага Міжнароднага атамнага часу (TAI) з 1964 году ўвялі раўнамерна-пераменную шкалу часу UTC — унівэрсальны каардынаваны час. Маштабы UTC і TAI роўныя, а нульпункт зьмяняецца скокам. Паміж UTC і UT1 назапашваецца разыходжаньне, абумоўленае, па-першае, нераўнамернасьцю шкалы UT1, а, па-другое, няроўнасьцю маштабаў UT1 і TAI (1 сэкунда UT1 у дакладнасьці ня роўная 1 атамнай сэкундзе). Пры нарастаньні разыходжаньня паміж UTC і UT1 да 0,7 сэкунды робіцца карэктыроўка скокам на 1 сэкунду.

Дадатковая высакосная сэкунда дадаецца (або, тэарэтычна, адымаецца) 30 чэрвеня або 31 сьнежня пры неабходнасьці. Першая зьмена была ў 1972 годзе, дадана дадатная сэкунда ў 23:59:60. Даданьне сэкунды вызначаецца International Earth Rotation and Reference Systems Service, паводле іх назіраньняў за кручэньнем Зямлі.

Сыгналы дакладнага часу перадаюцца па радыё, тэлебачаньні і інтэрнэт у сыстэме UTC.

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Унівэрсальны каардынаваны час
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?