For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Nad Świsłoczą.

Nad Świsłoczą

Nad Świsłoczą
Тып пэрыядычная літаратура[d] і часопіс
Краіна
Галоўны рэдактар Уладзімеж Двожачак
Заснаваная чэрвень 1912
Закрытая 21 лістапада 1914
Мова польская
Штаб-кватэра Менск, Расейская імпэрыя

«Nad Świsłoczą» (бел. Над Сьвіслаччу) — польскі інфармацыйны, публіцыстычны і літарацкі часопіс, выдаваны ў 1912—1914 гады ў Менску, спачатку ў форме аднадзёнкі, а пазьней тыднёвіка; скупляла ўвагу на лякальнай тэматыцы і падтрымцы польскай культуры на Меншчыне; агулам зьявілася 8 аднадзёнак і 6 нумароў тыднёвіка, зь якіх апошні быў цалкам сканфіскаваны расейскімі ўладамі.

Абставіны заснаваньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 1905 году на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай, уключанай у склад Расейскай імпэрыі, выданьне польскамоўнай прэсы было забароненае расейскай уладай. Як вынік рэвалюцыі 1905 году адбылася лібэралізацыя права ў гэтай галіне. Царскі загад 24 лістапада 1905 году зьліквідаваў між іншага прэвэнтыўную цэнзуру прэсы, якая выдавалася ў гарадах, а таксама зьлегалізаваў выданьне яе на нацыянальных мовах, у тым ліку польскай. Палякі, якія жылі на гэтых землях, выкарыстоўвалі гэтую магчымасьць перш за ўсё ў Вільні. У Менску выданьне польскамоўнай прэсы сустракалася з цяжкасьцямі і развівалася павольна. Прычынай зьяўлялася малая цікавасьць падобнымі ініцыятывамі з боку мясцовых палякаў. Яны аргумэнтавалі, што іх патрэбы выконвае прэса, выдаваная ў Вільні[1]. У гэтых умовах польскамоўныя выданьні ў Менску абмяжоўваліся перш за ўсё календарамі і аднадзёнкамі. Гэтыя другія вядаліся як правіла ў пэрыяд павялічанай актыўнасьці польскай супольнасьці ў гэтым горадзе, напрыклад, у час зьездаў Менскага аграрнага таварыства[2].

Адная з аднадзёнак, якія выдаваліся, называлася «Nad Świsłoczą». Яе галоўным рэдактарам быў Уладзімеж Двожачак[2], польскі дзеяч, народжаны ў Царстве Польскім, які жыў у Менску з красавіка 1905 году. Ён быў прыхільнікам польскай нацыяналістычнай Нацыянальнай дэмакратыі («Эндэцыі») і быў непапулярны сярод элітаў Менску[3]. Выдаючы аднадзёнку, ён кіраваўся мэтай узбудзіць сярод менскай польскай супольнасьці сьвядомасьць неабходнасьці стварэньня мясцовай польскамоўнай прэсы. Змагаўся таксама з распаўсюджаным правілам пазьбягаць лякальнай тэматыкі. «Nad Świsłoczą» мела інфармацыйную і публіцыстычную функцыю. Дамінавалі ў ім артыкулу наконт дзейнасьці польскіх арганізацыяў Менску і навакольля, як правіла ў крытычным тоне. Заклікала таксама паміж іншым да захоўваньня польскай ідэнтычнасьці, напрыклад, у нумары за кастрычнік 1913 г. у артыкуле Swój, Swój do swego! заахвочалі рабіць пакупкі ў польскіх крамах, а ў нумары за травень 1914 году ў артыкуле «Sprawy wyznaniowe» пісалі пра цяжкасьці, якія стваралі расейскія ўлады людзям, якія хацелі памяніць веравызнаньне[2]. У 1914 годзе ў часопісе «Nad Świsłoczą» раздрукавалі каляндар, у якім знаходзілася інфармацыя наконт жыцьця Менскай губэрні[4]. Агулам ад чэрвеня 1912 да траўня 1914 году выйшла 8 нумароў гэтай аднадзёнкі[2].

12 (25) кастрычніка 1914 году «Nad Świsłoczą» ператварылася ў тыднёвік. Разам з гэтым атрымала падтытул: Tygodnik. Organ polityczny, społeczny i literacki poświęcony sprawom Ziemi Mińskiej i Mohylewskiej (бел. Тыднёвік. Палітычны, грамадзкі і літэрацкі арган прысвечаны справам Менскай і Магілоўскай зямлі). Яго галоўным рэдактарам застаўся Уладзімеж Двожачак. Часопіс меў лякальны і правінцыйны характар, а скіраваны быў да палякаў, якія жылі на Меншчыне і Магілёўшчыне. Рэдакцыя дэкляравала прэзэнтацыю каталіцкай, польскай і бязпартыйнай праграмы. Разам з гэтым падкрэсьлівала неабходнасьць нацыянальнага салідарызму, таму ў часопісе мелі паказвацца толькі артыкулы, якія мелі на мэце карысьць польскай справы, адкідвала за тое зьмест антыпольскага характару і такія, якія ўзбуджалі бязпадарак у разумах грамадзтва. Адной з такіх тэмаў палічыла пытаньне беларускага нацыянальнага адрадженьня. У рэдакцыйным артыкуле ў першым нумэре напісалі, што беларускае пытанне падымаецца штучна, гэта толькі нацыянальная фікцыя[2].

У тыднёвіку зьяўляліся артыкулы, якія камэнтавалі дзейнасьць польскіх арганізацыяў у Менску, такіх, як Польскае Гімназстычнае Таварыства «Сокал» або Польскае таварыства «Асьвета». Пісалі таксама пра таварыскае жыцьцё польскай супольнасьці, прэзэнтавалі статыстыкі наконт удзелу палякаў ў аграрнай і прамысловай прадукцыі краю[2]. Публікавалі таксама літэрацкую творчасьць менскіх палякаў, галоўна С. Вяжбіцкага[5].

Часопіс, які адкрыта дэкляраваў барацьбу за польскія інтарэсы на былых тэрыторыях Рэчы Паспалітай, сустракалася з нэгатыўным стаўленьнем з боку расейскай улады. 15 кастрычніка 1914 году цэнзар Дашкевіч у сваім рапарце палічыў, што артыкулы Białorusini, Z sądów і Pomoc dla Królestwa, якія былі раздрукаваныя ў 5. номере тыднёвіка, былі напісаныя ў шовіністычным польскім стылі. На аснове таго 20 кастрычніка часопіс «Nad Świsłoczą» быў зачынены, а ўвес тыраж 6. номеру быў сканфіскаваны[5].

Пасьля ліквідацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля закрыцьця тыднёвіка «Nad Świsłoczą» Уладзімеж Двожачак не адмовіўся ад дзейнасьці ў галіне польскай прэсы ў Менску. Ужо з пачатку студзеня 1915 году яго жонка Марыя склала просьбу на дазвол выдаваць новы тыднёвік пад тытулам «Погонь» (бел. Пагоня). Першы нумар часопісу выйшаў 7 сакавіка 1915 году[5].

  1. ^ Życie społeczno-kulturalne. Prasa. W: Między nadzieją… s. 49.
  2. ^ а б в г д е Życie społeczno-kulturalne. Prasa. W: Między nadzieją… s. 54.
  3. ^ Życie społeczno-kulturalne. Prasa. W: Między nadzieją… s. 52.
  4. ^ Życie społeczno-kulturalne. Prasa. W: Między nadzieją… s. 53.
  5. ^ а б в Życie społeczno-kulturalne. Prasa. W: Między nadzieją… s. 55.
  • Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, s. 211. ISBN 978-83-227-2629-7.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна: выправіць артаграфію.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Nad Świsłoczą
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?