For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Google Drive.

Google Drive

Google Drive
Распрацоўка Google
Апошняя вэрсія [+/−]
Напісаны на C++
Тып воблачнае сховішча зьвестак
Ліцэнзія Freeware
Афіцыйная старонка drive.google.com

Google Drive, таксама Google Дыск — файлавы хостынг, створаны кампаніяй Google для захоўваньня файлаў у інтэрнэце, забеспячэньня агульнага да іх доступу і супольнага рэдагаваньня. У склад Google Дыску ўваходзяць вэб-інструмэнты Google Docs: дакумэнты, табліцы й прэзэнтацыі. Агульнадаступныя дакумэнты на Дыску індэксуюцца пошукавымі сыстэмамі. Google Дыск быў прадстаўлены 24 красавіка 2012 году, а да кастрычніка 2014 году налічваў 240 мільёнаў актыўных карыстальнікаў штомесяц.

Прафэсійныя вэрсіі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Асноўны артыкул: Google Apps

Google Drive for Work — гэта прэміюм-вэрсія Дыску ў складзе Google Apps for Work, прадстаўленая 25 чэрвеня 2014 году на канфэрэнцыі Google I/O. Яна ўключае ў сябе неабмежаваную прастору для захоўваньня, пашыраныя функцыі аўдыту і фармаваньня справаздач, а таксама службы прадастаўленьня зьвестак для электронных расьследаваньняў. Дадатковыя налады сэрвісу дазваляюць адміністратарам лепш кіраваць працай карыстальнікаў з Дыскам, напрыклад дазваляючы асобным супрацоўнікам усталёўваць кліент сынхранізацыі для ПК. На Дыск можна загружаць файлы памерам да 5 ТБ. Калі ў кампаніі менш за пяць карыстальнікаў, кожнаму зь іх прадастаўляецца па 1 ТБ. Паводле прэс-рэлізу ў афіцыйным блогу Google Enterprise, усе зьвесткі кліентаў шыфруюцца пры загрузцы на сэрверы Google, захоўваньні і запампоўцы. Карыстальнікам прадастаўляецца кругласутачная падтрымка і гарантуецца бесьперабойная праца сэрвісаў на працягу 99,9% часу.

Сэрвіс Google Drive for Education быў запушчаны 30 верасня 2014 году. Ён даступны ўсім падпісчыкам Google Apps for Education бясплатна. Карыстальнікам прадастаўляецца неабмежаваная прастора для захоўваньня зьвестак і магчымасьць загружаць файлы памерам да 5 ТБ.

Дакумэнты, табліцы і прэзэнтацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Асноўны артыкул: Google Docs

Google Дакумэнты, табліцы і прэзэнтацыі — гэта бясплатны пакет офісных вэб-дастасункаў, інтэграваны з Google Drive. З яго дапамогай можна ствараць і рэдагаваць дакумэнты анлайн і працаваць над імі разам з іншымі карыстальнікамі ў рэжыме рэальнага часу. Ад кастрычніка 2012 году гэтыя назвы афіцыйна выкарыстоўваюцца для тэкставага працэсара, рэдактара электронных табліц і прыкладанні для працы з прэзэнтацыямі. Усе тры сэрвісы даступныя ў выглядзе вэб-дастасункаў, дадаткаў Chrome з падтрымкай офлайн-рэжыму, а таксама мабільных дастасункаў для Android і iOS і падтрымліваюць фарматы Microsoft Office. Акрамя гэтых рэдактараў у пакет уваходзяць Google Формы, Google Малюнкі і бэта-вэрсія Google Зводных табліц. Формы і Зводныя табліцы даступныя толькі ў выглядзе вэб-дастасункаў, а Малюнкі — яшчэ і як дадатак Chrome. Google Дакумэнты цалкам інтэграваныя з Google Дыскам, на якім захоўваюцца ўсе ствараемыя ў рэдактарах файлы.

Да зьяўленьня Google Дыску ў красавіку 2012 году Google Дакумэнты таксама служылі онлайн-сховішчам. Цяпер усе файлы, створаныя ў Google Docs, якія захоўваюцца на Дыску, а URL docs.google.com перанакіроўваецца на Google Дыск. У сувязі з гэтым прастора для захоўваньня была павялічаная з 1 да 5 ГБ.

Ад чэрвеня 2012 году Chrome OS і прылады Chrome падтрымліваюць офлайн-рэжым. Спачатку гэтая функцыя была даступная толькі ў Дакумэнтах. У студзені 2013 году яна зьявілася ў Прэзентацыях, а ў сьнежні — у Табліцах. Google Docs афіцыйна падтрымліваюць аглядальнікі Firefox, Internet Explorer (вэрсія 9 і больш позьнія), Safari і Chrome, а таксама апэрацыйныя сыстэмы Microsoft Windows, Apple OS X, Linux і Chrome OS.

Прастора для захоўваньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Google Drive прадастаўляецца 15 ГБ для бясплатнага захоўваньня зьвестак. Калі вылучанага аб'ёму недастаткова, можна набыць дадаткова ад 100 ГБ да 30 ТБ. 13 траўня 2013 году Google абвясьціла аб аб’яднаньні лімітаў на дыскавую прастору Gmail, Google Drive і Google+ Photos. Замест 10 ГБ на Gmail і 5 ГБ на Google Drive і Google+ Photos цяпер карыстальнік атрымлівае 15 ГБ на ўсё адразу, у тым ліку і на Google Drive.

Падтрымліваюцца фарматы файлаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Google Drive дазваляе праглядаць файлы наступных фарматаў:

  • Графічныя файлы (.JPEG, .PNG, .GIF, .TIFF, .BMP)
  • Відэа файлы (.WebM, .MPEG4, .MOV, .AVI, .MPEGPS, .WMV, .FLV)
  • Тэкставыя файлы (.ТХТ)
  • Файлы разметкі/коду (.CSS, .HTML, .PHP, .C, .CPP, .H, .HPP, .JS, .JAVA)
  • Microsoft Word (.DOC ды .DOCX)
  • Microsoft Excel (.XLS ды .XLSX)
  • Microsoft PowerPoint (.PPT ды .PPTX)
  • Adobe Portable Document Format (.PDF)
  • Apple Pages (.PAGES)
  • Adobe Illustrator (.AI)
  • Adobe Photoshop (.PSD)
  • Autodesk AutoCad (.DXF)
  • Scalable Vector Graphics (.SVG)
  • PostScript (.EPS, .PS)
  • Шрыфты (.TTF, .OTF)
  • XPS (.XPS)
  • Архівы (.ZIP ды .RAR)
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Google Drive
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?