For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Ян Цадроўскі.

Ян Цадроўскі

Ян Цадроўскі
лац. Jan Cadroŭski

Герб Адравонж
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 3 сакавіка 1617(1617-03-03)
Памёр не раней за 1682 або каля 1682[1]
Род Цадроўскія[d]
Бацькі Ян Цадроўскі[d]
Сафія з Камароўскіх[d]
Дзеці Тэафілія з Цадроўскіх[d]
Дзейнасьць мэмуарыст

Ян Цадроўскі (3 сакавіка 1617, Пагост каля Слуцку — па 1682) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэмуарыст. Падчашы наваградзкі.

З шляхецкага роду Цадроўскіх гербу Адравонж, сын кальвіністаў Яна і Соф’і з Камароўскіх. Меў братоў Тамаша, Аляксандра і Стэфана, а таксама сястру Ганну.

Навучаўся разам з братам-блізьнюком Стэфанам у Караляўцы, потым у Кракаўскай акадэміі. У 1637 годзе на даручэньне бацькі разам з братамі пачаў служыць пры двары Багуслава Радзівіла. Шмат вандраваў разам з князем Заходняй Эўропай. Выконваў розныя даручэньні Багуслава Радзівіла. У 1655 годзе, за часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667), уцёк зь сямʼёй на Жамойць пад пратэкцыю швэдаў. Вярнуўся, вазіў маскоўскаму гаспадару Аляксею Міхайлавічу пад Друю пэтыцыю менскай шляхты. У 1658 годзе браў удзел у баявых дзеяньнях менскай шляхты супраць маскоўскага войска, у 1660 годзе правёў дывізію Стэфана Чарнецкага ад Сьвержаню да ракі Бярэзіны[2].

Меў вялікі аўтарытэт сярод шляхты Менскага ваяводзтва, быў электарам Яна Казімера і Яна Сабескага, соймавым паслом.

Пакінуў каштоўны дыярыюш, у якім апісаў ня толькі сямейныя справы, але і падзеі, якія бачыў сам або пра якія чуў ад іншых. Апошні эпізод, апісаны ў дыярыюшы, — жахлівае зьнішчэньне ў 1682 годзе Віленскага кальвінскага збору[3].

Першы раз ажаніўся з Мар’янай Швяйкоўскай, другі — з Ганнай, дачкой Рыгора Мірскага, стражніка вялікага літоўскага, трэці — з Софʼяй Рымвідаўнай. У другім шлюбе меў сына Рыгора (нар. 1651) і дачку Софʼю (нар. 1653).

Асноўны артыкул: Ліцьвіны

Пакінуў сьведчаньне з вандроўкі 1637 году, што ў ваколіцах Любэку і Гамбургу — колішнім памежжы германцаў з палабскімі славянамі (люцічамі і хаўруснымі ім плямёнамі) — «…мы напаткалі мужыкоў, якія размаўлялі на мяшаным нямецка-літоўскім дыялекце; сваё паходжаньне яны вядуць ад герулаў[a], продкаў ліцьвінаў»[b][6].

  1. ^ Паводле Вацлава Панушэвіча, пад геруламі (Heruli, Giry) маглі разумець славянскае племя стадаранаў, што жыло разам з пружанамі між Одрай і Лабай (галіна люцічаў); захавалася запісаная ў XVIII ст. малітва «Ойча наш» у славянскай мове герулаў, хоць і моцна германізаванай[4]
  2. ^ Упамін пра герулаў, відаць, сьведчыць пра папулярнасьць сярод тагачаснай літоўскай шляхты канцэпцыі ўласнага германскага паходжаньня[5]
  1. ^ Czech National Name Authority Database as Linked Data, Báze národních jmenných autorit v podobě propojených dat
  2. ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995. С. 144.
  3. ^ Юркевіч З. Продкі Адама Міцкевіча — дзеячы Рэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім // Евангельская Царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць / Уклад. А. Бокун, А. Унучак, Ю. Бачышча. Вып. 3. — Менск, 2018. С. 197―209.
  4. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 179, 243.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  6. ^ Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVII ст. — Менск, 1983. С. 124.
  • Коршунаў А. Успаміны Яна Цадроўскага // Беларуская літаратура. Вып. 5. — Менск, 1977. С. 154—167.
  • Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск: Навука і тэхніка, 1995. — 144 с. ISBN 5-343-01637-5.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Ян Цадроўскі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?