For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Янка Нёманскі.

Янка Нёманскі

Янка Нёманскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 12 красавіка 1890(1890-04-12)
Памёр 30 кастрычніка 1937(1937-10-30) (47 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці публіцыст, пісьменьнік, эканаміст
Мова беларуская мова

Я́нка Нёманскі (сапраўднае імя Іва́н Андрэ́евіч Пятро́віч; 12 красавіка [ст. ст. 31 сакавіка] 1890 — 30 кастрычніка 1937) — празаік, публіцыст, эканаміст, грамадзкі дзяяч.

Нарадзіўся ў мястэчку Шчорсы Наваградзкага павету Менскай губэрні. У 1909 годзе скончыў Нясьвіскую настаўніцкую сэмінарыю; у 19151916, 1918 гадах вучыўся на гісторыка-філялягічным факультэце Петраградзкага ўнівэрсытэту. У 1916 годзе мабілізаваны ў армію, накіраваны ў школу прапаршчыкаў. У 1918 годзе — загадчык выдавецкага аддзелу Беларускага нацыянальнага камісарыяту. У 1918—1919 гадах разам зь Цішкам Гартным выдаваў газэту «Дзяньніца». Там з 1918 году пачаў друкаваць публіцыстычныя творы. У 1919—1921 гадах — у Чырвонай арміі. З 1922 году ў Менску; працаваў у плянава-эканамічных органах. Намесьнік старшыні Дзяржпляну БССР. Чалец Інбелкульту. Акадэмік Беларускай Акадэміі Навук з 1928 году. У 19291931 гадах — неадменны сакратар Беларускай Акадэміі Навук. З 1931 году — загадчык аддзелу эканомікі НДІ прамысловасьці. У 19331936 гадах узначальваў катэдру фінансавых дысцыплін у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі.

Зь першым апавяданьнем «Над Кроманьню» выступіў у 1922 годзе (часопіс «Полымя»). У 19271932 гадах сябра праўленьня літаратурнага аб’яднаньня «Полымя». На працягу 1928—1930 гадоў пісаў раман «Драпежнікі», які застаўся няскончаным (рукапіс другой часткі быў спалены энкавэдыстамі пасьля арышту). Арыштаваны 26 красавіка 1937 году. Вайсковай калегіяй Вярхоўнага суду СССР 29 кастрычніка 1937 году прысуджаны да расстрэлу. Расстраляны ва ўнутранай турме НКУС у Менску ў тую ж «Чорную ноч», якая таксама атрымала назву «Ноч расстраляных паэтаў».

Рэабілітаваны 16 сакавіка 1957 году.

  • На зломе: Апавяданьні. Менск, 1925.
  • Творы. Менск, 1984.

Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў старонкі Мартыралёг Беларусі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Янка Нёманскі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?