For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Юзэф Козел-Паклеўскі (афіцэр).

Юзэф Козел-Паклеўскі (афіцэр)

Юзэф Козел-Паклеўскі
Juzef Kozieł-Pakleŭski
10 сакавіка 1876 — 25 красавіка 1911
Юзэф Козел-Паклеўскі
Месца нараджэньня Верны, Расейская імпэрыя, цяпер Алматы, Казахстан
Месца сьмерці Рыга, Расейская імпэрыя, цяпер Латвія
Прыналежнасьць Расейская імпэрыя Расейская імпэрыя (1893 — 1911)
Род войскаў Флёт
Гады службы 18931911
Званьне падпалкоўнік
Бітвы/войны Расейска-японская вайна
Узнагароды
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн Сьвятога Ўладзімера зь мечамі IV ступені
Ордэн Сьвятога Ўладзімера зь мечамі IV ступені
Ордэн Сьвятога Станіслава зь мячамі II ступені

Юзэф Козел-Паклеўскі (польск. Józef Koziełł-Poklewski, рас. Иосиф Иванович Поклевский-Козелл; нар. 10 сакавіка 1876 у горадзе Верным, Расейская імпэрыя, цяпер Алматы, Казахстан — пам. 25 красавіка 1911 у Рызе, цяпер Латвія) — вайсковы аташэ Расеі ў Вялікабрытаніі, ваенна-марскі афіцэр, падпалкоўнік корпуса інжынер-мэханікаў флёта, удзельнік расейскай-японскай вайны, у тым ліку абароны Порт-Артура й Бою ў Жоўтым моры.

Нарадзіўся ў сям’і сасланага былога паўстанца Яна Козел-Паклеўскага са шляхецкага роду Козел-Паклеўскіх уласнага гербу Козел. Маці Фэліцыя Козел-Паклеўская (1840-?) прыходзілася стрыечнай сястрой Яна (бацька Фэліцыі Каятан быў братам Яна Напалеона, бацькі Яна), брат Фэліцыі Козел-Паклеўскай Яўстах-Бэнэдыкт Козел-Паклеўскі таксама быў удзельнікам паўстаньня.

З 1893 году Юзэф Козел-Паклеўскі навучаўся ў Марской інжынэрнай вучэльні Мікалая І ў Санкт-Пецярбурзе. Пасьля заканчэньня Марской інжынэрнай вучэльні імпэратара Мікалая І у 1896 годзе Юзэфа прызначылі ў малодшыя інжынэры-мэханікі са старшынствам у чыне з 25 верасьня 1896 году. З 1896 па 1900 год быў у замежных плаваньнях на эскадроным браняносцы «Наварын». З 4 мая 1900 году па 14 жніўня 1900 году суднавы мэханік крэйсера «Весьнік». З 6 кастрычніка 1900 гады па 5 кастрычніка 1902 гады навучаўся ў Мікалаеўскай марской акадэміі па сканчэньню якой атрымаў права нашэньне знака адзнакі для тых, хто скончыў Афіцэрскі кляс Марскога кадэцкага корпуса альбо Акадэмічны курс марскіх навук. З 1 студзеня 1901 гады прызначаны ў памагатыя старэйшага інжынэр-мэханіка, лічыўся ў 9 флоцкім экіпажы. З 20 кастрычніка 1902 гады займаў пасаду старэйшага суднавага інжынэр-мэханіка крэйсера 1-го рангу «Аскольд». 6 сьнежня 1903 году «За замежнае плаваньне ў эскадры Ціхага акіяна» ўзнагароджаны ордэнам Сьвятой Ганны 3-й ступені. Удзельнік расейска-японскай вайны. На крэйсеры «Аскольд» удзельнічаў у адбіцьці раптоўнага начнога міннага нападу на эскадру Ціхага акіяна 26 студзеня, у дзённым баі 27 студзеня зь японскім флётам. За гэты бой узнагароджаны ордэнам Сьвятога Станіслава 2-й ступені зь мячамі. Пасля бітвы ў Жоўтым моры 28 чэрвеня 1904 года, на крэйсеры «Аскольд» 31 чэрвеня 1904 года прыбыў у Шанхай і быў інтэрнаваны. У баі некаторыя машыністы знаходзіліся на сваіх пастах 12 і больш гадзін — мяняць іх часта было проста няма на каго. Вось што пісаў пра бой з японскай эскадрай 27 ліпеня 1904 года ў Жоўтым моры сам Юзэф Козел-Паклеўскі:

« ...Машыністаў прыходзілася пад канец абліваць праз кожныя 15 хвілін халоднай вадой. Многія хадзілі навобмацак - так потым раз'ядала вочы. З некаторымі ад стомленаьсці рабіліся сутаргі - даводзілася абліваць іх струменям са шлангу й такім чынам прыводзіць у прытомнасьць. »

За расейска-японскую вайну Юзэф Козел-Паклеўскі таксама быў узнагароджаны: ордэнам Святога Роўнаапостальнага князя Уладзімера 4-й ступені з мячамі й бантам і срэбраным мэалём «У памяць Японскай вайны 1904—1905». 6 сьнежня 1906 г. атрымаў званьне ў падпалкоўніка корпусу інжынер-механікаў флёту са старшынства ў чыне.

Са жніўня 1907 году выконваў абавязкі марского аташэ ў Вялікай Брытаніі. У лістападзе 1909 года шпіталізаваны ў сувязі з псыхічным расстройствам і зьмешчаны ў прыватную псыхіятрычную лякарню ў Лёндане. Памёр 25 красавіка 1911 года ад паралічу мозгу ў прыватнай псыхіятрычнай клініцы доктара Шэнфельта ў г. Рыга, пахаваны на каталіцкіх могілках Св. Міхаіла.

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Юзэф Козел-Паклеўскі (афіцэр)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?