For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Эн Гэтэўэй.

Эн Гэтэўэй

Эн Гэтэўэй
Дата нараджэньня 12 лістапада 1982(1982-11-12)[1][2][3] (41 год)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак кінаакторка, сьпявачка, тэлеактор, тэатральная акторка, акторка агучваньня
Бацька Gerald T. Hathaway[d]
Маці Kate McCauley Hathaway[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0004266
Подпіс Выява аўтографу

Эн Гэ́тэўэй (па-ангельску: Anne Hathaway; нарадзілася 12 лістапада 1982 году) — амэрыканская акторка. Ляўрэатка мноства ўзнагародаў, у тым ліку прэміі «Оскар», «Эмі» і «Залаты Глёбус». У 2015 годзе яна была адной з самых высокааплатных акторак у сьвеце. Ейныя фільмы зарабілі больш за 6,8 мільярдаў даляраў па ўсім сьвеце. У 2009 годзе Гэтэўэй была ўключаная ў сьпіс 100 самых выбітных знакамітасьцяў часопісу Forbes. Яна зьяўляецца чальцом кіраваньня арганізацыі Lollipop Theatre Network, якая прыносіць фільмы дзецям у шпіталі, і выступае ў якасьці амбасадара добрай волі жанчынаў ААН. Знаходзіцца ў шлюбе з акторам Адамам Шулманам, зь якім гадуе двух сыноў.

Эн нарадзілася ў сям’і былой акторцы і была названая ў гонар жонкі Шэксьпіру[6]. Гэтэўэй скончыла школу Мілбэрн у Нью-Джэрзі, дзе яна брала ўдзел ў пастаноўках некалькіх п’есаў[7]. У падлеткавым узросьце яна здымалася ў тэлесэрыяле «Будзь сабой» (1999—2000) і зрабіла прарыў у якасьці галоўнай акторцы ў дэбютным дыснэеўскім фільме «Дзёньнікі прынцэсы» (2001). Гэтэўэй перайшла на выкананьня роляў дарослых пэрсанажаў з драмамі «Крэйзі» і «Гарбатая гара» ў 2005 годзе. Камэдыйны фільм «Д’ябал носіць Прада» (2006), у якім яна сыграла памочніцу рэдактара часопісу моды, стаў ейным самым вялікім камэрцыйным посьпехам на той час[8].

Адзіным фільмам, дзе зьнялася акторка ў 2007 годзе, сталася біяграфічная рамантычная драма «Стаць Джэйн» пра выбітную ангельскую раманісту Джэйн Остын[9]. Зьяўляючыся прыхільніцай творчасьці Остын з чатырнаццаці гадоў, Гэтэўэй рыхтавалася да гэтае ролі, перачытваючы кнігі Остын і праводзячы гістарычныя дасьледаваньні, напрыклад, праглядаючы лісты пісьменьніцы. Акторка таксама вывучыла мову жэстаў, каліграфію, танцавальную харэаграфію і навучылася граць на фартэпіяна. Яна пераехала ў Ангельшчыну за месяц да пачатку здымак, дзе атрыманьня сапразднага брытанскага акцэнту[10]. Аднак, фільм атрымаў неадназначныя водгукі крытыкаў, а некаторыя спэцыялісты адмоўна ацанілі выступ Гэтэўэй і ейны акцэнт[11]. У наступным фільме яна выканала ролю п’яніцы, якая вылечваецца ад сваёй залежнасьці, у драме «Рэйчэл бярэцца шлюбам» (2008), які прынёс ёй намінацыю на прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю. Яна працягвала здымацца ў камэрцыйна пасьпяховых рамантычных фільмах, як то «Вайна нявестаў» (2009), «Дзень сьвятога Валянціна» (2010), «Каханьне і іншыя лекі» (2010) і ў фантастычным фільме «Аліса ў краіне цудаў» (2010).

У 2012 годзе Гэтэўэй зьнялася ў ролі Сэліны Кайл у ейным найбольш прыбытковым фільме «Цёмны рыцар паўстае», заключнай частцы трылёгіі пра Бэтмана. У тым жа годзе яна выканала ролю Фантын, прастытуткі, якая памірае ад сухотаў, у музычнай рамантычнай драме «Адрынутыя», за якую акторка атрымала прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю другога пляну. Наступныя гады Гэтэўэй выконвала ролі навукоўца ў навукова-фантастычным фільме «Інтэрстэлар», (2014), уладальніцы інтэрнэт-сайту моды ў камэдыі «Стажэр», ганарыстую акторку ў фільме «Восем сябровак Оўшэна» (2018) і ліхую ведзьму ў фантастычнай камэдыі «Ведзьмы» (2020). Гэтэўэй таксама атрымала прэмію «Эмі» за агучку сыткому «Сымпсаны».

  1. ^ Anne Hathaway // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  2. ^ Anne Hathaway // GeneaStar
  3. ^ Anne Hathaway // Munzinger Personen (ням.)
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #136264387 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ Notable Past StudentsАмэрыканская акадэмія драматычных мастацтваў.
  6. ^ «Anne Hathaway: in pique condition». The Daily Telegraph.
  7. ^ «The Very Good Girl». New York.
  8. ^ «Anne Hathaway learns from a legend in Prada». Today.com.
  9. ^ Hooper, Barrett. «Little Annie Primps Up in Prada». Inside Entertainment (June 2006). — С. 37—44.
  10. ^ Carnevale, Bob. «Interview – Anne Hathaway». BBC Movies.
  11. ^ «Becoming Jane». Rotten Tomatoes.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Эн Гэтэўэй
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?