For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Эвангельская царква аўгсбурскага вызнаньня (Славаччына).

Эвангельская царква аўгсбурскага вызнаньня (Славаччына)

Ружа Лютэра — эмблема эвангельскай царквы

Эва́нгельская царква́ А́ўгсбурскага вызна́ньня (па-славацку: Evanjelická cirkev augsburského vyznania, ECAV) — другая паводле велічыні царква ў Славаччыне пасьля рыма-каталіцтва. Заснаваная на вучэньні нямецкага рэфарматара Мартына Лютэра. Паводле зьвестак 2001 року да яе адносіліся 6,93% насельніцтва Славаччыны, што складае 372 858 асобаў. У 2004 року царква налічвала 326 збораў, 357 сьвятароў і 651 цэркваў і малітоўных дамоў.

Эвангельская царква Аўгсбурскага вызнаньня Славаччыны зьяўляецца чальцом Сусьветнай рады цэркваў, Сусьветнай лютэранскай фэдэрацыі і Канфэрэнцыі эўрапейскіх цэркваў.

Рэльеф Яна Іскры ў Трэнчыне

Рэфармацыя ў Славаччыну трапіла праз вучэньне Яна Гуса і рух Яна Іскры[1]. Пасьля іхняга заняпаду значная колькасьць збораў зь першай паловы XVI стагодзьдзя пачынае схіляцца да Лютэравага вучэньня. Такія зборы пачалі зьяўляцца ўжо празь некалькі рокаў пасьля публікацыі Лютэравых пропаведзяў супраць індульгенцыяў у 1517 року. У 2-й палове XVI стагодзьдзя 2/3 насельніцтва складалі пратэстанты.

На сынодзе ў Жыліне ў 1610 року былі ўсталяваныя асновы арганізацыі царквы. Былі створаныя 3 супэрінтэнданцыі (біскупствы) і абраныя іхнія першыя кіраўнікі (супэрінтэнданты) — Эліяш Лані, Самуэль Мэлік і Ісак Абрагамідэс для заходняй і цэнтральнай Славаччыны. На ўсходзе краіны на сынодзе ў Сьпіскім Падградзьдзі 1614 року былі ўтвораныя дзьве супэрінтэнданцыі. Мовай набажэнстваў славацкіх лютэранаў стала чэская.

З 1681 царква існавала з абмежаваньнямі, уведзенымі Шопранскімі артыкуламі. Афіцыйны дазвол быў атрыманы Талеранцыйным патэнтам 1781 року, выдадзеным вугорскім імпэратарам Ёзэфам II. Поўная роўнасьць царквы зь іншымі настала толькі ў 1848 року. Лібэралізацыю ў стаўленьні дзяржавы да эвангельскай царквы азнаменаваў і імпэратарскі патэнт 1859 року, які спрычыніў унутрыцаркоўныя спрэчкі, вядомыя як патэнтальныя баі(sk).

Пасьля ўтварэньня ў 1918 Чэхаславацкай рэспублікі з Эвангельскай царквы ў Вугоршчыне паўстала самастойная ЭЦАВ ў Славаччыне. Першая Ўстава царквы была прынятая ў 1921 року. Царква ў пэрыяд Першай рэспублікі падтрымлівала шчыльны кантакт з Эвангельскай царквой чэскіх братоў.

Пасьля прыходу да ўлады камуністаў у 1948 року лютэранская царква была пазбаўленая сваіх школаў і сацыяльных установаў, шматлікія пэрыёдыкі зачыненыя. Больш за сотню сьвятароў трапілі пад перасьлед, многія зь іх былі зьняволеныя і пазбаўленыя магчымасьці выконваць набажэнствы.

Эвангельская царква ў Дудзінцах

Асноўнаю структурнаю адзінкай ёсьць царкоўны збор. Зборы аб’яднаныя ў сэньяраты, сэньяраты ў акругі. ЭЦАВ падзеленая на дзьве акругі: Усходнюю і Заходнюю — і на 14 сэньяратаў, 8 зь якіх уваходзяць у Заходнюю, астатнія 6 — ва Ўсходнюю акругу[2]:

Заходняя акруга:

  • Браціслаўскі сэньярат
  • Гонцянскі сэньярат
  • Дунайска-нітранскі сэньярат
  • Зволенскі сэньярат
  • Міяўскі сэньярат
  • Навоградзкі сэньярат
  • Поваскі сэньярат
  • Рымаўскі сэньярат

Усходняя акруга

  • Гэмэрскі сэньярат
  • Кошыцкі сэньярат
  • Ліптаўска-ораўскі сэньярат
  • Татранскі сэньярат
  • Турчанскі сэньярат
  • Шарыска-зэмплінскі сэньярат

Выканаўчыя органы царквы на ўсіх узроўнях складаюцца з канвэнту, найвышэйшага органу збору, прэсьбітэрства і пасадніцтва. Заканадаўчы і найвышэйшы адміністрацыйны орган славацкай эвангельскай царквы прадстаўлены сынодам. Паводле Ўставы царквы тэрмін абраньня прадстаўнікоў на ўсіх узроўняў — 6 гадоў. Сьвятары царквы абіраюцца зборам кожныя 10 гадоў[3].

ЭЦАВ вызнае біблійныя Дабравесьці крыніцаю веры ў трыадзінага Бога і законам жыцьця. Галавою царквы лічыцца Ісус Хрыстос, усе астатнія вернікі — Боскія дзеці, аднолькавыя міжсобку. У дачыненьні да сьвятароў слова «айцец» не ўжываецца, бо паводле Ісусавых словаў яно можа азначаць адно нябеснага Айца. У дадатак да азначэньняў біскуп, сэньёр, пастар выкарыстоўваецца слова «брат».

Сымбалем веры прызнаецца Аўгсбурскае вызнаньне.

  1. ^ Ladislav Hubenák. Z nášho archívu. Historická revue. Праверана 21 красавіка 2013 г.
  2. ^ Edita Škodová. Internetové stránky jednotlivých zborov v rámci seniorátov (славацк.). Evanjelická cirkev augsburského vyznania na Slovensku. Праверана 21 красавіка 2013 г.
  3. ^ Šiesta časť. CIRKEVNÍ PREDSTAVITELIA. Článok 40  (славацк.) // Cirkevný ústavný zákon č. 1/93, ktorým bola prijatá ústava ECAV na Slovensku v znení cirkevného ústavného zákona č. 7/00, 1/01 a 1/02. — Ministerstvo kultúry Slovenskej republiky.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Эвангельская царква аўгсбурскага вызнаньня (Славаччына)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?