For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Фундацыя «Вікімэдыя».

Фундацыя «Вікімэдыя»

Каардынаты: 37°47′23″ пн. ш. 122°24′9″ з. д. / 37.78972° пн. ш. 122.4025° з. д. / 37.78972; -122.4025

Фундацыя «Вікімэдыя»
анг. Wikimedia Foundation
Тып некамэрцыйная арганізацыя
Дэвіз Представьте себе мир, в котором каждый человек может свободно делиться всей суммой накопленных человечеством знаний.[1], Imagine a world in which every single human being can freely share in the sum of all knowledge.[2], Stell dir eine Welt vor, in der jeder einzelne Mensch frei an der Summe allen Wissens teilhaben kann. Das ist unsere Verpflichtung.[3], წარმოიდგინეთ მსოფლიო, სადაც ყველა ადამიანს ხელი მიუწვდება კაცობრობის მიერ შექმნის მთელ ცოდნაზე., 全ての人間一人一人が全ての知識の集積を自由に共有できる世界を想像せよ, 想象一下这样的世界:在这个世界中,每个独立的个体都能够在知识的海洋中自由分享。[4], Imaginez un monde dans lequel chaque être humain peut librement prendre part au partage de la totalité des connaissances humaines.[5], تخيل عالمًا يمكن فيه لكل إنسانٍ أن يشارك بحريةٍ في مجموع المعرفة.[6], Imagina un mundo en el que todo ser humano pueda compartir libremente la suma de todo el conocimiento.[7], Imaginează-ți o lume în care fiecare om poate lua parte liber la tot ce reprezintă cunoaștere., Zamislite si svet, v katerem lahko vsako človeško bitje svobodno deli vse človeško znanje. і تخيّل واحد لعالم فين كلا بنادم كيعيش فوق لأرض عندو أكصي ل لمعرفة كاملة
Заснаваная 20 чэрвеня 2003 (21 год таму)
Заснавальнікі Джымі Ўэйлз
Краіна Злучаныя Штаты Амэрыкі
Разьмяшчэньне штат Каліфорнія
Адрас Сан-Францыска, вул. Мантгомэры, д. 1, пам. 1600[8]
Ключавыя фігуры Кэтрын Маэр(en)[9], Марыя Сэфідары[10]
Галіна сфэра паслугаў
Прадукцыя Вікіпэдыя, Вікікнігі, Вікіслоўнік, Вікікрыніцы, Вікіцытатнік, Вікісховішча, МэдыяВікі
Абарачэньне $104,506 млн (2018 г.)[11]
Апэрацыйны прыбытак 23,064 млн (2018 г.)
Чысты прыбытак 21,619 млн (2018 г.)
Лік супрацоўнікаў 340 (2018 г.)[12]
Даччыныя кампаніі ТАА „Вікімэдыя“[d]
Аўдытар «КПМГ» (Ангельшчына)

Фундацыя «Вікімэдыя» — некамэрцыйная арганізацыя са штаб-кватэрай у Сан-Францыска (ЗША). Заснаваная згодна з заканадаўствам штату Флорыда. Ёй падпарадкоўваюцца шэраг сумесных Вікі-праектаў у інтэрнэце, у тым ліку Вікіпэдыя, Вікіслоўнік (анг. Wiktionary), Вікіцытатнік (Wikiquote), Вікікнігі Wikibooks (разам з Wikijunior), Вікікрыніцы (Wikisource), Вікісховішча (Wikimedia Commons), Віківіды (Wikispecies), Вікінавіны (Wikinews), Віківэрсытэт (Wikiversity), Мэта-Вікі (Meta-Wiki) ды Віківандроўкі.

На 2018 год Фундацыя «Вікімэдыя» складалася з Канцылярыі выканаўчай кіраўніцы і 8 аддзелаў: 1) прасоўваньня, 2) аўдыторыяў, 3) зносінаў, 4) прыцягненьня грамады; 5) фінансаў і кіраваньня, 6) прававы, 7) адоранасьці і культуры, 8) тэхналёгіі[12].

На 2018 год Фундацыя «Вікімэдыя» падтрымлівала 12 асноўных праектаў: 1) Вікіпэдыя, у тым ліку Беларускую Вікіпэдыю; 2) Вікікнігі, у тым ліку па-беларуску; 3) Віківэрсытэт; 4) Вікінавіны; 5) Вікіслоўнік, у тым ліку па-беларуску; 6) Вікікрыніцы, у тым ліку па-беларуску; 7) Вікіцытатнік, у тым ліку па-беларуску; 8) Віківандроўкі; 9) Вікісховішча, у тым ліку зь беларускім інтэрфэйсам; 10) Вікізьвесткі, у тым ліку па-беларуску; 11) Віківіды; 12) МэдыяВікі, у тым ліку па-беларуску[13].

На 2018 год Фундацыя «Вікімэдыя» падтрымлівала дачыненьні з трыма відамі аддзелаў руху: 1) аддзяленьнямі, 2) тэматычнымі арганізацыямі, 3) суполкамі ўдзельнікаў. 31 сакавіка 2012 году Апякунская рада Фундацыі ўхваліла прызнаньне аддзелаў руху. Усе аддзелы руху мелі выстаўляць па 2 кантактныя асобы для зносінаў з Фундацыяй, дапускаць прыём новых сябраў і зьмяшчаць пра сябе зьвесткі на вікібачыне Вікімэдыі. Таксама такія аддзелы мелі разьмяшчаць штогадовую справаздачу на бачыне Мэта-Вікі і апавяшчаць пра зьменьне ў статуце і правадырстве[14].

  • Суполка ўдзельнікаў. Мае налічваць прынамсі 3 дзейных рэдактары і пажадана прынамсі 10 сябраў. Ухваляецца Фундацыяй за 1—3 тыдні. Распрацоўваецца 1—4 месяцы. На 2018 год існавала 105 прызнаных Фундацыяй суполак, у тым ліку ў Беларусі[15].
  • Аддзяленьне. Мае налічваць ад 10 дзейных рэдактараў і пажадана прынамсі 20 сябраў. Грунтуецца на краёвай прыналежнасьці і ёсьць юрыдычнай асобай, статут якой ухвалены Камітэтам аддзелаў Фундацыі. Заяўка на прызнаньне Апякунскай радай Фундацыі падаецца пасьля 2 гадоў дзейнасьці. Кіраўнічая рада абіраецца сябрамі, у тым ліку новымі. Штогод разьмяшчае фінансавую справаздачу на бачыне Мэта-Вікі. Ухваляецца Фундацыяй цягам 4—6 месяцаў. Мае розныя крыніцы фінансаваньня. На 2018 год дзейнічала 37 прызнаных Фундацыяй аддзяленьняў, у тым ліку ў суседніх Польшчы, Расеі і Ўкраіне[16].
  • Тэматычная арганізацыя. Адрозна ад аддзяленьня прадугледжвае прадметную накіраванасьць дзейнасьці. На 2018 год існавала адна такая арганізацыя — «Сяброўская Вікімэдыя», што засяроджвалася на перакладах на каталянскую мову ўсялякіх ведаў і на перакладах з каталянскай на іншыя мовы пра каталянскую культуру[17].

18 ліпеня 2015 году ў Беларусі стварылі суполку ўдзельнікаў Вікімэдыі, што на 2018 год налічвала 18 чалавек[18]. Суполка ставіць за мэту стварэньне аддзяленьня Фундацыі «Вікімэдыя» ў Беларусі[19].

Афіцыйная абвестка пра стварэньне фундацыі была зробленая 20 чэрвеня 2003 году адным зь яе заснавальнікаў Джымі Ўэйлзам. Дагэтуль Вікіпэдыя існавала як праект кампаніі Bomis. Першапачаткова дзейнічала ў Санкт-Пецярбургу ( штат Флорыда, ЗША), адкуль пазьней перанесла дзейнасьць у Сан-Францыска (штат Каліфорнія). На 2012 год Фундацыя мела 146 супрацоўнікаў[20] і каштарыс на $38 479 665. Фундацыю ўзначальвалі старшыня Апякунскай рады Ян-Барт дэ Врэдэ і выканаўчая кіраўніца Сью Гарднэр.

  1. ^ https://wikimediafoundation.org/ru
  2. ^ https://wikimediafoundation.org
  3. ^ https://wikimediafoundation.org/de
  4. ^ https://wikimediafoundation.org/zh
  5. ^ https://wikimediafoundation.org/fr
  6. ^ https://wikimediafoundation.org/ar
  7. ^ https://wikimediafoundation.org/es
  8. ^ Кантакты (анг.) // Фундацыя «Вікімэдыя», 2018 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
  9. ^ Правадырская дружына (анг.) // Фундацыя «Вікімэдыя», 26 верасьня 2018 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
  10. ^ Апякунская рада (анг.) // Фундацыя «Вікімэдыя», 2018 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
  11. ^ Фінансавая справаздача Фундацыі «Вікімэдыя» за 2018 год, што сканчаецца 30 чэрвеня (с. 3) (анг.) // Вікімэдыя, 2018 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
  12. ^ а б Пэрсанал і падраднікі (анг.) // Фундацыя «Вікімэдыя», 2018 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
  13. ^ Нашая праца (анг.) // Фундацыя «Вікімэдыя», 2018 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
  14. ^ Аддзелы руху Вікімэдыя (анг.) // Мэта-Вікі Вікімэдыі, 31 кастрычніка 2018 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
  15. ^ Суполкі ўдзельнікаў Вікімэдыі (анг.) // Мэта-Вікі Вікімэдыі, 21 лістапада 2018 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
  16. ^ Аддзяленьні Вікімэдыі // Мэта-Вікі Вікімэдыі, 4 жніўня 2018 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
  17. ^ Сяброўская Вікімэдыя (анг.) // Мэта-Вікі Вікімэдыі, 1 жніўня 2018 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
  18. ^ Суполка ўдзельнікаў грамады Вікімэдыя ў Беларусі // Мэта-Вікі Вікімэдыі, 6 сьнежня 2018 г. Праверана 7 сьнежня 2018 г.
  19. ^ Вікімэдыя Беларусь // Мэта-Вікі Вікімэдыі, 13 ліпеня 2015 г. Праверана 6 сьнежня 2018 г.
  20. ^ Пералік супрацоўнікаў Хатняя старонка фундацыі Вікімэдыя (анг.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фундацыя «Вікімэдыя»сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Фундацыя «Вікімэдыя»
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?