For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Уладзімер Крукоўскі.

Уладзімер Крукоўскі

Уладзімер Крукоўскі
Дата нараджэньня 6 сакавіка 1937(1937-03-06)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 3 красавіка 2022(2022-04-03)[1] (85 гадоў)
Месца сьмерці
Адукацыя Віцебскі пэдагагічны інстытут
Месца вучобы
Занятак мастак-партрэтыст
Навуковая сфэра Q16519394?[2] і графіка[d][2]
Сябра ў Беларуская асацыяцыя журналістаў і Беларускі саюз мастакоў
Жанры плякат
Узнагароды
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Крукоўскі.

Уладзі́мер Я́каўлевіч Круко́ўскі (6 сакавіка 1937, Асіпавічы Магілёўскай вобласьці, БССР — 3 красавіка 2022, Менск, Беларусь) — беларускі мастак-плякатыст, журналіст. Адзін з аўтараў дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь «Пагоня»[3], стваральнік больш як двухсот плякатаў разнастайнай тэматыкі.

Нарадзіўся ў Магілёўскай вобласьці ў сям’і вайсковага будаўніка. Па працы сям’я пераяжджала ў Бабруйск, Вязьму, Урэчча, на станцыю Нурэц, нямецкую акупацыю перажылі ў Залесьсі(pl) (цяпер на тэрыторыі Польшчы).

Дзяцінства правёў у мястэчку Ружаны Берасьцейскай вобласьці, дзе навучаўся ў сярэдняй школе. Скончыўшы яе ў 1954 року з залатым мэдалём, паступіў на архітэктурна-будаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту. Адслужыўшы ў войску, вярнуўся ў Ружаны і працаваў мастаком-афармляльнікам.

У 1970 пераехаў у Менск, працаваў у «Агітплякаце Саюзу мастакоў БССР». У 1972 року скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага пэдагагічнага інстытуту.

Працаваў мастацкім рэдактарам часопісаў «Маладосьць» (з 1979), «Мастацтва Беларусі» (1982—1984), «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», «Спадчына» (1989—1998). Публікаваўся ў часопісах «Спадчына», «Наша вера», тыднёвіках «ЛіМ», «Наша Ніва», газэтах «Голас Радзімы», «Рунь», «Народная воля» і інш.

Сябра Беларускага саюзу мастакоў[4] (1975) і суполкі «Пагоня»[5]. З 1976 року — намесьнік старшыні сэкцыі плякату БСМ, сябра праўленьня, пасьля 10 рокаў кіраўнік плякатнай сэкцыі[6]. У 1970-80-я быў актыўным удзельнікам творчага асяродку «На Паддашку»[7]. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў (1998) і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Адзін з кіраўнікоў «Мартыралёгу Беларусі», сябра Беларускага народнага фронту з моманту заснаваньня, сябра Сойму БНФ. У 1993 року адышоў ад актыўнай дзейнасьці ў структурах БНФ.

У 1990 року кіраваў кампаніяй Зянона Пазьняка на выбарах у Вярхоўны Савет БССР.

З 1998 року на пэнсіі. Жыве ў Бараўлянах.

Асноўная тэматыка плякатаў — мінуўшчына, культура, экалёгія, антываенныя і юбілейныя тэмы, афішы. Аўтар плякатаў «Помнікі архітэктуры — нацыянальны скарб» (1973), «Назаўсёды ў памяці народа» (1974), «У бітвах за волю, у бітвах за долю!..» (1980), трыпціху «Дзень X» (1996), «Што ж мы за людзі?» (1998), «Білінгвізм», «Свабоду палітвязьням!», «БНР — 90»; шэрагу плякатаў, прысьвечаных славутым дзеячам Беларусі: Францішку Скарыну, Міколе Гусоўскаму, Васілю Цяпінскаму, Кастусю Каліноўскаму, Цётцы (Алаізе Пашкевіч), Максіму Багдановічу, Янку Купалу, Якубу Коласу, Івану Луцкевічу, Язэпу Драздовічу і іншых, агульнай колькасьцю больш за 200[8].

Удзельнічае ў шматлікіх усесаюзных, рэспубліканскіх, замежных выставах плякату ад 1972 року. Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, Нацыянальным музэі гісторыі і культуры Беларусі, Дзяржаўным літаратурным музэі імя Максіма Багдановіча, Дзяржаўным літаратурна-мэмарыяльным музэі імя Якуба Коласа, музэях Летувы, Польшчы й Расеі.

Аўтар (разам зь Яўгенам Куліком) эталёну дзяржаўнага гербу «Пагоня», а таксама сьцягу і малой эмблемы БНФ.

Аўтар кніг на тэму беларускай шляхецкай геральдыкі: «Срэбная страла ў чырвоным полі» (2010) і «Сьмеласьць. Годнасьць. Гонар» (2013).

Прэміі і ўзнагароды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Мэдаль «За заслугі ў выяўленчым мастацтве»

Жанаты, мае двух дзяцей.

  • Крукоўскі, У.Я. Срэбная страла ў чырвоным полі : з гісторыі беларускіх прыватных гербаў. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 136 с. — ISBN 978-985-6941-77-4
  • Жыццяпіс. Успаміны, згадкі, фатаздымкі / сабралі, уклалі, адрэдагавалі і выдалі: У. Крукоўскі, В. Маркавец. — 2012.
  • Крукоўскі, У.Я. Смеласць. Годнасць. Гонар: з гісторыі беларускіх прыватных гербаў. — Мн.: 2013. — 197 с. — 300 ас.
  • Крукоўскі, У.Я. З нататніка папялушкі. — Мн.: 2014. — 157 с. — 200 ас.
  1. ^ а б Памёр Уладзімер Крукоўскі — суаўтар эталённай выявы герба «Пагоня» (белар.) — 2022.
  2. ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. ^ Алеся Чарняўская. Сьцяг і герб // Мастацтва. — 1992. — № 8.
  4. ^ Мастакі. Беларускі саюз мастакоўПраверана 9 верасьня 2012 г.
  5. ^ Пагоня: мастакі. Беларускі саюз мастакоўПраверана 9 верасьня 2012 г.
  6. ^ Сяргей Буткевіч. Уладзімір Крукоўскі як люстэрка беларускай эвалюцыі // Народная воля. — 22 кастрычніка 2009. — № 165—166 (3091—3092).
  7. ^ ЮУ. (6 сакавіка 2012) Ён стварыў эталён «Пагоні» Культура. Наша НіваПраверана 15 жніўня 2016 г.
  8. ^ Валянціна Аксак. (8 сакавіка 2012) «„Пагоня“ вернецца яшчэ пры маім жыцьці» Салідарнасьць. Радыё «Свабода»Праверана 29 лютага 2012 г.
  • Крукоўскі У. Я. // БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. — С. 485
  • Крукоўскі У.Я. // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. — Мн.: 1986 Т. 3. — С. 131.
  • Алег Карповіч. За сьпінаю ў Пазьняка // Наша Ніва. — 1999. — № 35.
  • Родам з Асіповіччыны: Творцы // Памяць. Асіповіцкі раён. — Мн.: 2002. — С. 628—629.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Уладзімер Крукоўскі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?