For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Убарцкая Рудня.

Убарцкая Рудня

Убарцкая Рудня
трансьліт. Ubarckaja Rudnia
Першыя згадкі: XIX стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Лельчыцкі
Сельсавет: Астражанскі
Вышыня: 150 м н. у. м.
Насельніцтва: 93 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2356
Паштовы індэкс: 247858
СААТА: 3228804050
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°59′34″ пн. ш. 28°28′52″ у. д. / 51.99278° пн. ш. 28.48111° у. д. / 51.99278; 28.48111Каардынаты: 51°59′34″ пн. ш. 28°28′52″ у. д. / 51.99278° пн. ш. 28.48111° у. д. / 51.99278; 28.48111
Убарцкая Рудня на мапе Беларусі ±
Убарцкая Рудня
Убарцкая Рудня
Убарцкая Рудня
Убарцкая Рудня
Убарцкая Рудня
Убарцкая Рудня

Убарцка́я Ру́дня[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на правым беразе ракі Убарці, за 5 км на захад ад Астражанкі, за 35 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў. Убарцкая Рудня ўваходзіць у склад Астражанскага сельсавету.

Першае вядомае пісьмовае ўпамінаньне паселішча датуецца 30 студзеня 1777 году — згадваецца ў пратаколе візыту парафіяльнай Астражанскай царквы Петрыкаўскага дэканата Тураўскай дыяцэзіі: «на Рудні Ўбарцкай хат 8». Узьнікненьне айконіму Ўбарцкая Рудня зьвязана зь месцам здабычы руды, дзе было заснавана паселішча.

  • 13 лютага 1787: Рудня Ўбарская («na Rudni Uborskiey»), сяло, 10 хат.
  • 1800: Рудня Астражанская, вёска.
  • 11 красавіка 1802: Рудня Астражанская, вёска паезуіцкага маёнтку Сьнядзін графа Вікенція Патоцкага. Інвэнтарны вопіс маёнтку зьмяшчае апісаньне вёскі зь пералікам маёмасьці сялянаў і ўсіх адбытых імі павіннасьцяў. Карчма, млын (пры р. Убарць).
  • 22 ліпеня 1807: Астражанская, рудня фальварку Асавец падсудка Казіміра Рудзіеўскага.
  • 1850: Рудня, вёска, пры р. Убарць. 12 двароў.
  • 1864: Рудня, вёска, на 79-й вярсьце р. Убарць ад мяжы Наваград-Валынскага павету Вадзяны млын. Рудня Ўбарцкая, вёска паезуіцкага маёнтку Астражанка, дасталася ў спадчыну пам. Івану Рудзіеўскаму.
  • 1867: Убарцкая Рудня («Убортская Рудня»), вёска за 5 вёрст ад Астражанскай царквы, 39 вёрст ад Петрыкаўскага касьцёла. 46 праваслаўных; 46 карэнных каталікоў, 10 двароў.
  • 1 студзеня 1870: Рудня Ўбарцкая («Рудня Убортс.»), вёска Астражанскага сельскага таварыства маёнтку Астражанка Буйнавіцкай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні пам. Рудзіеўскіх. 16 вёрст ад вал. праўленьня. Паводле рэвізіі, 9 душ сялянаў-уласьнікаў. Прыход Астражанскай царквы.
  • 1873: Спадчыньнікі Івана і Ёсіфа Казіміравых Рудзіеўскіх пераўступілі вёску графу Ёсіфу Тышкевічу. Карчма з уязным сьвірнам. Вадзяны 2-павярховы млын на р. Убарць з 2 паставамі і сукнавальняю.
  • 1879: Убарцкая Рудня, вёска прыхода Астражанскай царквы.
  • 1889: «Убортская Рудня», вёска і маёнтак Буйнавіцкай вол. 11 вёрст ад с. Буйнавічы, 67 вёрст ад Мазыру. Рудня.
  • 13 траўня 1892: Убарцкая Рудня, хутар. Зацьвярджэньне праекту на пабудову графам Тышкевічам пільні.
  • 1 студзеня 1895: Рудня, вёска. Заява Якава Восіпава Ліпскага аб выкупе зямлі ў графа Тышкевіча.
  • 1897: «Убортская Рудня», вёска Астражанскага таварыства і фальварак Буйнавіцкай воласьці, пры р. Убарць. У вёсцы 10 двароў, 65 жыхароў (37 мужчынаў і 28 жанчын). Фальварак на зямлі графа Тышкевіча пры в. Убарцкая Рудня, пры сплаўной і суднаходнай р. Убарць. Сумежны з в. Убарцкая Рудня. Лесапільны завод, вадзяны млын. У фальварку 14 двароў, 97 жыхароў (47 муж. і 50 жан.).
  • 1898: «Убартьская Рудня», вёска. Лесапільны завод і вадзяны млын графа Аляксандра Тышкевіча.
  • 1909: Рудня Ўбарцкая («Рудня Убортская»), хутар Буйнавіцкай воласьці. 14 вёрст ад цэнтру воласьці, 18 вёрст ад паштовай установы Петрыкаў. 38 дв., 177 жых.
  • 1913: Убарцка-Руднянскае аднаклясная народная вучэльня. Першая настаўніца Алена Радзялоўская.
  • 1915: Убарская Рудня («Уборская Рудня»), вёска. 10—20 двароў.
  • 1917: Рудня Ўбарцкая («Рудня Убортская»), вёска Буйнавіцкай воласьці. 14 вёрст ад цэнтру воласьці. 92 двары, 501 жыхар (252 мужчыны і 249 жанчын): 450 бел., 45 яўр.
  • 1925: Убарцкая Рудня, в. Астражанскага сельсавету Лельчыцкага раёну. 5 км ад с/с, 36 км ад р-на. Школа на беларускай мове: 62 навучэнцы (41 хлопчык і 21 дзяўчынка): 57 бел., 4 яўр., 1 пал. 2 дзес. ворыва. «Уб. Рудня», в. Астражанскага спажыўт-ва Мазырскага Райсаюзу і Рабкаапу.
  • 1929: «Рудня».
  • 1933: Калгас «Бальшавік».
  • 1940: Убарцкая Рудня («Убортская Рудня»), вёска.
  • У лістападзе 1942 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 5 жыхароў.
  • 16 студзеня 1944: «Боевое охранение [52-го гвкп] у дер. Убортская Рудня на западном берегу р. Уборти, что в 2 км северо-восточнее Манчиц». 18 студзеня «52-й гвкп к 18:00… одним сабельным эскадроном занял Убортскую Рудню».
  • 1964: Убарцкая Рудня, в. Астражанскага сельсавету Лельчыцкага раёну. Дазвол райвыканкаму на «будаўніцтва культурна-бытавых, жыльлёвых і гаспадарчых памяшканьняў» у вёсцы як пэрспэктыўнай для разьвіцьця.
  • 5 студзеня 1984: «Убортская Рудня», вёска, пры р. Убарць. Школа.
  • 1986: Убарцкая Рудня, в. Астражанскага сельсавету Лельчыцкага раёну, у саўгасе «Буйнавічы».
  • 1 студзеня 1999: Убарцкая Рудня, вёска Астражанскага сельсавету Лельчыцкага раёну. Сельскі клюб. 94 гаспадаркі, 166 жыхароў, зь іх 18 працуюць, 9 дзяцей да 15 гадоў, 119 пэнсіянэраў.
  • XIX стагодзьдзе: 1816 год — 9 двароў, 60 жыхароў
  • XX стагодзьдзе: 1940 год — 180 двароў, 540 жыхароў; 1984 год — 180 жыхароў; 1998 год — 107 двароў, 164 жыхары; 1999 год — 167 жыхароў (67 мужчынаў і 100 жанчын; перапіс); 2000 год — 97 двароў, 156 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 93 жыхары

Клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, крама. Дзейнічае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Астражанка».

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 212
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.
  • Хроніка Убарцкага Палесся / Аўтар-укладальнік А. І. Атнагулаў; Навук.рэд. В. Л. Насевіч. — Мн.: Тэхналогія, 2001. 496 с.: іл.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Убарцкая Рудня
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?