For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Тэадосі Растоцкі.

Тэадосі Растоцкі

Тэадосі Растоцкі
Тэадосі Растоцкі
Тэадосі Растоцкі

Герб «Юньчык»
XVI мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі
1788 — 1805
ПапярэднікЯсон Смагажэўскі
НаступнікІраклі Лісоўскі
біскуп Холмскі
1785 — 1790
ПапярэднікМаксыміліян Рыла
НаступнікПарфір Важынскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1725(1725)
каля Слоніму
Памёр 25 студзеня 1805
Пецярбург
Род Болбас-Растоцкія
Бацькі Казімір Болбас-Растоцкі
Ганна Есьман
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп

Растоцкі Тэадосі, Болбас-Растоцкі Тадэвуш Тэадор Тэадосі (1725 — 25 студзеня 1805) — архібіскуп, уніяцкі мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі (1788—1805), біскуп Холмскі (1785—1790), тэоляг.

Нарадзіўся ў Вялікім Княстве Літоўскім каля Слоніму, у сям’і слонімскага гарадзкога судзьдзі Казіміра Болбас-Растоцкага ад жонкі з другога шлюбу Ганны з роду Есьман.

У 1739 у вельмі маладым узросьце (14 гадоў) стаў манахам-базылянінам. Пасьля навіцыяту і заканчэньня сярэдніх філязофскіх студыяў у лістападзе 1750 быў пасланы на вышэйшыя багаслоўскія студыі ў Рым. Багаслоўскую адукацыю атрымліваў у Грэцкім калегіюме сьв. Атанасія ў Рыме. Высьвячаны там на сьвятара ў 1754. У тым жа годзе вярнуўся на Бацькаўшчыну, стаў прафэсарам філязофіі, тэалёгіі ў базылянскіх манастырах. Быў таксама дырэктарам школы ва Ўладзіміры-Валынскім.

Пасьля некалькіх гадоў прафэсарскай працы яго абралі спачатку сакратаром Літоўскай правінцыі базылянскага чыну, затым генэральным сакратаром базылянскага ордэну ў 1759. На капітуле ў Берасьці у 1772 ён быў абраны протаігуменам Літоўскай правінцыі базылянаў. Як здольнага адміністратара ў 1780 на капітуле ў Таракані яго пераабралі яшчэ на чатыры гады протаігуменам.

2 ліпеня 1784 наменаваны біскупам Холмскім. Мітрапаліт Ясон Смагажэўскі абраў яго сабе памочнікам і сваім пераемнікам. Яго хіратонія на каад’ютара Кіеўскай мітраполіі адбылася 11 красавіка 1785, а 19 чэрвеня 1785 ён заняў біскупскі пасад у Холме. 1 лістапада 1788, пасьля сьмерці мітрапаліта Смагажэўскага, Тэадосі Растоцкі стаў мітрапалітам Кіеўскім, Галіцкім і ўсяе Русі. 4 красавіка 1790 пакінуў пасад біскупа Холмскага.

Быў прыхільнікам Канстытуцыі 3 траўня. Дзякуючы захадам кіеўскага ваяводы Юзафа Стэмкоўскага, які актыўна ангажаваўся ў справы Ўніяцкай Царквы, каб узьняць прэстыж мітрапаліта Ўніяцкай Царквы, Тэадосі Растоцкі быў адзначаны 4 студзеня 1790 Ордэнам сьв. Станіслава, а ў 1791 ён атрымаў Ордэн Белага Арла. Уніяцкі мітрапаліт Растоцкі — першы з уніяцкіх уладыкаў, які здолеў атрымаць годнасьць сэнатара і месца (з 1790) у сэнаце Рэчы Паспалітай, чаго Зьяднаная Царква беспасьпяхова дабівалася для сваіх герархаў на працягу двух стагодзьдзяў. Гэта было патрэбна для вырашэньня ў сэнаце важных справаў, якія датычылі Ўніяцкай Царквы.

Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795), дзеля абмежваньня і кантраляваньня дзейнасьці Ўніяцкай царквы, Кацярына II затрымала мітрапаліта Растоцкага ў Пецярбургу, адкуль ён, аддзелены ад сваёй мітраполіі, быў зьвязаны з пастваю толькі дыпляматычным шляхам.

Памёр у Пецярбургу ў 1805.

Мітрапаліт Тэадосі Растоцкі фактычна стаў апошнім паўнапраўным і поўнатытульным каталіцкім Кіеўскім мітрапалітам, бо пастаўленых расейскім царскім урадам на такую годнасьць наступных мітрапалітаў Апостальская Сталіца ўважала толькі адміністратарамі старажытнай Кіеўскай кананічнай мітраполіі.

  • Великий А. Г., ЧСВВ. Зь літопису християнської України. Т. VII, XVIII—XIX ст. — Рим: Видавництво ОО. Василіян, 1975.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Тэадосі Растоцкі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?