For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Тытанія (спадарожнік Урана).

Тытанія (спадарожнік Урана)

Тытанія
спадарожнік Урану
Гісторыя адкрыцьця
Першаадкрывальнік Уільям Гершэль
Дата адкрыцьця 11 студзеня 1787
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 436 300 km[1]
Эксцэнтрысытэт 0,00011
Арбітальны пэрыяд 8,706 дня
Нахіл арбіты 0,34° (да экватару Ўрану)
Фізычныя характарыстыкі
Дыямэтар 1577 км
Сярэдні радыюс 788,4 км
Плошча паверхні 7 820 000 км²
Маса 3,527 × 1021 кг
Шчыльнасьць 1,711 г/см³
Аб’ём 2 065 000 000 кубічны кіламетр
Прыскарэньне вольнага паданьня 0,38 м/с²
Пэрыяд вярчэньня вакол сваёй восі Сынхранізаваны з арбітальным пэрыядам
Альбэда 0,35
Бачная зорная велічыня 13,9
Тэмпэратура паверхні 70 К (−203 °С)
Атмасфэра адсутнічае

Тыта́нія — найвялікшы са спадарожнікаў плянэты Ўран, восьмы па памеры спадарожнік у Сонечнай сыстэме. Адкрыты разам з Абэронам Уільямам Гершэлем 11 студзеня 1787 року. Названы ў гонар гераіні п’есы Шэксьпіра «Сон у летнюю ноч». Імя было нададзенае спадарожніку Джонам Гершэлем у 1852 годзе. Большасьць зьвестак аб Тытаніі была атрыманая пасьля пралёту міжплянэтнага зонду Вояджэр-2 праз сыстэму Ўрана ў студзені 1986 году.

Параўнаньне памераў Зямлі, Месяцу й Тытаніі

Арбітальныя ўласьцівасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сярэдняя адлегласьць Тытаніі ад цэнтру Ўрану складае 435840 кілямэтраў, што робіць яе другім паводле аддаленасьці буйным спадарожнікам пасьля Абэрону. Кружнік Тытаніі амаль ня мае эксцэнтрысытэту й нахілу. Ён ляжыць унутры магнітасфэры Ўрану.[2] Падобна іншым аб’ектам яго спадарожнікавай сыстэмы, Тытанія мае незвычайныя поры году. Паўночнае і паўднёвае паўшар’і па чарзе разгортваюцца да Сонца, якое стаіць там у зэніце 42 гады, тады як супрацьлеглае паўшар’е цягам такога ж часу перажывае палярную ноч. З-за гэтай асаблівасьці пакуль атрымалася картаграфаваць толькі паўднёвыя паўшар’і спадарожнікаў Урану.

Мапа структураў рэльефу Тытаніі
Мэсына Хасмата

Тытанія ўтвораная са льду і скальных пародаў. Пэўна, яна мая ўнутраны падзел на скалістае ядро і ледзяную мантыю.[3] Радыюс ядра можа складаць дзьве траціны радыюсу Тытаніі, а маса — 58%. Меркаваны ціск у цэнтры Тытаніі складае 0,58 ГПа. На мяжы ядра й мантыі можа знаходзіцца акіян вадкай вады глыбінёй да 50 кілямэтраў з тэмпэратурай 190 К. Параўнальна старажытная і трохі чырвоная паверхня Тытаніі нясе на сябе сьляды як эндагенных, гэтак і экзагенных працэсаў. Паводле яркасьці сярод галоўных спадарожнікаў Урану яна саступае Арыэлю ды Мірандзе, але пераўзыходзіць Умбрыэль і Абэрон.[4] Паверхня Тытаніі пакрытая мноствам кратэраў памерам да 326 кілямэтраў, аднак саступае ў маштабах кратэраванасьці Абэрону. Для рэльефу Тытаніі характэрныя сыстэмы каньёнаў (хасматы) ды ўступаў (рыпы).[5] Найвялікшы каньён, Мэсына Хасмата, мае працягласьць 1500 кілямэтраў, ад роўніку да паўднёвага канцавосься.[5] На Тытаніі магчымыя крыявульканічныя працэсы, якія маглі прывесьці да ўзьнікненьня некаторых кратэраў.[6] Агулам уласныя назвы маюць 18 геаграфічных аб’ектаў на Тытаніі, сярод якіх дзьве хасмы, адзін рып і 15 кратэраў. Усе яны разьмяшчаюцца ў паўднёвым паўшар’і.

Інфрачырвоная спэктраскапія, праведзеная з 2001 па 2005 рок, паказалі прысутнасьць на паверхні Тытаніі вадзяных льдоў і дыяксыду вугляроду. Такім чынам, Тытанія тэарэтычна можа валодаць вельмі тонкай атмасфэрай зь ціскам каля 10 трыльённых бару.

  1. ^ http://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_elem
  2. ^ Grundy, W. M.; Young, L. A.; Spencer, J. R.; Johnson, R. E.; Young, E. F.; Buie, M. W. (October 2006). «Distributions of H2O and CO2 ices on Ariel, Umbriel, Titania, and Oberon from IRTF/SpeX observations». Icarus 184 (2): 543—555. arXiv:0704.1525. Bibcode:2006Icar..184..543G. doi:10.1016/j.icarus.2006.04.016.
  3. ^ Hussmann, Hauke; Sohl, Frank; Spohn, Tilman (November 2006). «Subsurface oceans and deep interiors of medium-sized outer planet satellites and large trans-neptunian objects». Icarus 185 (1): 258—273. Bibcode:2006Icar..185..258H. doi:10.1016/j.icarus.2006.06.005.
  4. ^ Karkoschka, Erich (2001). «Comprehensive Photometry of the Rings and 16 Satellites of Uranus with the Hubble Space Telescope». Icarus 151 (1): 51-68. Bibcode:2001Icar..151…51K. doi:10.1006/icar.2001.6596.
  5. ^ а б USGS/IAU. «Titania Nomenclature Table Of Contents». Gazetteer of Planetary Nomenclature. USGS Astrogeology. Retrieved 2012-02-23.
  6. ^ Plescia, J. B. (December 30, 1987). «Cratering history of the Uranian satellites: Umbriel, Titania and Oberon». Journal of Geophysical Research 92 (A13): 14,918-14,932. Bibcode:1987JGR….9214918P. doi:10.1029/JA092iA13p14918. ISSN 0148-0227.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Тытанія (спадарожнік Урана)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?