For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Такарышкі.

Такарышкі

Такарышкі
лац. Takaryškі
Першыя згадкі: 17 стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Эйгердаўскі
Насельніцтва: 112 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231363
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°2′0″ пн. ш. 26°3′0″ у. д. / 54.03333° пн. ш. 26.05° у. д. / 54.03333; 26.05Каардынаты: 54°2′0″ пн. ш. 26°3′0″ у. д. / 54.03333° пн. ш. 26.05° у. д. / 54.03333; 26.05
Такарышкі на мапе Беларусі ±
Такарышкі
Такарышкі
Такарышкі
Такарышкі
Такарышкі
Такарышкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Така́рышкі[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Эйгердаўскага сельсавету.

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цікавасьць уяўляе каменны будынак панскага бровара, якія бачны з дарогі Юрацішкі — Вішнева. Калгасны сад акружае ліпавая алея, высажданая былым уладальнікам фальварка Такарышкі Вітольдам Радкевічам. Насупраць праз дарогу, на старых могілаках — помнік на магіле партызан і савецкага воіна.

Вядомыя з XVII стагодзьдзя, як маёнтак у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва.

З 1690 году ўласнасьць Казімера Ладзята, стражніка смаленскага, 5 дымоў. У пачатку 18 стагодзьдзя належаў Козел-Паклеўскім, пасьля Дакурнам, ашмянскаму будаўнічаму. У 1735 годзе ў вёсцы 3 дымы.

У Расейскай імпэрыі — вёска і маёнтак у складзе Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. На 1861 год у вёсцы 87 рэвіскіх душ, адносілася да маёнтку Такарышкі памешчыка Радкевіча. Зьяўлялася цэнтрам Такарышкаўскага сельскага таварыства.

У красавіку 1861 году ў Такарышках адбыліся сялянскія антыпрыгонныя хвалаваньні — сяляне з уладаньняў Радкевічаў адмовіліся адбываць баршчыну. Двухтысячны натоўп сялянаў, што сабраўся ў Іўі на кірмашы, расстралялі тры роты царскіх салдат.

Згодна перапісу 1897 году — 44 двары, 330 жыхароў. З 1899 году працуе школа граматы. У 1909 годзе — 48 двароў, 319 жыхароў. У 1905 годзе ў маёнтку 48 жыхароў, 642 дзесяціны зямлі.

Да прыходу немцаў у 1915 годзе падчас 1 Сусьветнай вайны працаваў бровар. Побач зь вёскай знаходзілася другая лінія абароны немцаў.

У міжваенны час у складзе Польшчы, у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У 1921 годзе — 53 двары, 244 жыхары.

З 12 кастрычніка 1940 году вёска (92 двары, 347 жыхароў) цэнтар сельсавета Юрацішкаўскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Дзейнічала пачатковая школа. У 1950 годзе заснаваны калгас імя А. Пушкіна. 3 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. З 1960 па 1965 год у Даўгердзішкаўскім сельскім, затым у Юрацішкаўскім пасялковым савеце. З 13 студзеня 1965 году цэнтар Такарышкаўскага сельсавету. У 1970 годзе — 272 жыхары. З 15 ліпеня 1985 году далучана да Эйгердаўскага сельсавету. Цэнтар калгасу «Прагрэс».

Існуе клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сузязі, крама. У 1999 годзе 62 двары, 154 жыхары.

Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.

  • 2009 год — 112 чалавек
  • 1999 год — 154 чалавекі

Вёску згадвае ў сваіх падарожных нататках «Лісты з дарогі» Ядвігін Ш.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 239

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Такарышкі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?