For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Сусьветная спадчына ЮНЭСКО.

Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Сьцяг ЮНЭСКО
Першы генэральны сакратар ЮНЭСКО Джуліян Гаксьлі

Сусьветная спадчына ЮНЭСКО (па-ангельску: World Heritage, па-француску: Patrimoine Mondial, па-гішпанску: Patrimonio Mundial) — выбітныя культурныя і прыродныя каштоўнасьці, якія складаюць здабытак усяго чалавецтва.

У 1972 годзе ЮНЭСКО прыняла Канвэнцыю аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны (уступіла ў моц у 1975 годзе). Ратыфікавалі канвэнцыю ў пачатку 1992 году 123 краіны-ўдзельніцы.

Статус аб’екта Сусьветнай спадчыны дае наступныя перавагі:

  • Дадатковыя гарантыі захаванасьці і цэласнасьці ўнікальных прыродных комплексаў.
  • Павышае прэстыж тэрыторыяў і ўстановаў, якія імі кіруюць.
  • Спрыяе папулярызацыі ўключаных у Сьпіс аб’ектаў і разьвіцьцю альтэрнатыўных відаў прыродакарыстаньня (у першую чаргу экалягічнага турызму).
  • Забясьпечвае прыярытэтнасьць у прыцягненьні фінансавых сродкаў для падтрымкі аб’ектаў сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны, у першую чаргу з Фонду сусьветнай спадчыны.
  • Спрыяе арганізацыі маніторынгу і кантролю за станам захаванасьці прыродных аб’ектаў.

Па стане на 2018 год у сьпісе Сусьветнай спадчыны 1092 аб’екты ў 167 краінах (845 — культурныя помнікі, 209 — прыродныя і 38 — аб’екты зьмяшанага тыпу).

Дзяржавы, на тэрыторыі якіх разьмешчаныя аб’екты Сусьветнай спадчыны, бяруць на сябе абавязкі па іх захаваньні.

Галоўная мэта сьпісу Сусьветнай спадчыны — зрабіць вядомымі і абараніць аб’екты, якія зьяўляюцца па-свойму ўнікальнымі. Для гэтага і з-за імкненьня да аб’ектыўнасьці былі складзеныя ацэнкавыя крытэры. Першапачаткова (з 1978 г.) існавалі толькі крытэры для аб’ектаў культурнай спадчыны — гэты сьпіс налічваў шэсьць пунктаў. Затым для ўзнаўленьня раўнавагі паміж рознымі кантынэнтамі зьявіліся прыродныя аб’екты і для іх сьпіс з чатырох пунктаў. І, нарэшце, у 2005 годзе ўсе гэтыя крытэры былі зьведзеныя разам, і зараз кожны аб’ект Сусьветнай спадчыны мае ў сваім апісаньні хоць бы адзін зь іх[1].

Культурныя крытэры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • I. Аб’ект уяўляе сабой шэдэўр чалавечага мастацтва.
  • II. Аб’ект сьведчыць аб значным узаемаўплыве чалавечых каштоўнасьцяў у дадзены пэрыяд часу або ў вызначанай культурнай прасторы, у архітэктуры або ў тэхналёгіях, у манумэнтальным мастацтве, пры распляноўцы гарадоў ці стварэньні ляндшафтаў.
  • III. Аб’ект зьяўляецца ўнікальным або прынамсі выключным для культурнай традыцыі або цывілізацыі, якая існуе дагэтуль або ўжо зьнікла.
  • IV. Аб’ект зьяўляецца выдатным прыкладам канструкцыі, архітэктурнага або тэхналягічнага ансамблю або ляндшафту, якія ілюструюць значны пэрыяд чалавечай гісторыі.
  • V. Аб’ект зьяўляецца выдатным прыкладам чалавечага традыцыйнага будынку, з традыцыйным выкарыстаньнем зямлі або мора, зьяўляючыся ўзорам культуры (або культур) або чалавечага ўзаемадзеяньня з навакольным асяродзьдзем, асабліва калі яно становіцца ўразьлівым з-за моцнага ўплыву незваротных зьмен.
  • VI. Аб’ект наўпрост або рэчыўна зьвязаны з падзеямі або існымі традыцыямі, з ідэямі, вераваньнямі, з мастацкімі або літаратурнымі творамі і мае выключную сусьветную важнасьць (па меркаваньні камітэту ЮНЭСКО гэты крытэр пажадана выкарыстоўваць разам зь якім-небудзь яшчэ крытэрам або крытэрамі).

Прыродныя крытэры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • VII. Аб’ект уяўляе зь сябе прыродны фэномэн або прастору выключнай прыроднай прыгажосьці і эстэтычнай важнасьці.
  • VIII. Аб’ект зьяўляецца выдатным прыкладам галоўных этапаў гісторыі зямлі, у тым ліку помнікам мінулага, сымбалем геалягічных працэсаў, якія адбываюцца ў разьвіцьці рэльефу або сымбалем геамарфічных або фізыяграфічных асаблівасьцяў.
  • IX. Аб’ект зьяўляецца выдатным узорам экалягічных або біялягічных працэсаў, якія праходзяць у эвалюцыі і разьвіцьці зямных, прэснаводных, берагавых і марскіх экасыстэмаў і расьлінных і жывёльных супольнасьцяў.
  • X. Аб’ект уключае ў сябе найбольш важнае або значнае натуральнае асяродзьдзе пражываньня для захаваньня ў ёй біялягічнай разнастайнасьці, у тым ліку зьнікаючых відаў выключнай сусьветнай каштоўнасьці з пункту гледжаньня навукі і аховы.

Сьпісы Сусьветнай спадчыны па краінах і рэгіёнах

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сыднэйскі тэатар (Аўстралія)
  • Аўстралія
  • Акіянія
Статуя Свабоды (ЗША).
  • Бразылія
  • Канада
  • Мэксыка
  • Пэру
  • ЗША
  • краіны Цэнтральнай Амэрыкі
  • краіны Паўднёвай Амэрыкі
Тадж Махал (Індыя).
Піраміда Хеопса (Эгіпет).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?