For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Сысі Спэйсэк.

Сысі Спэйсэк

Сысі Спэйсэк
Дата нараджэньня 25 сьнежня 1949(1949-12-25)[1][2][3][…] (74 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак акторка, характарная акторка, аўтар-кампазытар, кінаакторка, тэлеактор, сьпявачка
Жанры кантры
Бацька Эдўін Арнальд Спэйсэк[d][5]
Маці Вірджынія Сьпілман[d][5]
Дзеці Скайлер Фіск[d]
Узнагароды
прэмія Акадэміі за найлепшую жаночую ролю прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю — камэдыя альбо м’юзыкал[d] (1986) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю — камэдыя альбо м’юзыкал[d] (1980) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю — драма прэмія «Выбару крытыкаў» за найлепшую жаночую ролю[d] (2001) прэмія «Выбару крытыкаў» за найлепшы акторскі склад[d] (2011) прэмія «Незалежны Дух» за найлепшую жаночую ролю[d] (2001) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за выдатны акторскі склад у гульнявым кіно[d] (2011) зорка на галівудзкай «Алеі славы»[d]
IMDb ID nm0000651

Мэ́ры Элі́забэт «Сы́сі» Спэ́йсэк (па-ангельску: Mary Elizabeth «Sissy» Spacek; нарадзілася 25 сьнежня 1949 году) — амэрыканская акторка і сьпявачка. Яна атрымала шматлікія ўзнагароды, у тым ліку прэмію «Оскар», тры ўзнагароды «Залаты Глёбус», прэмію Гільдыі кінаактораў і намінацыі на розныя іншыя кінапрэміі. Спэйсэк была ўшанаваная зоркай на Галівудзкай алеі славы ў 2011 годзе[6].

Нарадзілася і гадавалася ў Тэхасе, Спэйсэк ад пачатку імкнулася да кар’еры ў мастацтве. У 18 гадоў яна запісала свой першы сынгл «John, You Went Too Far This Time» у 1968 годзе. Пасьля таго, калі продажы ейнае музыкі значна скараціліся, ейны кантракт з студыяй гуказапісу быў скасаваны, што прымусіла яе пераключыць увагу на акторскае майстэрства. Яна паступіла ў Інстытут тэатра і кіно імя Лі Страсбэрга. Сваю прафэсійную акторскую кар’еру Спэйсэк пачала ў пачатку 1970-х гадох, дэбютаваўшы ў якасьці статыста ў фільме «Жанчыны ў паўстаньні» Эндзі Ўоргала ў 1971 годзе.

Пасьля выкананьня галоўнае ролі ва ўплывовым крымінальным фільме Тэрэнса Маліка «Спустошаныя землі» (1973), Спэйсэк стала вядомай дзякуючы ролі Кэры Ўайт у фільме жахаў Браяна Дэ Пальмы «Кэры» (1976), за якую акторка атрымала першую намінацыю на прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю. Пасьля рушылі выступы ў іншых даволі пасьпяховых фільмах, як то «Сардэчна запрашаем у Лос-Анджэлес» (1976) і «Тры жанчыны» Робэрта Олтмана (1977). У 1980 годзе Спэйсэк здабыла прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю за выкананьне ролі Ларэты Лін у біяграфічным музычным фільме «Дачка шахтара». Сярод іншых ейных намінацыяў на «Оскар» былі фільмы «Зьніклы» (1982), «Рака» (1984), «Злачынствы сэрца» (1986) і «Ў спальні» (2001). Сярод іншых вядомых фільмаў Спэйсэк вылучаюцца «Валацуга» (1981), «Джон Фіцджэральд Кенэдзі» (1991), «Туга» (1997), «Простая гісторыя» (1999), «Несьмяротныя» (2002), «Дзевяць жыцьцяў» (2005), «Паўночная краіна» (2005), «Чатыры разы Каляды» (2008), «Залегчы глыбей» (2010), «Абслуга» (2011) і «Стары і стрэльба» (2018).

Спэйсэк атрымала шэраг намінацыяў на прэмію «Эмі» за тэлевізійныя фільмы «Добрыя старыя хлопчыкі» (1995), «Апошні шанец» (2002) і за гасьцявую ролю ў драматычным сэрыяле HBO «Вялікае каханьне» (2011).

  1. ^ Sissy Spacek // filmportal.de — 2005.
  2. ^ Sissy Spacek // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ Sissy Spacek // GeneaStar
  4. ^ The International Who's Who of Women 2006Routledge, 2005. — ISBN 978-1-85743-325-8
  5. ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  6. ^ «Sissy Spacek». Encyclopedia Britannica.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Сысі Спэйсэк
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?