For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Славенскае прэс-агенцтва.

Славенскае прэс-агенцтва

Каардынаты: 46°3′26″ пн. ш. 14°30′17″ у. д. / 46.05722° пн. ш. 14.50472° у. д. / 46.05722; 14.50472

«Славенскае прэс-агенцтва»
славен. Slovenska tiskovna agencija
Тып таварыства з абмежаванай адказнасьцю
Заснаваная 3 чэрвеня 1991 (33 гады таму)
Уласьнікі Ведамства зносін Славеніі
Краіна Славенія
Разьмяшчэньне Любляна
Адрас Цівольская дарога, д. 48[1]
Ключавыя фігуры Ігар Кадунц (кіраўнік), Алёша Рэгар (адказны рэдактар), Младан Тэрчэль (старшыня)[2]
Галіна сфэра паслугаў
Паслугі анонс, відэа, круглы стол, навіны, радыё, рэкляма, рэпартаж, фота[3]
Абарачэньне 4 млн эўра (2018 год)
Лік супрацоўнікаў 80 (2023 год)
Матчына кампанія Ведамства зносін Славеніі

«Славенскае прэс-агенцтва» («СПА») — дзяржаўны сродак масавай інфармацыі Славеніі, заснаваны ў чэрвені 1991 году.

Дзейнічае паводле адмысловага Закону ад ліпеня 2011 году. Выпускае навіны па-славенску і па-ангельску. На 2023 год налічвала 80 журналістаў. Улучала ўнутраную, замежную, гаспадарчую, спартовую, карэспандэнцкую, культурніцкую і ангельскую (з 1994 году) службы. Мела карэспандэнцкія пункты ва ўсіх абласьцях Славеніі і тры за мяжой у Заграбе (Харватыя), Брусэлі (са сьнежня 1995 году як першы) і Нью-Ёрку (ЗША). Падпісчыкамі ангельскай службы «СПА» былі замежныя прэс-агенцтвы і амбасады замежных дзяржаваў, а таксама буйныя замежныя прадпрыемствы. Выступала супольнікам замежных агенцтваў праз Балканскае аб’яданьне навіновых агенцтваў (Грэцыя) і Зьвяз міжземнаморскіх навіновых агенцтваў (Кіпр), Эўрапейскі зьвяз навіновых агенцтваў (Румынія) і Міжнародную раду сувязі прэсы (Ангельшчына). Зь 2006 году мела фотаслужбу. У 2009 годзе стварылі радыёслужбу. Дадаткова выпускала інфаграфіку і табліцы. Мела архіў з 2-х млн навінаў, 500 000 фотаздымкаў і 70 000 гуказапісаў. Прапанавала анлайн-абвесткі і відэапаслугі. Штогод ладзіла некалькі круглых сталоў у сваім прэс-клюбе[4].

4 траўня 1991 году падпісалі дамову аб стварэньні «Славенскага прэс-агенцтва» («СПА»). 3 чэрвеня 1991 году яго ўнесьлі ў судовы рэестар. 20 чэрвеня 1991 году пачалі выпускаць навіны па-славенску і па-ангельску. 1 верасьня 1992 году «СПА» стала сябрам Эўрапейскага зьвязу навіновых агенцтваў (Швайцарыя). 1 траўня 1994 году стварылі ангельскую службу «СПА». 1 сьнежня 1995 году стварылі першы карэспандэнцкі пункт за мяжой у Брусэлі (Бэльгія). 16 кастрычніка 1996 году заснавалі вэб-сайт агенцтва. 27 траўня 2000 году запусьцілі «Штодзённы бюлетэнь СПА». 1 сакавіка 2001 году заснавалі службу ўласных паведамленьняў. Адначасна журналістка Міхела Зупанчыч стала першай прадстаўніцай «СПА», якая атрымала ўзнагароду за журналісцкія дасягненьні ад Таварыства журналістаў Славеніі[4].

1 траўня 2002 году «Славенскае прэс-агенцтва» перанесла галаўную сядзібу ў Любляне з вуліцы Цанкар’ева на Цівольскую дарогу. 1 студзеня 2006 году заснавалі карэспандэнцкую службу. 1 лютага 2006 году запусьцілі фотаслужбу. 1 студзеня 2008 году ўвялі інфаблёкі і інтэрнэт-банэры. 1 чэрвеня 2009 году запусьцілі гаспадарчы партал. 1 верасьня 2009 году адчынілі радыёслужбу. 1 лістапада 2009 году стварылі прэс-клюб для круглых сталоў. 1 лютага 2010 году адчынілі старонкі ў сацыяльных сетках. 1 красавіка 2010 году запусьцілі відэаслужбу. 1 траўня 2010 году адчынілі мастацкі партал. 1 верасьня 2011 году стварылі мабільны дастасунак. 1 лютага 2013 году стварылі мэдыяпартал анонсаў. 1 сакавіка 2013 году «Славенскае прэс-агенцтва» ўступіла ў Міжнародную раду сувязі прэсы (Ангельшчына). 1 студзеня 2014 году заснавалі групу распрацоўкі новых тэхналёгіяў. 1 лістапада 2014 году Ірына Ёвева стала 2-й журналісткай «СПА», якая атрымала ўзнагароду Таварыства журналістаў Славеніі[4].

19 кастрычніка 2015 году запусьцілі навуковы партал. 18 студзеня 2016 году галаўную сядзібу перамясьцілі зь 50-га ў 48-ы дом па Цівольскай дарозе. 2 лютага 2016 году выпусьцілі першы нумар унутранага штомесячнага бюлетэня. 8 лістапада 2016 году адчынілі службу прамых рэпартажаў. 28 красавіка 2017 году набыла моц супольная працоўная дамова журналістаў «СПА». 1 кастрычніка 2017 году запусьцілі відэаслужбу жывых трансьляцыяў. 23 лістапада 2018 году журналістка «СПА» Леа Удоўч атрымала ўзнагароду за дасягненьні маладых журналістаў Таварыства журналістаў Славеніі. 6 сьнежня 2018 году ўкаранілі альгарытм выпуску навінаў пра гандаль на «Люблянскай біржы». Па выніках 2018 году выручка «Славенскага прэс-агенцтва» перавысіла 4 млн эўра. 21 сакавіка 2019 году «СПА» выйграла тэндэр Інавацыйнага фонду лічбавых навінаў «Гугла» (ЗША). 1 красавіка 2019 году запусьцілі партал праверкі фактаў. 15 сакавіка 2020 году доступ да навінаў зрабілі бясплатным на 2,5 месяцы ў сувязі з пандэміяй уханьскага каронавірусу[4].

1 красавіка 2020 году запусьцілі анлайн-службу круглых сталоў. 30 лістапада 2020 Ведамства зносін Славеніі спыніла фінансаваньне «Славенскага прэс-агенцтва» праз адсутнасьць справаздачы і далейшую адсутнасьць дамовы на 2021 год. 1 траўня 2021 году запусьцілі служба падкастаў. 3 траўня 2021 году ў выніку грамадзкага закліку на дзейнасьць агенцтва сабралі 387 000 эўра ахвяраваньняў. 23 чэрвеня 2021 году славенскі прэзыдэнт Борут Пагор узнагародзіў «СПА» одэнам заслуг за ролю ў вяшчаньні. 8 лістапада 2021 году Ведамства зносін Славеніі аднавіла фінансаваньне агенцтва паводле дамовы. 25 лістапада 2021 году Таварыства журналістаў Славеніі прысудзіла фатографу «СПА» Таміно Петэліншэку ўзнагароду за рэпартаж з манастыра Плетэр’е, а рэдакцыі — за выдатныя журналісцкія дасягненьні ў захаваньні агенцтва пры спыненьні дзяржаўнага фінансаваньня. 26 траўня 2022 году запусьцілі ангельскамоўны партал «Унутры Славеніі». 1 ліпеня 2022 году распачалі ўдзел у сумесным навіновым асяродку ў Брусэлі з удзелам агенцтвамі друку 16 краінаў Эўропы. 1 лістапада 2022 году перанялі лічбавае ангельскамоўнае выданьне «Славенскі час»[4].

  • Дэян Верчыч (1991—1993)
  • Душыца Юрман (1993—1994)
  • Тадэй Лабернік (1994—2001)
  • Ігар Вязоўнік (2001—2005)
  • Лідзія Паўлоўчыч (2005—2007)
  • Аленка Паўлін (2007—2009)
  • Баян Весялінавіч (2009—2021)
  • Ігар Кадунц (зь 2021 году)[4]

Галоўныя рэдактары

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Душан Рогель (1991—1993)
  • Тадэй Лабернік (1993—1998)
  • Жэлька Загорац (1998—1999)
  • Вера Цэльцэр (1999—2001)
  • Тадэя Шэрган (2001—2005)
  • Міхела Зупанчыч (2005, в.а.)
  • Надзя Падобнік (2006—2007)
  • Ева Горват (2006—2007, в.а.)
  • Борут Мешка (2007—2009)
  • Барбара Штрукель (2009—2021)
  • Алёша Рэхар (зь 2021 году)[4]
  1. ^ Зьвесткі для сувязі (слав.) // «Славенскае прэс-агенцтва», 2023 г. Праверана 12 траўня 2023 г.
  2. ^ Кіраўніцтва (слав.) // «Славенскае прэс-агенцтва», 2023 г. Праверана 12 траўня 2023 г.
  3. ^ Паслугі (слав.) // «Славенскае прэс-агенцтва», 2023 г. Праверана 12 траўня 2023 г.
  4. ^ а б в г д е ё Пра агенцтва (слав.) // «Славенскае прэс-агенцтва», 2023 г. Праверана 12 траўня 2023 г.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Славенскае прэс-агенцтва
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?