For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Сем пагоркаў Рыма.

Сем пагоркаў Рыма

Рымскія пагоркі — мясцовасьць у Лацыі, на якой узьнік Рым. У гістарычнай традыцыі налічваюць сем пагоркаў, на якіх пабудаваны Рым — Палятын, Эсквілін, Цэліё, Віміналь, Квірыналь, Капітолій, Авэнтын.

Першыя сталыя паселішчы ў Лацыі зьявіліся ў канцы 2 тысячагодзьдзя да н. э. на купе Альбанскіх пагоркаў. Гэтыя пагоркі былі асяродкам распаўсюджваньня ла́цінаў, а пазьней, у 7 стагодзьдзі да н. э. — асяродкам злучэньня прымітыўных ла́цінскіх полісаў у так званую Альбанскую унію.

Іншая купа пагоркаў, будучыя Рымскія пагоркі, ў ніжняй плыні Тыбру была заселеная значна пазьней. Становішча гэтых пагоркаў было надзвычай прывабным, яны месьціліся ў адлегласьці каля 25 кілямэтраў ад мора на левым беразе ракі ў багністай мясцовасьці. Некаторыя з пагоркаў мелі стромкія схілы і былі прыдатныя для абароны. У вусьці Тыбра з марской вады здаўна здабывалася соль, і па левым беразе Тыбра ўглыб абшару ішоў так званы Саляны шлях — Via salaria.

Палятын ці Roma quadrata

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першым у 10 — 9 стагодзьдзі да н. э. лацінамі быў заселены Палятын. Гэта пацьвярджаецца антычнай традыцыяй і тапаграфічнымі ўмовамі. Схілы Палятына з трох бакоў былі вельмі стромкія, толькі з паўночна-ўсходняга боку быў праход да вяршыні, але і яго было лёгка абараняць. Вяршыня Палятына мела плошчу да 6-8 гектараў і мела магчымасьць зьмяшчаць даволі значнае па тых часах паселішча. Пагорак у тыя часы акаляла дрыгва, паблізу быў брод праз Тыбр, у падольлі ішоў вышейзгаданы Саляны шлях. Гэта першы этап у разьвіцьці Рыму, старажытнарымскія пісьменьнікі звалі яго «Roma quadrata» — «Квадратны Рым».

Вонкавыя пагоркі ці Septimontium

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя пагоркі — пагоркі акаляючыя Палятын. Першым з іх у канцы 9 стагодзьдзя да н. э. быў заселены Эсквілін, на ім стварылі паселішча сабіны.

У 8 стагодзьдзі да н. э. у разьвіцьці Рыму быў пэрыяд які старажытнарымскія пісьменьнікі звалі «Septimontium» — «Сямігоршчына». Але яны мелі на ўвазе ня тыя пагоркі якія зараз завуцца «Сем рымскіх пагоркаў». Меліся на ўвазе дзьве верхавіны Палятына — Паляцый і Гермаль, тры верхавіны Эсквіліна — Цыспій, Фагуталь і Опій, перахлябіна Вэлія злучаючая Палятын з Эсквілінам, пагорак Цэліё. Такім чынам магчыма лічыць, што у гэты час ужо былі заселеныя тры пагоркі — Палятын, Эсквілін и Цэліё.

У 7 стагодзьдзі да н. э. Рым яшчэ больш пашырыўся на поўнач — у гэты час былі заселеныя пагоркі Віміналь и Квірыналь. Пагорак Капітолій быў заселены у 6 стагодзьдзі да н. э., а пагорак Авэнтын толькі ў сярэдзіне 5 стагодзьдзя да н. э.

Іншыя пагоркі ў Рыме

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акрамя вышэйзгаданых у Рыме, на правым беразе Тыбра, ёсьць яшчэ пагорак Янікуль (вышыня 85 мэтраў), а на поўнач ад яго пагорак Ватыкан ці Ватыканскія горы (вышыня 146 мэтраў).

Пагоркі Палятын і Эсквілін злучаныя паміж сабой скалістай перахлябінай Вэлія. У іншых месцах пагоркі падзяляюць долы, якія ў старажытнасьці зьяўляліся багнамі, а пазьней былі асушаныя.

Паміж Палятынам і Капітоліям месьцяцца долы Вэлябр і Валові рынак (па-лацінску: forum Boarium). Паміж Палятынам, Капітоліям і Квірыналям — дол Форум. Паміж Палятынам і Авэнтынам — дол Мурцыі які пазьней зваўся Вялікім цыркам (лац. Circus Maximus). Паміж Эсквілінам, Віміналям і Квірыналям — долы Аргілет і Субура. Паміж Цэліё і Авэнтынам — Апіева дарога.

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Сем пагоркаў Рыма
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?