For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Севераданецк.

Севераданецк

Севераданецк
укр. Сєвєродонецьк
Герб Севераданецку Сьцяг Севераданецку
Дата заснаваньня: 1934
Места з: 1958
Краіна: Украіна
Вобласьць: Луганская
Раён: Севераданецкая меская рада
Мэр: Валянцін Казакоў
Плошча: 42,1 км²
Вышыня: 51 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць:  103 479 чал. (2019)[1]
шчыльнасьць: 2457,93 чал./км² (2019)
нацыянальны склад: украінцы – 59%, расейцы – 38.7%, беларусы – 0.6%, іншыя – 1.7%
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 6452 (645)
Паштовыя індэксы: 93400—93480
КОАТУУ: 4412900000
Нумарны знак: BB, НВ / 13
Геаграфічныя каардынаты: 48°56′53″ пн. ш. 38°29′36″ у. д. / 48.94806° пн. ш. 38.49333° у. д. / 48.94806; 38.49333Каардынаты: 48°56′53″ пн. ш. 38°29′36″ у. д. / 48.94806° пн. ш. 38.49333° у. д. / 48.94806; 38.49333
Севераданецк на мапе Ўкраіны
Севераданецк
Севераданецк
Севераданецк
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.sed-rada.gov.ua/

Се́верадане́цк[a] (па-ўкраінску: Сєвєродонецьк) — места абласнога значэньня ў Луганскай вобласьці Украіны. Разьмешчанае на Данбасе паміж рэкамі Северскі Данец і Баравая, за 124 км ад абласнога цэнтру — Луганску. Мескай радзе падпарадкаваныя 4 пасёлкі мескага тыпу, 3 вёскі і 3 паселішчы.

Севераданецк быў заснаваны ў 1934 року ў межах места Лісічанск у зьвязку з будаўніцтвам Лісічанскага хімічнага камбінату і першапачаткова зваўся Лісхімбуд[9].

Ад ракі Северскі Данец (па-расейску: Северский Донец), якая ў XIX і да сярэдзіны XX стагодзьдзя мела назву рас. Сѣверный Донецъ (пазьней рас. Северный Донец)[10], места атрымала расейскую назву Северодонецк.

Украінская назва мае досыць заблытаную гісторыю. У Загадзе Прэзыдыюму Вярхоўнай Рады Ўкраінскай ССР ад 27 студзеня 1950 року «Пра перайменаваньне пасёлка мескага тыпу Лісхімбуд Лісічанскага раёну Варашылаўградзкай вобласьці» назва места была пазначаная як Сєвєродонецьк. Аднак такое напісаньне ва ўкраінскай мове памылковае, і ў шматлікіх крыніцах (слоўніках, мапах і афіцыйных дакумэнтах) замацавалася выпраўленае напісаньне, аднак яно не было афіцыйна прынятае.

Згодна зь § 108 дзейнага правапісу[11] назва места павінна гучаць як Сіверськодонецьк, што адпавядае этымалёгіі (ад украінскай назвы ракі укр. Сіверський Донець). Гэтая назва ўвайшла ў энцыкляпэдыі і даведнікі савецкіх часоў («Савецкая энцыкляпэдыя гісторыі Ўкраіны» ды інш.), а таксама ў Энцыкляпэдыю ўкраіназнаўства. У сучасных друкаваных выданьнях сустракаецца таксама варыянты Сіверодонецьк[12], Сєверодонецьк.

У самім месьце да сярэдзіны 1990-х пераважна выкарыстоўвалася напісаньне Сєверодонецьк, хоць сустракаліся Северодонецьк і Сєвєродонецьк. У 1995 року быў зацьверджаны герб места, на якім назва напісана як Сєвєродонецьк. Пасьля гэтага пачаў шырока выкарыстоўвацца менавіта такі варыянт. 11 красавіка 2008 року ў «Ведамасьцях Вярхоўнай Рады Ўкраіны» было апублікаванае пацьверджаньне першаснай афіцыйнай формы назвы, прынятай Прэзыдыюмам Вярхоўнай Рады Ўкраінскай ССР 27 студзеня 1950. Адгэтуль места ў афіцыйных дакумэнтах называецца Сєвєродонецьк.

Пад час прэзыдэнцкай кампаніі 28 лістапада 2004 року ў Севераданецку адбыўся сход прадстаўнікоў мясцовага самакіраваньня(uk), арганізаваны Партыяй рэгіёнаў. Сярод іншага дэлегаты вылучылі ідэю аддзяленьня ўсходніх і паўднёвых рэгіёнаў у асобнае дзяржаўнае ўтварэньне ў адказ на Аранжавую рэвалюцыю. Праект атрымаў у народзе глумліва-зьневажальную назву-абрэвіятуру «Паўднёва-Ўсходняя Ўкраінская Аўтаномная Рэспубліка». Пазьней тагачасны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Януковіч адмовіўся ад ідэі і публічна выказаў падтрымку саборнасьці Ўкраіны.

Увесну 2014 году Севераданецк апынуўся ў зоне дзеяньня сэпаратысцкіх баевікоў і расейскіх наймітаў на ўсходзе Ўкраіны, у выніку чаго гэты горад, а таксама іншыя часткі поўдня й цэнтру Луганскае вобласьці быў захоплены баевікамі самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі. Горад стаў адным з найбольш паўночных раёнаў, кантраляваных баевікамі, але станам на 22 ліпеня гэтага ж году ў горадзе быў адноўлены канстытуцыйны лад Украіны ў рамках антытэрарыстычнай апэрацыі ў вобласьці[13].

Насельніцтва (чал.)
1939 1959 1970 1979 1989 2001 2017
5240 33 180 90 036 113 041 131 376 119 940 106 188

Севераданецк — цэнтар хімічнай прамысловасьці.

Пералік прамысловых прадпрыемстваў Севераданецку
  • ЗАТ «Севераданецкае аб’яднаньне Азот»
  • ААТ «Аб’яднаньне Шклоплястык»
  • НП «Імпульс»
  • ААТ «СПЗ»
  • ААТ «Абаронны завод»
  • ЗАТ «Севераданецкі ОРГХІМ»
  • ЗАТ «Укрхімэнэрга»
  • ПП «Хімпастаўнік»
  • ТАА «Хімэксэлен»
  • ТАА СП Укрзьнештрэйдінвэст
  • НП «Хіммаш кампрэсар-сэрвіс»
  • Севераданецкі завод ЖБВ
  • Севераданецкі завод хімічных нестандартызаваных прыладаў
  • ЗАТ «МРІЯ»
  • Завод будаўнічых канструкцый і матэрыялаў
  • Дрэваапрацоўчы камбінат
  • ААТ «Украінска-польская кампанія таварнага абсталяваньня „ВІКО“»
  • Завод сілікатнай цэглы
  • ЗАТ «Цэгла-будматэрыялы»
  • Севераданецкі кацельна-мэханічны завод
  • Севераданецкі хіміка-мэталюргічны завод
  • ДП «Севераданецкая ЦЭЦ»
  • Севераданецкі завод будаўнічай керамікі
  • ААТ «Мікратэрм»
  • НВП «Антэкс-аўтаматыка»
  • Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці

Севераданецк мае даволі разгалінаванае транспартнае злучэньне зь іншымі местамі Ўкраіны: аэрапорт, чыгунка, міжгароднія аўтобусы. У самім месьце дзейнічае разгалінаваная сетка ўнутры — і прымескіх транспартных маршрутаў тралейбусаў, аўтобусаў, маршрутных таксі.

Адукацыя і навука

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ВНУ: Інстытут падвышэньня кваліфікацыі, падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў (з 1967), Севераданецкая філія Міжрэгіянальнай акадэміі кіраваньня пэрсаналам (з 1997), Севераданецкі тэхналягічны інстытут, Севераданецкая філія Кіеўскага эканамічнага інстытуту мэнэджмэнту.

Чатыры ПТВ, вышэйшая прафэсійная вучэльня, музычная вучэльня, хіміка-мэханічны тэхнікум.

20 сярэдніх школаў, дзіцячыя мастацкая і 2 музычныя школы, гуманітарна-эстэтычная гімназія, 3 профільныя ліцэі, 16 дашкольных установаў.

Ураджэнцы і жыхары

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Васіль Волга — старшыня Ўсеўкраінскай грамадзкай арганізацыі «Грамадзкі кантроль», у 2004 року быў адным з кандыдатаў у прэзыдэнты.
  • Сьняжана Анопка — супэрмадэль, займае 13-е месца сярод найдаражэйшых мадэляў плянэты[14].
  • Ёсіп Курлат — паэт, дзіцячы пісьменьнік, перакладнік.
  • Алена Лукаш — украінскі юрыст, палітык.

Футбольны клюб «Хімік». Жаночыя валейбольны клюб «Севераданчанка» — адна з наймацнейшых камандаў жаночага чэмпіянату, чэмпіён 2009 року.

Дзейнічае лядовы палац.

  1. ^ Этымалягічна назва Севераданецк паходзіць ад назвы ракі Северскі Данец, якая ў сваю чаргу атаясамліваецца з назвай гістарычнага рэгіёну Севершчына. У сувязі з тым, што населены пункт узьнік ужо ў савецкія часы, то часам сустракаецца і форма Паўночнадане́цк[2][3][4][5][6][7][8] — пераклад на беларускую мову з расейскай мовы праз украінскую мову назвы Севераданецк (рас. Северодонецк).
  1. ^ Чисельність наявного населення України на 1 січня 2019 року — Державний комітет статистики України
  2. ^ АБСЕ апублікавала здымак расейскай радыёэлектроннай зброі на Данбасе / Белсат, 04.04.2019
  3. ^ Беларуская гуманітарная місія ва Украіне працягваецца / Белтэлерадыёкампанія, 13.06.2018
  4. ^ Беларуская гуманітарная дапамога дастаўлена ва Украіну / Белтэлерадыёкампанія, 12.06.2017
  5. ^ Казуістычная матэматыка ліфта / Звязда, 01.03.2016
  6. ^ Замежны капітал сыходзіць з Беларусі / Хартыя’97, 04.03.2015
  7. ^ Луцэнка: «Сям'я Януковіча» кантралюе ўсю міліцыю на Усходзе / Наша Ніва, 14.04.2014
  8. ^ Карэспандэнт: «Хуткія» выяжджалі з Ізварына адна за адной / Радыё Свабода, 01.07.2014
  9. ^ Указ Президії Верховної Ради Української РСР від 27 січня 1950 року «Про перейменування селища міського типу Лисхімстрой Лисичанського району Ворошиловградської області»(недаступная спасылка)
  10. ^ Донец (Северный) (ЕСБЄ)
  11. ^ [1]
  12. ^ https://web.archive.org/web/20071226222005/http://www.pravda.com.ua/news/2007/11/14/66859.htm
  13. ^ Наступная перамога: украінскія сілавікі вызвалілі Севераданецк // Белсат. — 2014.
  14. ^ Українські моделі завойовують світовий подіум (укр.) Новинар Праверана 2008-05-08 г. Архіўная копія ад 2013-06-23 г.
  • Енциклопедія Українознавства : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; Гол. ред. проф., д-р В. Кубійович. — Париж; Нью-Йорк; Львів: «Молоде життя», 1991—2003.  (укр.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Севераданецк
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?