For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Самоа.

Самоа

Самоа
Malo Sa'oloto Tuto'atasi o Samoa
Independent State of Samoa
Сьцяг Самоа Герб Самоа
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Fa'avae i le Atua Samoa»
Дзяржаўны гімн: «The Banner of Freedom»
Месцазнаходжаньне Самоа
Афіцыйная мова самоа, ангельская
Сталіца Апія
Найбуйнейшы горад Апія
Форма кіраваньня
кіраўнік дзяржавы
прэм’ер-міністар
рэспубліка
Туфуга Эфі
Naomi Mataʻafa
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
174-е месца ў сьвеце
2831 км²
0,3
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
166-е месца ў сьвеце
179 000
63,2/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
166-е месца ў сьвеце
$1,088 млрд
$5674
Валюта Тала (WST)
Незалежнасьць
— ад Новай Зэляндыі

1 студзеня 1962
Аўтамабільны знак WS
Дамэн верхняга ўзроўню .ws
Тэлефонны код +685
Мапа Самоа
Мапа Самоа

Само́а (па-ангельску: Samoa) — выспавая краіна ў Акіяніі, якая займае заходнюю частку выспаў Самоа (астатнюю частку архіпэлягу займае Амэрыканскае Самоа). Да 1997 году краіна мела назву Заходняе Самоа.

Архіпэляг Самоа быў заселены прыкладна 3000 гадоў таму палінэзійцамі з выспаў Тонга. Эўрапейцы высадзіліся тут у 1606 годзе, калі выспы былі адкрытыя гішпанскім вандроўцам дэ Куірасам, але аб іх забылі, а новае адкрыцьцё выспаў для эўрапейцаў адбылася ў 1722 годзе. У 1768 годзе экспэдыцыя Буганвіля правяла дасьледаваньне выспаў. З 1838 году пачалася актыўная калянізацыя выспаў амэрыканскімі і эўрапейскімі каляністамі, якія сяліліся, ў асноўным, вакол гораду Апія на высьпе Ўполу. Калянізацыя адбывалася ў асноўным з боку Нямеччыны, Вялікабрытаніі і ЗША.

У 1889 годзе выспы былі падзеленыя на заходнюю частку (сучаснае Самоа), якая дасталася Нямеччыне і ўсходнюю (сучаснае Амэрыканскае Самоа), якая дасталася ЗША. Вялікабрытанія, у замен на адказ ад выспаў Самоа, атрымалі выспы Тонга, Ніуе і Саламонавы выспы.

Пасьля Першай сусьветнай вайны Нямецкае Самоа было перададзенае Вялікабрытаніі, якая потым перадала гэтыя выспы Новай Зэляндыі. Пасьля Другой сусьветнай вайны, з 1946 году Заходняе Самоа, як тэрыторыя кантраляваная ААН засталася пад новазэляндзкай адміністрацыяй.

У 1961 годзе пад наглядам ААН прайшоў рэфэрэндум, па пытаньні незалежнасьці краіны, на аснове вынікаў якога з 1962 году Самоа атрымала незалежнасьць. У 1997 годзе назва краіны была замененая з «Заходняе Самоа» на «Самоа».

Самоа зьяўляецца канстытуцыйнай манархіяй, а заканадаўчая ўлада належыць парлямэнту «Фона». Выканаўчая ўлада належыць ураду пад кіраўніцтвам прэм’ера, які выбіраецца парлямэнтам і прадстаўляецца на зацьвярджэньне кіраўніку краіны. Прэм’ер сам прызначае 12 міністраў.

Кіраўніком краіны зьяўляецца Ле Ао о Ле Мало, які выбіраецца парлямэнтам на пяцігадовы тэрмін з чатырох вялікіх уладароў (tama aiga). Пажыцьцёвая пасада была скасаваная пасьля сьмерці аднаго з двух уладароў Маліетоа Танумафілі ІІ. Пасьля яго сьмерці кіраўнікі Самоа сталі фактычна прэзыдэнтамі. Кіраўнік Самоа грае ў палітычным жыцьці краіны сымбалічную ролю, і ня мае ніякай фактычнай улады, акрамя зацьвярджэньня законаў прынятых парлямэнтам.

Эканоміка Самоа слаба разьвітая. Асноўнымі галінамі эканомікі зьяўляюцца: сельская гаспадарка, рыбная лоўля, лесанарыхтоўка, турызм. Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюцца: кукуруза, рыс, бататы, таро, копра, какава, кава, каўчук. Адной з асноўных крыніцаў нацыянальнага прыбытку зьяўляюцца грашовыя пераводы ад працоўных мігрантаў зь Японіі, Аўстраліі, Новай Зэляндыі і Эўрапейскага Зьвязу.

Самоа знаходзіцца ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна, у цэнтральнай Акіяніі цягнецца на 600 км уздоўж. З поўначы мяжуе з Такелаў, з захаду з Тувалу і выспамі Ўоліс і Футуна, з поўдня з Тонга, а з усходу з Амэрыканскім Самоа. У склад краіны ўваходзяць 9 заходніх выспаў архіпэлягу Самоа, зь якіх чатыры заселеныя: Саваіі (1715 км²), Уполу (1113 км²), Апаліма і Манона. Вялікія выспы маюць вульканічнае паходжаньне, малыя зьяўляюцца каралавымі атоламі. Самай высокай кропкай краіны зьяўляецца гара Сылісылі (1858 м), якая знаходзіцца на высьпе Саваіі. Усе выспы абкружаныя каралавымі рыфамі.

Клімат выспаў экватарыяльны, сьпякотны і вільготны, з малымі ваганьнямі тэмпэратуры, якія не перавышаюць 2 °C. Сярэдняя гадавая тэмпэратура вагаецца вакол 27 °C, а сярэдняя колькасьць ападкаў 5000 мм. Зь лістапада да чэрвеня часта здараюцца ўраганы. Палову паверхні краіны займаюць трапічныя лясы.

Адміністрацыйны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самоа дзеліцца на 11 акругаў (itūmālō), зь якіх частка складаецца зь некалькіх фрагмэнтаў, якія знаходзяцца на абедзьвюх галоўных выспах краіны:

Адміністрацыйны падзел Самоа
Акруга Колькасьць насельніцтва
(2001 год)
1. Аньяна 20 167
2. Аіга-і-Ле-Таі 4508
3. Атуа 21 168
4. Фа'асалелеага 12 949
5. Гага'эмаўга 7108
6. Гага'іфомаўга 4770
7. Палаўлі 8984
8. Сатупа'ітэа 5556
9. Туамасага 83 191
10. Ва'а-а-а-Фаноці 1666
11. Васыгана 6643

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самоасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Самоа
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?