For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Рыгор Сарока.

Рыгор Сарока

Рыгор Сарока
Нарадзіўся 28 лістапада 1944(1944-11-28) (79 гадоў)
в. Турэц-Баяры
Прэміі
Ордэн Францішка Скарыны
Ордэн Францішка Скарыны
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сарока (неадназначнасьць).

Рыго́р Сямё́навіч Саро́ка (28 лістапада 1944, вёска Турэц-Баяры, Маладэчанскі раён Менскай вобласьці БССР) — Заслужаны дзяяч культуры Беларусі, кавалер ордэна Францішка Скарыны, дырэктар Маладэчанскага музычнага коледжа імя Міхала Клеафаса Агінскага, дырыгент сымфанічнага аркестру коледжу, Ганаровы грамадзянін Маладэчна і Маладэчанскага раёну.

Выпускнік Маладэчанскай музычнай вучэльні і Беларускай дзяржаўнай кансэрваторыі імя А. В. Луначарскага. З 1969 року працаваў выкладчыкам па клясе баяну ў Маладэчанскай музычнай вучэльні, з 1974 року ўзначаліў аддзяленьне народных інструмэнтаў вучэльні, з 1980 прызначаны дырэктарам вучэльні. На працягу многіх гадоў кіраваў баянным аркестрам вучэльні, камэрным аркестрам рускіх народных інструмэнтаў, які праіснаваў 19 гадоў, атрымаў званьне «народнага» ў 1982, гастраляваў па гарадох Беларусі, Латвіі, Летувы, Вугоршчыны, Нямеччыны, Гішпаніі, запісаў 3 аўдыёкасэты.

З 1979 року Рыгор Сарока зьяўляецца сталым мастацкім кіраўніком і дырыгентам сымфанічнага аркестру Маладэчанскай музычнай вучэльні (з 2011 року — коледжу). За гэты час калектыў атрымаў званьне «народнага» (1987), «Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь» (2005), Гран-пры спэцыяльнага фонда прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2007), неаднаразова станавіўся ляўрэатам і дыплямантам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фэстываляў.

Узнагароджаны шматлікімі Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры і БРК, ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, ВЦСПС, ЦК ВЛКСМ, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Беларусі. Мае дыплёмы пераможцы Рэспубліканскіх аглядаў мэтадычных і творчых работ выкладчыкаў ССНУ Беларусі (1980, 1982, 1984, 1996), Ганаровы знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (1999), ганаровае званьне «Заслужаны дзяяч культуры БССР» (1988). Ляўрэат спэцыяльнай прэміі прэзыдэнта Беларусі ў намінацыі «За ўнёсак у разьвіцьцё міжнародных культурных сувязяў Рэспублікі Беларусь» (за 2004 рок), узнагароджаны Ордэнам Францішка Скарыны — найвышэйшай узнагародай Рэспублікі Беларусь у галіне культуры (2008), зь лютага 2009 зьяўляецца Ганаровым грамадзянінам гораду Маладэчна і раёну.

Рыгор Сарока стаў ініцыятарам прысваеньня імя Міхала Клеафаса Агінскага Маладэчанскай музычнай вучэльні (1995); адкрыцьця на базе вучэльні аддзяленьня дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (1995); усталяваньня мэмарыяльнай дошкі памяці М. К. Агінскага на будынку вучэльні (1995); усталяваньня помніка М. К. Агінскага (2001, скульптар — Валяр’ян Янушкевіч); стварэньня Маладэчанскага маладзёвага музычнага народнага тэатру (2005—2006), які з 2007 року паставіў у Маладэчне опэры «Яланту» П. Чайкоўскага, «Яўгена Анегіна», «Травіяту» Дж. Вэрдзі, канцэртны варыянт опэры «Кармэн» (2012), «Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт»[1].

У 2008 року на базе музычнай вучэльні з ініцыятывы Рыгора Сарокі была адкрытая філія катэдраў «Фартэпіяна», «Сьпевы» і «Харавое дырыгаваньне» Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

  1. ^ Роўда, Настасься (21 сьнежня 2013) Рыгор Сарока паставіў другі помнік Агінскаму Культура. Рэгіянальная газетаПраверана 28 кастрычніка 2015 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Рыгор Сарока
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?