Пэнтагон
![](https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d2/The_Pentagon_US_Department_of_Defense_building.jpg/220px-The_Pentagon_US_Department_of_Defense_building.jpg)
Пэнтаго́н (літар. пяцікутнік) — будынак у Вашынгтоне, галоўная сядзіба Дэпартамэнту абароны ЗША. Таксама, публіцыстычны сынонім для самога амэрыканскага ваеннага ведамства.
Збудаваны ў 1943, пяцікутны ў пляне будынак застаецца адным з найбольшых офісных будынкаў у сьвеце памерамі (зв. 28 км калідораў) і пэрсаналам (да 23 тыс. работнікаў і 3 тыс. абслугі), а таксама адным з найбольш эфэктыўных — пераход паміж двума адвольнымі пунктамі будынку займае ня болей за 7,5 хв.
Вонкавыя спасылкі
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.