Прэзыдэнт Ірану
Прэзыдэнт Ірану — пасада, якая была ўведзена ў Іране ў 1980 годзе пасьля рэфэрэндуму. Прэзыдэнт выбіраецца народам Ірану на непасрэдных выбарах на чатыры гады. Перавыбірацца можна толькі двойчы. Прэзыдэнтам можа быць грамадзянін Ірану, шыіт, які ўхвалены на пасадзе Рахбарам.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля ісламскага перавароту ў 1979 годзе было праведзена народнае галасаваньне, на якім было прынята рашэньне аб абвяшчэньні ісламскай рэспублікі. Аятала Хамэйні наказаў правесьці выбары ў Раду старцаў, якая павінна была напісаць новую ўстаўную грамату. Рада абнародвала ўстаўную грамату 24 кастрычніка 1979 году. Грамату ўхваліў Хамэйні й прэм’ер-міністар Махдзі Базарган.
Устаўная грамата адмяняла пасаду шаха. Уводзіла пасаду Рахбара, прэзыдэнта. Першым прэзыдэнтам стаў Абальхасан Банісадр 25 студзеня 1980 году. За ўвесь час пасаду займалі: Раджай, Хамэнэі, Рафсаджані, Хатамі, Ахмадзінэжад, Рухані. Усе займалі пасады двойчы.
Сьпіс правадыроў грамады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]# | Імя | Здымак | Нарадзіўся/памёр | Пачатак службы | Канец службы | Родная грамада | Прэм’ер-міністар | Віцэ-прэзыдэнт | Абраньне |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Абальхасан Банісадр | ![]() |
1933— | 4 лютага 1980 | 22 чэрвеня 1981 (адстаўка) |
Незалежны | Махамат Алі Раджай | Пасада ня створана | Выбары прэзыдэнта Ірану 1980 году |
Земская часовая рада (Старшыня: Махамат Бэхэшты, затым Абдул Кярым Мусаві Ардабілі) |
— | 22 чэрвеня 1981 | 2 жніўня 1981 | - | - | ||||
2 | Махамат Алі Раджай | ![]() |
1933—1981 | 2 жніўня 1981 | 30 жніўня 1981 (забіты) |
Ісламская рэспубліканская партыя | Махамат Джават Бахонар | Выбары прэзыдэнта Ірану 1981 году | |
Земская часовая рада (Старшыня: Махамат Раза Махдаві Кяні) |
— | 30 жніўня 1981 | 13 кастрычніка 1981 | - | Махамат Раза Махдаві Кяні | - | |||
3 | Алі Хамэнэі | 1939— | 13 кастрычніка 1981 | 16 жніўня 1985 | Ісламская рэспубліканская партыя ↓ Сувязь сьвятароў-барацьбітоў |
Мір Хасэйн Мусаві | Выбары прэзыдэнта Ірану 1981 году | ||
16 жніўня 1985 | 3 жніўня 1989 | Выбары прэзыдэнта Ірану 1985 году | |||||||
4 | Алі Акбар Хашэмі Рафсанджані | ![]() |
1934— | 3 жніўня 1989 | 3 жніўня 1993 | Сувязь сьвятароў-барацьбітоў ↓ Спраўнікі спакойнай грамады |
Пасада адменена | Хасан Хабібі | Выбары прэзыдэнта Ірану 1989 году |
3 жніўня 1993 | 2 жніўня 1997 | Выбары прэзыдэнта Ірану 1993 году | |||||||
5 | Махамат Хатамі | ![]() |
1943— | 2 жніўня 1997 | 8 жніўня 2001 | Сувязь сьвятароў-барацьбітоў | Выбары прэзыдэнта Ірану 1997 году | ||
8 жніўня 2001 | 3 жніўня 2005 | Махамат Раза Арэф | Выбары прэзыдэнта Ірану 2001 году | ||||||
6 | Махмуд Ахмадзінэжад | ![]() |
1956— | 3 жніўня 2005 | 5 жніўня 2009 | Сувязь будаўнікоў ісламскага Ірану | Парвіс Давудзі | Выбары прэзыдэнта Ірану 2005 году | |
5 жніўня 2009 | (Час службы да 2 жніўня 2013) |
Эсфандзяр Рахім Машэй | Выбары прэзыдэнта Ірану 2009 году | ||||||
Махамат Раза Рахімі | |||||||||
7 | Хасан Рухані | ![]() |
1948— | 3 жніўня 2013 | Сувязь сьвятароў-барацьбітоў | Будзе прызначаны | Выбары прэзыдэнта Ірану 2013 году |
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.