For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Праваслаўная царква.

Праваслаўная царква

Хрысьціянства Асновы Ісус Хрыстос Царква Апосталы Царства Божае Дабравесьце Сымбаль веры Біблія Стары Запавет · Новы ЗапаветКанон · Другакананічныя кнігіАпокрыфы · Сэптуагінта · ВульгатаДзесяць прыказаньняў · Нагорная казаньБеларускія пераклады Багаслоўе Сьвятая Тройца: Айцец, Сын, Сьвяты ДухСтварэньне сьвету · ГрэхападзеньнеЛаска Божая · ВераЗбаўленьне · Сьвятасьць · АбагаўленьнеНабажэнства · Літургія · Сакрамэнт · СьвятыяЭсхаталёгія · Эклезыялёгія · Апалягетыка Мінуўшчына Раньняе хрысьціянства · Сусьветны сабор · Перасьлед хрысьціянстваХрысьціянізацыя · Вялікая схізма · Крыжовыя паходы · Заходняя схізма · Рэфармацыя · Інквізыцыя Другі Ватыканскі сабор Дэнамінацыі Усходняе хрысьціянства: Праваслаўе · Стараўсходнія цэрквы · Асырыйская царква Ўсходу · СтараабрадніцтваКаталіцтва: Каталіцкая Царква (Рымскі абрад · Усходні абрад) · Старакаталіцтва · Марыявіты · Англакаталіцтва · Незалежнае каталіцтва · ЛібэралізмПратэстанцтва: Лютэранства · Кальвінізм · Англіканства · Анабаптызм · Мэнаніцтва · Унітарыянства · Баптызм · Мэтадызм · Адвэнтызм · Плімуцкія браты · Вучні Хрыстовыя · Пяцідзясятніцтва · Эвангельскія хрысьціяне · ЭвангелікалізмРэстаўрацыянізм: Унітарысты · Хрыстадэльфіяне · Вучні Сьвятога Пісьма · Сьведкі Яговы · Рух сьвятых апошніх дзёнЭзатэрычнае хрысьціянства: Розакруцары · Гнастыцызм · Тэасофія · Антрапасофія Асобы Апостал Павал · Апостал Пётар · Ян Эвангеліст · Айцы ЦарквыКанстантын · Афанасі Вялікі · Арый · Дыянісі · Маркіён · Ансэльм Кэнтэрбэрыйскі · Аўгустын · Тамаш АквінскіРыгор Паляма · Джон Ўікліф · Мартын Лютэр · Жан Кальвін · Джон Ўэсьлі · Арцыбіскуп КэнтэрбэрыйскіПапа · Канстантынопальскі патрыярх · Генрых VIII

Правасла́ўе (ад словаў «правільнае праслаўленьне» Бога) — адзін з асноўных кірункаў у хрысьціянстве (побач з каталіцтвам, пратэстантызмам і старажытна-ўсходнімі цэрквамі).

У сучасным значэньні тэрмін «Праваслаўе» зьявіўся толькі ў XVI—XVIII стагодзьдзях, да ранейшых часоў больш дакладна казаць пра ўсходняе хрысьціянства[1].

Праваслаўе склалася як ўсходняя галіна хрысьціянства пасьля падзелу Рымскае імпэрыі (395) і аформілася ў 1054 годзе пасьля падзелу цэркваў на заходнюю (каталіцкую) і ўсходнюю (праваслаўную). Атрымала пашырэньне галоўным чынам ва Ўсходняй Эўропе і на Блізкім Усходзе. Першапачаткова была пануючай рэлігіяй Бізантыйскае імпэрыі, таму зьведала ўплыў ейнае гісторыі разьвіцьця, што адбілася на веравучэньні і арганізацыі праваслаўных цэркваў.

Аснову веравучэньня праваслаўя, сфармуляванага ў Сымбалі Веры, прынятым на Нікейскім (325) і Канстантынопальскім (381) Усяленскіх саборах, складаюць Сьвяшчэннае пісаньне (Біблія) і Сьвяшчэннае паданьне (патрыстыка, пастановы першых 7 усяленскіх сабораў і іншыя). Праваслаўе зыходзіць з прызнаньня трыадзінага Бога — Творцы і кіраўніка Сусьвету, замагільнага сьвету, пасьмяротнае адплаты, збавіцельнае місіі Ісуса Хрыста, які адкрыў магчымасьць для выратаваньня чалавека, на якім ляжыць адбітак першароднага граху. Адно з галоўных месцаў у богаслужэбнай практыцы праваслаўя займаюць 7 хрысьціянскіх таінстваў:

Вялікае значэньне надаецца сьвятам і пастам. У праваслаўі адвяргаецца шэраг прынятых у каталіцтве догматаў (аб беспамылковасьці Папы Рымскага ex cathedra, аб зыходжаньні Сьвятога Духа і ад Бога-Айца, і ад Бога-Сына, аб чысьцілішчы, аб беззаганным зачацьці Дзевы Марыі, аб цялесным унебаўзяцьці Дзевы Марыі), па-іншаму выконваюцца некаторыя таінствы. Існуюць адрозьненьні ў царкоўнай архітэктуры і начыньні, строях сьвятароў, іншай атрыбутыцы і абраднасьці. У праваслаўі богаслужэньне вядзецца на родных (у славянскіх краінах — на царкоўна-славянскай) мовах. Сьвятары (не манахі) павінны быць жанатыя, архірэі — бясшлюбныя (пасьвячаюцца з манаскага духавенства).

У праваслаўі аўтакефальныя (самастойныя) цэрквы складаюць усяленскую праваслаўную царкву, аднак адзіны духоўны цэнтар адсутнічае. Канстантынопальскі патрыярх, прадстаяцель царквы ў сталіцы былой Бізантыйскай імпэрыі, традыцыйна захоўвае тытул усяленскага, але ня мае адміністрацыйнае ўлады над іншымі цэрквамі. На 2005 год у сьвеце існуюць 15 кананічных аўтакефальных цэркваў: Канстантынопальская, Александрыйская, Антыяхійская, Іерусалімская, Расейская, Грузінская, Сэрбская, Румынская, Баўгарская, Кіпрская, Эладская, Альбанская, Чэскіх зямель і Славаччыны, Польская, Амэрыканская (пералік зроблены паводле часу атрыманьня аўтакефаліі; 9 першых зь іх узначальваюцца патрыярхамі) са сваёй шматступеньчатай герархіяй. Шэраг рэлігійных аб’яднаньняў таксама называюць сябе цэрквамі, але яны пакуль не атрымалі кананічнага прызнаньня: Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква на эміграцыі, Украінская аўтакефальная праваслаўная царква, Кіеўскі патрыярхат. Прыхільнікі праваслаўя складаюць большасьць вернікаў у наступных краінах: Баўгарыя, Беларусь, Грузія, Грэцыя, Кіпр, Паўночная Македонія, Малдова, Расея, Румынія, Сэрбія, Украіна, Чарнагорыя. Праваслаўе значна пашыранае ў Альбаніі, Лібане, Сырыі і іншых краінах, а таксама сярод эмігрантаў з гэтых краінаў у Амэрыцы ды Аўстраліі.

На беларускіх землях традыцыйна годам увядзеньня хрысьціянства лічыцца 992 (заснаваньне Полацкае япархіі), тым часам падзел на ўсходнюю (пазьнейшае праваслаўе) і заходнюю (рыма-каталіцтва) хрысьціянскія традыцыі адбыўся толькі 1054 годзе.

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Праваслаўная царква
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?