For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Паўночнае мора.

Паўночнае мора

Паўночнае мора

Мапа Паўночнага мора
МесцазнаходжаньнеЭўропа
Тып вадаёма Мора
Этымалёгія поўнач, захад і германцы
Асноўныя рэкі Эльба, Вэзэр, Эмс, Райн, Маас, Шэльда, Спэй, Дон, Дзі, Тэй, Тайн, Тэмза
Краіны вадазбору
Найб. працягласьць 960 км
Найб. шырыня 580 км
Плошча паверхні 570000 км²
Сяр. глыбіня 95 м
Найб. глыбіня 700 м
Аб’ём вады 54000 км³
Салонасьць 3,4–3,5 ‰
Вышыня над узроўнем мора 0 м
Найб. тэмпэратура 17 °C
Найм. тэмпэратура 6 °C
Населеныя пункты Ратэрдам, Лёндан, Антвэрпэн, Гамбург, Эдынбург, Бэрген, Осьлё

Паўно́чнае мо́ра — мора якое амывае Эўропу на поўначы, зьяўляецца часткай Атлянтычнага акіяна. Паўночнае мора знаходзіцца паміж берагамі Даніі, Швэцыі і Нарвэгіі на ўсходзе, Вялікабрытаніі на захадзе, і Нямеччыны, Бэльгіі, Нідэрляндаў і Францыі на поўдні. З Балтыйскім морам Паўночнае злучаецца пралівамі Катэгат, Сунд, Вялікі Бэлт і Малы Бэлт. Мора спрадвеку зьяўляецца месцам праляганьня важных эўрапейскіх марскіх шляхоў, а таксама месцам буйнога рыбнага промыслу. Мора зьяўляецца папулярным месцам адпачынку і турызму ў краінах, разьмешчаных ля яго, і ў апошні час ператварылася ў багатую крыніцу энэргетычных рэсурсаў, як то выкапнёвага паліва з дна мора, а таксама энэргіі ветру і хваляў.

На дне Паўночнага мора знаходзіцца кратэр Сылвэрпіт. Існуе гіпотэза, згодна зь якой ён утварыўся ў выніку падзеньня на Зямлю 65 млн гадоў таму фрагмэнта той самай камэты, галоўная частка якой утварыла кратэр Чыксулуб. Гэта катастрофа магла быць прычынай выміраньня дыназаўраў у крэйдавым пэрыядзе. Хвалі цунамі якія ўзьніклі пад час выбуху ў кратэры Сілвэрпіт, павінны былі затапіць усё ўзьбярэжжа Паўночнага мора.

Гістарычна склалася, што Паўночнае мора займае бачнае месца ў геапалітычных і вайсковых справах, асабліва ў Паўночнай Эўропе. Таксама мора мела важнае сусьветнае значэньне, бо паўночныя эўрапейцы вандравалі праз мора амаль па ўсім сьвеце на працягу большай часткі гісторыі Сярэднявечча і ў сучасную эпоху. Мора было цэнтрам уздыму вікінгаў, а пасьля іхнага зыходу, Ганзейскі зьвяз, Нідэрлянды і ангельцы імкнуліся дамінаваць у Паўночным моры, і, такім чынам, атрымаць доступ да рынкаў і рэсурсаў сьвету. Стратэгічна важнае месца мора займала і падчас абедзьвюх сусьветных войнаў.

Узьбярэжжа Паўночнага мора ўяўляе сабой разнастайнасьць геалягічных і геаграфічных асаблівасьцяў. На поўначы маюцца глыбокія ф’ёрды і стромыя скалы ля нарвэскага і шатляндзкага ўзьбярэжжаў, у той час як на поўдні берагавая лінія ў асноўным прадстаўляе зь сябе пясковыя пляжы. У сувязі з высокай шчыльнасьцю насельніцтва, цяжкай прамысловасьцю і інтэнсіўнага выкарыстаньня мора і вобласьці вакол яго маюцца шэраг экалягічных праблемаў, якія закранаюць экасыстэмы мора. Да шэрагу экалягічных праблемаў ставяцца празьмерны вылаў рыбы, прамысловы і сельскагаспадарчы сьцёк, працы па бурэньню марскога дна. У моры здабываюць газ, нафта, каменны вугаль, якімі багатае марское дно.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Паўночнае мора
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?