For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Павал Растаргуеў.

Павал Растаргуеў

Павал Растаргуеў
Дата нараджэньня 30 чэрвеня 1881(1881-06-30) або 1881[1]
Месца нараджэньня Старадуб, Чарнігаўская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 21 сакавіка 1959(1959-03-21) або 1959[1]
Месца сьмерці Навазыбкаў, РСФСР, СССР
Месца пахаваньня
Месца вучобы Маскоўскі ўнівэрсытэт
Занятак мовазнавец, філёляг, дыялектоляг, пэдагог, лексыкограф, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра філялёгія, дыялекталёгія
Месца працы
Сябра ў Беларускае пралетарскае студэнцкае зямляцтва[d]
Навуковая ступень доктар філялягічных навук[d] (1941)

Па́вал Андрэ́евіч Растаргу́еў (па-расейску: Павел Андреевич Расторгуев; 30 чэрвеня 1881, Старадуб, цяпер Расея21 сакавіка 1959, Навазыбкаў, цяпер Расея) — беларускі й расейскі мовазнаўца й пэдагог. Правадзейны сябра Інбелкульту (1924), доктар філялягічных навук (1941), прафэсар (1923)[2].

П. Растаргуеў (зьлева) у студэнцкія гады

Нарадзіўся ў Старадубе ў 1881 г. Бацька працаваў бугальтарам казначэйства. Акрамя Паўла ў сям’і было яшчэ сямёра дзяцей. Нягледзячы на складанае матэрыяльнае становішча, у доме была вялікая бібліятэка з старажытнарускай літаратурай, якой зь дзяцінства зацікавіўся Павал. Вучыўся ў Старадубскай дзьвюхкляснай вучэльні, дзе добра праявіў свае здольнасьці. Пасьля вучыўся ў Глухаўскім настаўніцкім інстытуце. У 1903 г. становіцца студэнтам гісторыка-філялягічнага факультэту Маскоўскага ўнівэрсытэту, які пасьпяхова заканчвае ў 1908 г[3]. Здае экзамэны на магістра расейскае мовы й славеснасьці.

Працаваў у Маскоўскім ўнівэрсытэце ў 19171923 гг. У 1918 г. чытаў курс лекцыяў па беларускай мове ў Беларускім народным унівэрсытэце ў Маскве («Беларуская мова ў яе сучасным і мінулым стане» ў кнізе «Курс беларусазнаўства», 1918—1920). У 1932 г. рэпрэсаваны, высланы ў Караганду. У 1936 годзе яму дазволілі выехаць з Караганды, але сяліцца ў Маскве было забаронена, таму 2 гады ён пражыў у сястры ў Клінцах. У 19381951 гг. загаднік катэдры расейскае мовы Навазыбкаўскага пэдагагічнага інстытуту, адначасова ў 19471948 гг. у Інстытуце мовы, літаратуры й мастацтва АН Беларусі[2].

Памёр у 1959 г. у Навазыбкаве, дзе й пахаваны[3].

Склаў праект «Праграмы па вывучэньні беларускіх гаворак і зьбіраньні зьвестак для складаньня Дыялекталягічнага атлясу беларускае мовы». Вывучаў беларускія гаворкі ў іхным гістарычным і сучасным стане, гаворкі расейска-беларуска-ўкраінскага памежжа ў іхным узаемадзеяньні: «Гаворкі ўсходніх паветаў Гомельскае губэрні ў іх сучасным стане», «Северска беларуская гаворка. Дасьледаваньне ў галіне дыялекталёгіі і гісторыі беларускіх гаворак» (Залаты мэдаль Расейскага геаграфічнага таварыства; абедзьве 1927), «Гаворкі на тэрыторыі Смаленшчыны» (1960), «Слоўнік народных гаворак Заходняй Браншчыны» (1973). Дасьледаваў праблемы беларускае літаратурнае мовы: артыкулы «Беларуская мова ў сьвятле яе навуковага пазнаньня» (1922), «Да пытаньня аб ляскіх рысах у беларускай фанэтыцы» (1927), «Беларускае мовазнаўства ў 1917—1927 гг.» (1930)[2].

На Акадэмічнай канфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 г. прапаноўваў афрыкаты дз і дж перадаваць літарамі сэрбскага альфабэту — ђ (ђед), ћ (хаћу), а літару й замяніць літарай j і выкарыстоўваць яе ў тых выпадках, як там жа прапанаваў Язэп Лёсік (замест літары й увесьці літару j і спалучэньне зычнага гуку j з галоснымі гукамі э, о, у, а абазначаць літарай j з адпаведнай галоснай — jэхаць, jолка, jунак, мaja, a літары е, ё, ю, я пакінуць для абазначэньня адпаведнага галоснага гуку й мяккасьці папярэдняга зычнага — лес, нёс, людзі, мяса)[4].

  1. ^ а б Identifiants et Référentiels (фр.)ABES, 2011.
  2. ^ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2001 Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 362.
  3. ^ а б Р. Подкоха (16 кастрычніка 1993) Наш земляк – Павел Расторгуев (рас.) Беларуская Смаленшчына. «Стародубский вестник» №83. Праверана 2 чэрвеня 2015 г. Архіўная копія ад 2 чэрвеня 2015 г.
  4. ^ І. К. Германовіч. Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 20

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Павал Растаргуеў
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?