For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Новыя Маркавічы.

Новыя Маркавічы

Новыя Маркавічы
Першыя згадкі: XIX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Навамаркавіцкі
Насельніцтва: 403 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°39′41.1″ пн. ш. 30°4′46.6″ у. д. / 52.661417° пн. ш. 30.079611° у. д. / 52.661417; 30.079611Каардынаты: 52°39′41.1″ пн. ш. 30°4′46.6″ у. д. / 52.661417° пн. ш. 30.079611° у. д. / 52.661417; 30.079611
Новыя Маркавічы на мапе Беларусі
Новыя Маркавічы
Новыя Маркавічы
Новыя Маркавічы

Но́выя Ма́ркавічы[1] — вёска ў Беларусі. Цэнтар Навамаркавіцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 403 чал. (2004). Знаходзіцца за 34 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 83 км ад Гомелю.

На поўначы Шыхава-Гелінскі канал.

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з канца XIX стагодзьдзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1910 годзе ў наёмнай хаце адкрытая земская школа. Вялікія страты нанесеныя пажарам 2 кастрычніка 1924, калі згарэла 36 будынкаў у 12 дварах.

З канца 1924 году цэнтар Новамаркавіцкага сельсавету Жлобінскага, з 28 чэрвеня 1939 году Стрэшынскага, з 17 сьнежня 1956 году Жлобінскага раёнаў Бабруйскай (да 26 ліпеня 1930 году) акругі, з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці. У 1929 годзе арганізаваны калгас «12 гадоў Кастрычніцкай рэвалюцыі», працавалі 2 ветракі, конная крупадрабільня, кузьня. У часе Вялікай Айчыннай вайны ў верасьні 1941 году і верасьні 1943 году акупанты забілі 18 жыхароў, а ў 1943 годзе спалілі 33 двары. У баях каля вёскі ў 19431944 гадох загінулі 279 савецкіх салдат і партызан, у гонар якіх у 1955 году каля будынка выканкама сельсавету ўсталяваная скульптура салдата. 84 жыхары загінулі на фронце. У 1966 годзе да вёскі далучылася вёска Мікулічы. Цэнтар калгасу «Бярэзіна». Працуюць сярэдняя школа (новы цагляны будынак пабудаваны ў 1987 годзе), Дом культуры, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, аптэка, аддзяленьне сувязі, дзіцячы сад, швейная майстэрня, 2 крамы.

У склад Навамаркавіцкага сельсавету ўваходзілі (у наш час ня існыя): да 1962 году сядзіба Каменскай МТС, да 1966 году вёска Мікулічы, да 1967 году мястэчка Вітаў, да 1971 году вёска Белая Ветка, да 1986 году вёска Закараў, да 1987 году вёскі Кавалеўка і Калінаўка.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Новыя Маркавічы
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?