For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Народны Альбом.

Народны Альбом

Народны Альбом
Складанка розных выканаўцаў
Выдадзены 1997
Працягласьць 62:10
Выдавец Ковчег
БМАgroup (перавыданьне)

Наро́дны Альбо́м — беларускі супольны музычны праект, скампанаваны і выдадзены ў 1997 годзе. На фэстывалі «Рок-каранацыя-97» прызнаны альбомам году, праходзіў у намінацыі «Найлепшыя тэксты году». 18 сьнежня 2007 году на юбілейным канцэрце быў пачаты продаж live-выданьня складанкі з запісам ад 11 красавіка 2004 году. Паводле словаў Лявона Вольскага, падчас запісу Народнага Альбому зьявіліся ідэі запісаць асобны альбом патрыятычных песень «Я нарадзіўся тут», а таксама ідэя гурту «Крамбамбуля»[1].

Назвасьпеў Працягласьць
1. «Пад прыгнётам панскім»  Лявон Вольскі, Кася Камоцкая 2:30
2. «Маладое піва»  Лявон Вольскі 2:10
3. «Ать-два левой»  Лявон Вольскі 0:40
4. «Край ты мой, край»  Лявон Вольскі, Кася Камоцкая 2:10
5. «Матка Боска Вострабрамска»  Вераніка Круглова 3:00
6. «Эх, змагаліся…»  Лявон Вольскі 1:30
7. «Кантрабандыст»  Кася Камоцкая 3:00
8. «Два польскіх шпіёны»  Лявон Вольскі, Кася Камоцкая 3:45
9. «Настаўнік Рагойша»  Лявон Вольскі 2:40
10. «Lomir zich iberbetn»  Аляксандар Памідораў 3:25
11. «Крэўская полька»  Лявон Вольскі 1:15
12. «Я, дажалю, ня пан»  Лявон Вольскі 3:10
13. «Адэлька»  Лявон Вольскі 2:25
14. «Аргентынскае танга»  Зьміцер Вайцюшкевіч 2:50
15. «Мой паляўнічы»  Кася Камоцкая 2:00
16. «Юзік»  Лявон Вольскі 1:10
17. «Казік»  Лявон Вольскі 1:55
18. «Бойка на лузе»  Лявон Вольскі 1:55
19. «Ja spiewam po polsku»  Лявон Вольскі 1:30
20. «Аліцыя»  Кася Камоцкая 2:50
21. «Ать-два правой»  Лявон Вольскі 1:20
22. «ЛаЛаЛаЛа»  Лявон Вольскі 1:50
23. «Дарагія маі масквічы»  Кася Камоцкая 1:05
24. «Надзенька»  Мікола Трус 2:30
25. «Сьнежань, студзень і люты»  Ірына Курапаткіна 2:40
26. «Майская песьня»  Лявон Вольскі, Кася Камоцкая 3:30
27. «Простыя словы»  Лявон Вольскі 3:25
62:10
  • Міхал Анемпадыстаў: ідэя і канцэпцыя альбома, тэксты — збор і апрацоўка, укладаньне альбому, графічны дызайн, рэчытатыў (7), дадатковы сьпеў (26)
  • Лявон Вольскі: канцэпцыя альбома, сьпеў (1-4, 6, 8, 9, 11-13, 16-19, 21, 22, 26, 27), дадатковы сьпеў (20), рэчытатыў (7), акустычная гітара (2, 4, 6, 11-13, 16, 17, 19, 22, 26), электрычная гітара (25), бас-гітара (11), бубны (11), Kurzweil-2000 (1, 2, 5, 7, 8, 20, 25)
  • Кася Камоцкая: канцэпцыя альбома, сьпеў (1, 4, 7, 8, 15, 20, 23, 26), акустычная гітара (15, 23)
  • Анатоль Додзь: канцэпцыя альбома, гукарэжысура (1-14, 16-23, 25-27), мастэрынг, укладаньне альбому, дадатковы сьпеў (21)
  • Сяргей «Шлёма» Лабандзіеўскі: гукарэжысура (10, 15, 24), дадатковы сьпеў (2, 3, 13, 26), голас камісара (3, 21)
  • Зьміцер Вайцюшкевіч: сьпеў (14), клярнэт (10), флейта (5, 22), Kurzweil-2500 (14)
  • Вераніка Круглова: сьпеў (5)
  • Ірына Курапаткіна: сьпеў (25), дадатковы сьпеў (23, 26), рытмовае плясканьне (18)
  • Аляксандар Памідораў: сьпеў (10), акустычная гітара (10), дадатковы сьпеў (13)
  • Inkognito: сьпеў (24)
  • Сяргей Ахрамовіч: баян «Мелодия» (2, 11, 13, 22, 26), дадатковы сьпеў (2, 20, 21, 26)
  • Юлія Глушыцкая: віялянчэль (4, 7)
  • Алег «Алезіс» Дземідовіч: бубны (4, 11-13, 22, 26, 27), дадатковы сьпеў (22)
  • Юрась Ляўкоў: бас-гітара (4, 11-13, 22, 26)
  • Піт Паўлаў: акустычная гітара (12, 27), дадатковы сьпеў (22)
  • Слава Корань: электрычная гітара (8), дадатковы сьпеў (8)
  • Дзяніс Архіпаў: кантрабас (10)
  • Вольга Бабак: дадатковы сьпеў (9, 26), рытмовае плясканьне (18)
  • Вольга Караткевіч: дадатковы сьпеў (9, 26)
  • Генадзь Кесьнер: дадатковы сьпеў (2, 3, 20, 21, 26)
  • Алесь Ляшкевіч: дадатковы сьпеў (3, 21, 26)
  • Юры Каролік: дадатковы крык (2, 26)
  • Каймар Ягер: фота
  • Кляўс Зэмдэта: мадэль
  • Ўлад Казаноўскі: графічны дызайн

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Супольны музычны праект, які зьявіўся на сьвет дзякуючы Міхалу Анемпадыставу, якому належыць ідэя альбома й амаль усе тэксты. Удзел у праекце бралі папулярныя беларускія рок-музыкі сярэдзіны 90-х: N.R.M., ULIS, Новае Неба й іншыя.
  • На некаторых перавыданьнях песьня «Надзенька» замененая на іншую.
  • Ёсьць меркаваньне, што песьня «Казік» напісаная на матыў песьні «Twist and Shout», вядомай у выкананьні гурту The Beatles. Але больш верагодна, што вытокам была песьня «La Bamba», вядомая ў выкананьні Ritchie Valens, а таксама гурту Los Lobos, кавэр-вэрсіяй якой, дарэчы, і зьяўляецца «Twist and Shout».
  • «Lomir zich iberbetn» (па-беларуску: давайце памірымся) — народная габрэйская песьня.
  • Песьня «ЛаЛаЛаЛа» да выхаду «Народнага альбому» ўвайшла ў аднайменны першы альбом N.R.M..
  • У песьні «Два польскіх шпіёны» сьпяваецца пра Болека ды Лёлека, прататыпам якіх сталі пэрсанажы мультфільма 1960-х гадоў.
  • Каймар Ягер ды Кляўс Зэмдэта служылі ў войску разам зь Міхалам Анемпадыставым.
  • Запіс альбому быў зроблены на студыі Радыё 101,2 у лістападзе 1996 — сьнежні 1997. Удзел у рэалізацыі праекту браў фонд «Наша Ніва». Альбом быў выдадзены фірмай «Ковчег» у 1997 годзе.
  • Лявон Вольскі разам зь Міхалам Анемпадыставым напісалі ў 1999 годзе аднайменную п’есу, грунтуючыся на пэрсанажах, якія сустракаюцца ў альбоме (апублікаваная ў 2000 годзе па-польску[2] і ў 2002 годзе па-беларуску). У 2001 годзе п’есу паставіў Уладзімер Колас зь ліцэістамі Беларускага гуманітарнага ліцэя, а ў 2008 годзе адбылася прэзэнтацыя дакумэнтальнага фільма «Дзёньнік „Народнага альбома“»[3].
  • Андрэй Хадановіч выконваў кавэр на песьню «Простыя словы».
  • 11 красавіка 2004, 18 сьнежня 2007 ды 2-3 сьнежня 2008 году прайшлі канцэрты «Народны альбом»[4]. Гурт N.R.M. часьцяком выконваў на сваіх канцэртах шэраг песень з «Народнага альбому», у тым ліку песьню «Надзенька». Гэта можа падказваць, што пад інкогніта хаваўся Лявон Вольскі. Паводле іншых зьвестак, яе выканаўцам на альбоме быў выкладчык з катэдры славістыкі філфаку БДУ Мікола Трус[5]. На песьню «Надзенька» таксама зьняты відэакліп.
  • Песьня «Край ты мой, край» увайшла ў «Незвычайны канцэрт» рэж. Юрыя Хашчавацкага.
  1. ^ Лявон Вольскі П’янству-бой! // Студэнцкая думка. — 1999. — № 4.
  2. ^ INFA — Narodny Albom (Народны Альбом) Архіўная копія
  3. ^ «Народны альбом» увасобілі ў кіно Радыё Свабода
  4. ^ «Народны альбом» вяртаецца! // KP.RU(недаступная спасылка) 20 ноя 2008 (рас.)
  5. ^ Сяргей Будкін. 1997. Пачатак «супольнасьці», Праект «Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу»
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Народны Альбом
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?