For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Намітка.

Намітка

Беларуская княгіня Кацярына Алелькавіч-Слуцкая апранутая ў намітку

На́мітка, наметка[1] — старажытны традыцыйны жаночы галаўны ўбор усходніх славянаў[2], балтаў і некаторых іншых народаў[3]. Яго насілі замужнія жанчыны ў Беларусі, Летуве, Латвіі, паўднёвых вобласьцях Расеі і Ўкраіне. Уяўляе сабой паласу зь вельмі тонкага белага кужэльнага ільнянога палатна шырынёй 30—70 сантымэтраў і даўжынёй ад трох да пяці мэтраў, якую адмысловым чынам завязваюць вакол галавы.

У розных рэгіёнах наміткі называлі па-рознаму: украінскія перемітка, намітка, намітец, серпанок, рантух, склендячка; беларускія намётка, абмётка, павівала, плат; расейскія убрус, полотенце, ширинка, подширье, фата, гомылька[4].

У старажытнасьці намітку насілі ўсе жанчыны незалежна ад станавай прыналежнасьці. Таму наміткі сустракаюцца на рускіх царкоўных фрэсках XII ст. і старажытных партрэтах[5]. Існуе каля 30 спосабаў павязваньня наміткі[6].

У Беларусі намітка ўпершыню сустракаецца на партрэце першай паловы XVI ст. княгіні Кацярыны Алелькавіч-Слуцкай[7].

У залежнасьці ад мясцовасьці існавала вялікая колькасьць розных спосабаў завязваньня намітак. Пад намітку жанчыны апраналі чапец, які мог быць сатканым з грубых ніцей хатняга прадзеньня, а мог быць сшыты з пакупнога палатна і аздоблены залатой выцінанкай для таго, каб форма наміткі была больш выразнай і прыгожай. У якасьці падложкі маглі выкарыстоўваць таксама валік з кудзелі, абшыты палатном, на які накручвалі валасы ці подвачка — абруч з лазы ці ясеня шырынёй у далонь і памерам у абхват галавы. Полку акручвалі вакол галавы, спускаючы канцы на рамёны і сьпіну. Намітка закрывала лоб і шыю, прыцягваючы ўвагу да вачэй і надаючы ім асаблівае зьзяньне, таму нават немаладыя жанчыны выглядалі больш прыгожымі. Зьвісаючыя канцы наміткі падкрэсьлівалі контуры паставы.

Аздабленьне намітак

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Украінка ў намітцы на карціне Трапініна

Спрадвечна намітку насілі і ў буднія дні і ў сьвяты, але пасьля з-за дастаткова вялікай складанасьці завязваньня яна стала ўборам асаблівых выпадкаў: сьвятаў, кірмашоў, якіх-кольвек абрадаў, накшталт шлюбаў, яе таксама апраналі ў царкву. Наміткі аздабляліся складанай выцінанкай, часта з сымбалічнымі традыцыйнымі ўзорамі. Выцінанка разьмяшчалася па краі і на канцах наміткі. Выкарыстоўваліся таксама коклюшныя карункі[8] і ўзорнае ткацтва.

Абрадавае значэньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Часьцей за ўсё жанчына ўпершыню апранала намітку на ўласнае вясельле. На Палесьсі маладой пасьля вянчаньня ў царкве надзявалі намітку, і яна насіла яе цэлы дзень. Па прыезду нявесты, у хаце жаніха сьвёкар здымаў намітку і сяброўкі расчэсвалі нявесьце валасы, закручвалі іх на тканку і надзявалі чапец і хустку[5]. Шлюбавая намітка захоўвалася ўсё жыцьцё і ўкладывалася ў труну жанчыны.

  1. ^ Наметка (намитка) // Старабеларускі лексікон: Падручны перакладны слоўнік. — Менск: Беларускае выдавецтва Таварыства «Хата», 1997
  2. ^ Г. С. Маслова. Народная одежда русских, украинцев и белорусов. С. 660
  3. ^ М. Мастоните. Литовская народная одежда в XIX — начале XX в. С. 19.
  4. ^ Женские головные уборы
  5. ^ а б Адзеньне. Жаночы касьцюм. Галаўныя уборы // Партал беларускага фальклору
  6. ^ Намітка Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. — Менск: Беларусь, 2001. ISBN 985-01-0124-5.
  7. ^ J. Smolinski. Kaptur i namiotka na Bialorusi Litewskiej // «Ziemia» № 9, 1911. S. 137.
  8. ^ Валеры Сікіржыцкі. Скребок, баратинки и намитка // «Рэспубліка», 22 сьнежня 2007

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Намітка
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?