For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура МЛГ РБ
Папярэднік Камітэт лясной гаспадаркі
Дата ўтварэньня 16 сакавіка 2004 (20 гадоў таму)
Штаб-кватэра Менск, вул. Мясьнікова, д. 39
Міністар Аляксандар Кулік
Першы намесьнік Фёдар Лісіца
Намесьнікі Аляксандар Корбут
Зьвязаныя кампаніі «Белдзяржпаляваньне», «Беллесэкспарт»
Бюджэт 231,1 мільярды рублёў[1] (2010 год; 77,2 мільёны $[2])
Сайт mlh.by

Міністэ́рства лясно́й гаспада́ркі Рэспу́блікі Белару́сь (Мінлясгас Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць лесакарыстаньне. Міністар лясной гаспадаркі прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 1 жніўня 2022 году пасаду міністра займае Аляксандар Кулік.

  • Апарат — 5 аддзелаў, 3 управы;
  • 6 абласных лесагаспадарчых аб’яднаньняў;
  • Прадпрыемствы — «Белдзіпралес», «Белдзяржлес», «Белдзяржпаляваньне», «Беллесэкспарт»;
  • Установы — «Беллесаабарона», «Беллесрад» і лясны сэлекцыйна-насеньневодчы цэнтар;
  • Вучэльня кадраў лясной гаспадаркі;
  • «Беларуская лясная газэта» (па-расейску: «Белорусская лесная газета»), часопіс «Лясная і паляўнічая гаспадарка» (па-расейску: «Лесное и охотничье хозяйство»).

Паводле Часткі 3 Ўставы міністэрства мае наступныя задачы:

  • парадкаваньне выкарыстаньня, аховы, абароны й аднаўленьня лясоў ды паляваньня;
  • парадкаваньне дзейнасьці лясных ды паляўнічых гаспадарак і падпарадкаваных установаў;
  • нагляд за выкарыстаньнем, аховаю ды аднаўленьнем лясоў, паляваньнем;
  • забесьпячэньне акупнасьці працы падпарадкаваных лясных гаспадарак;
  • забесьпячэньне спажыўцоў драўнінаю ды лесаматэрыяламі;
  • лесаўладкаваньне.

Паводле Часткі 5 Уставы МЛГ валодае паўнамоцтвамі на:

  • выданьне ведамасных пастановаў;
  • запыт зьвестак ва ўстановах;
  • падачу позвы ў суд аб спагнаньні за шкоду лесу, дзікім жывёлам ды асяродзьдзю іх пражываньня;
  • ухваленьне пастановаў аб спыненьні шкоднай лесу, дзікім жывёлам ды асяродзьдзю іх пражываньня дзейнасьці[3].

На ліпень 2013 году дзяржаўная лясная ахова ў складзе Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі налічвала звыш 14 000 супрацоўнікаў, зь іх звыш 9500 (68%) лесьнікоў. У лясных гаспадарках працавала 242 пажарна-хімічныя станцыі і 650 пунктаў супрацьпажарнага інвэнтару. Для выяўленьня пажараў пабудавалі 59 мачтаў і 469 вышак, зь іх звыш 160 (34%) зь відэаназіраньнем[4].

  1. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 19 красавіка 2011 г.
  2. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2010 год цаны (2993,74) набыцьця даляра. Праверана 19 красавіка 2011 г.
  3. ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 2004 г. № 298 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (30 сьнежня 2010). Праверана 19 красавіка 2011 г.
  4. ^ Дыяна Серадзюк. Ня быць дзікунамі ў лесе // Зьвязда : газэта. — 18 ліпеня 2013. — № 131 (27496). — С. 4. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?