For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Мільянэр з трушчобаў.

Мільянэр з трушчобаў

Мільянэр з трушчобаў
па-ангельску: Slumdog Millionaire
Жанр фільм пра каханьне[d], драматычны фільм[d], гісторыя пра сталеньне[d], экранізацыя раману[d] і крымінальны фільм[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на Q & A[d]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Крыс Дыкенз[d]
Вытворчасьць CPL Productions[d], Film4 Productions[d] і Pathé
Распаўсюд Pathé[3]
Дата выхаду 30 жніўня 2008[4], 7 верасьня 2008[4], 9 студзеня 2009[4], 19 лютага 2009[5][4], 19 сакавіка 2009[6], 20 сакавіка 2009[6] і 18 красавіка 2009[6]
Працягласьць 120 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова[7] і гіндзі[7]
Бюджэт 15 000 000 $[8]
Прыбытак 377 910 544 $[8]
Наступны Delhi-6[d]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Мільянэр з трушчобаў» (па-ангельску: Slumdog Millionaire) — брытанскі драматычны фільм 2008 году, падзеі якога вядуцца ў Індыі. Твор зьяўляецца свабоднай экранізацыяй раману «Пытаньне — адказ» (2005) індыйскага аўтара Вікаса Сварупа, які распавядае гісторыю 18-гадовага Джамала Маліка з трушчобных кварталаў Джугу ў Мумбаі[9]. Галоўную ролю выканаў Дэў Патэл. Рэжысэр фільму выступіў Дэні Бойл[10]. Пасьля сусьветнае прэм’еры на кінафэстывалі Тэлурайд і пазьнейшых праглядаў на Таронтаўскім і Лёнданскім кінафэстывалях[11]. «Мільянэр з трушчобаў» выў выпушчаны на вялікі экран у Вялікабрытаніі 9 студзеня 2009 году, у Індыі 23 студзеня 2009 году[12], і ў Злучаных Штатах 25 сьнежня 2008 году.

Васямнаццацігадовы Джамал Малік (Дэў Патэл), індыйскі мусульманін з трушчобы Дгараві, бярэ ўдзел у індыйскае вэрсыі тэлеперадачы «Хто хоча стаць мільянэрам?», і ад галоўнага прызу засталося слушна адказаць толькі на адно пытаньне. Аднак перад пытаньнем у 20 мільёнаў рупі яго затрымлівае і падвяргае катаваньням паліцыя, якая падазрае яго ў падмане. Праз сэрыю ўспамінаў Джамал распавядае пра выпадкі ў сваім жыцьці, якія давалі яму слушны адказ на кожнае з пытаньняў.

У пяць гадоў Джамал здолеў атрымаць аўтограф зоркі Баліўуда Амітабга Бачана пасьля скачка ў гнаёвую яму. Пазьней старэйшы брат галоўнага герою Салім (Мадгур Мітал) прадае аўтограф. Іхная маці памірае падчас мумбайскіх хваляваньняў, і, калі браты ратуюцца ад гэтых хваляваньняў, яны сустракаюць Латыку (Фрыда Пінта), дзяўчынку зь іхных трушчобаў. Салім неахвотна прымае яе да сябе, але Джамал мяркуе, што яна можа стаць іхным трэцім мушкетэрам, спасылаючыся на раман Аляксандра Дзюма «Тры мушкетэры». Браты называюць сябе Атосам і Партосам, але ня ведаюць імя трэцяга мушкетэра.

Трох беспрытульнікаў знаходзіць Маман (Анкур Вікал) — бандыт, які знаходзіць дзяцей і рыхтуе іх да жабрацтва, з мэтай узбагаціцца на ахвяраваньнях. Калі Салім даведваецца, што Маман асьляпляе дзяцей, каб зрабіць іх больш эфэктыўнымі жабракамі, ён уцякае разам з Джамалам і Латыкай. Браты пасьпяхова садзяцца на рухаючыся цягнік, але Латыка не пасьпявае забегчы ўнутар. Салім хапае яе за руку, але мэтанакіравана адпускае, каб Маман здолеў яе нагнаць. У наступныя некалькі гадоў Салім і Джамал падарожнічаюць па цягніках, зарабляючы на ​​жыцьцё продажам тавараў, крадзяжамі з кішэняў, мыцьцём посуду і прыкідваньнем гідамі у Тадж-Магале. Паводле патрабаваньню Джамала яны вяртаюцца ў Мумбаі, каб знайсьці Латыку, дзе выяўляюць, што Маман зрабіў яе прастытуткай. Браты ратуюць яе, застрэліўшы Мамана. Салім уладкоўваецца на працу да Джавэда (Магэш Манджрэкар) — іншага бандыта. Калі яны ўтрох застаюцца ў пакоі Салім загадвае Джамалу пакінуць яго сам-насам з Латыкай, верагодна, каб авалодаць ёю. Калі Джамал адмаўляецца, Салім настаўляе на яго пісталет, і Латыка пераконвае Джамала сысьці.

Праз шмат гадоў Джамал, цяпер чайвала ў індыйскім цэнтры апрацоўкі тэлефанаваньняў, шукае ў базе зьвестак Саліма і Латыку. Ён даведваецца, што Салім зьяўляецца адным з уплывовых бандытаў у злачыннай арганізацыі Джавэда. Салім просіць прабачэньня за апошнія гады, і Джамал сустракаецца з Латыкай. Не зважаючы на тое, што ён выяўляе, што кахае яе, дзяўчына кажа яму забыцца пра яе. Аднак, Джамал абяцае, што будзе чакаць яе кожны дзень у пяць гадзін на вакзале Чгатрапаці-Шываджы. Латыка спрабуе сустрэцца зь ім там, але яе бяруць у палон людзі Джавэда ачоленыя Салімам. Джамал губляе сувязь з Латыкай, і ў апошняй спробе зьвязацца зь ёй ён вырашае стаць удзельнікам індыйскае вэрсіі тэлеперадачы «Хто хоча стаць мільянэрам?», бо ведае, што яна глядзіць шоў.

Па-за межамі Індыі фільм быў добра сустрэты крытыкамі. «Мільянэр з трушчобаў» мае рэйтынг ухваленьня з паказчыкам 91% на партале Rotten Tomatoes на аснове 289 аглядаў, зь сярэднім балам 8,40/10. Ну думку кінакрытыкаў рэсурсу, твор ёсьць візуальна асьляпляльным і эмацыйна рэзанансавым, адначасова зьяўляючыся як забаўляльны, гэтам і магутным. На Metacritic фільм мае сярэдні бал 86 з 100 магчымых, заснаваны на 36 аглядах, што сьведчыць пра ўсеагульнае ўхваленьне.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Мільянэр з трушчобаў
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?