Менск стары і новы
Менск стары і новы — беларускі сеціўны рэсурс, прысьвечаны гісторыі Менску. Аўтар-стваральнік — Уладзімер Валажынскі.
Сайт зьмяшчае фатаздымкі і апісаньні вуліцаў, пляцаў, паркаў, прадмесьцяў, помнікаў архітэктуры старога і сучаснага места. Прыведзены сьпіс пераназваньняў вуліцаў; храналёгія асноўных мескіх падзеяў; мапы й пляны Менску; славутасьці; даведкавая інфармацыя пра музэі, гатэлі. У 2007 року на аснове матэрыялаў сайту выйшла кніга з аналягічнай назвай — «Менск стары і новы».
4 красавіка 2008 року сайт здабыў гран-пры 6-га шторочнага конкурсу беларускіх кантэнт-праектаў.[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.