For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Марсэль Пруст.

Марсэль Пруст

Марсэль Пруст
Valentin Louis Georges Eugène Marcel Proust
Марсэль Пруст у 1900 годзе
Марсэль Пруст у 1900 годзе
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 10 ліпеня 1871(1871-07-10)[1][2][3][…]
Памёр 18 лістапада 1922(1922-11-18)[5][4][2][…] (51 год)
Пахаваны
Бацькі Adrien Proust[d]
Jeanne-Clémence Proust[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт, крытык
Гады творчасьці 1896—1922
Жанр мадэрнізм
Мова француская мова[6][7]
Дэбют «Уцехі і дні»
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Марсэ́ль Пруст (па-француску: Valentin Louis Georges Eugène Marcel Proust; 10 ліпеня 1871 — 18 лістапада 1922) — францускі пісьменьнік, літаратурны крытык і эсэіст, адзін з самых значных пісьменьнікаў ХХ стагодзьдзя[8], аўтар манумэнтальнай аповесьці «У пошуках страчанага часу», якая выдавалася часткамі з 1913 па 1927 гады.

Бацькі Пруста былі заможнымі мяшчанамі. Сам Марсэль нарадзіўся ў Парыжы, у доме сваёй маці, праз два месяцы пасьля таго, як скончылася Франка-пруская вайна. У час ягонага нараджэньня, у Францыі адбываліся значныя падзеі, як то крывавае здушэньне Парыскай Камуны і ўзьнікненьне Трэцяй Рэспублікі. Усё гэта знайшло сваё адлюстраваньне ў «Пошуках страчанага часу», перад усім заняпад арыстакратыі і узрост значэньня сярэдняй клясы, які адбыўся ў Францыі ў часы існаваньня Трэцяй Рэспублікі.

Ягоны бацька Адрыян Пруст быў вядомым доктарам і эпідэміёлягам, які займаўся, апроч іншага, дасьледаваньнямі халеры ў Эўропе і Азіі. Ён быў аўтарам 20 кніжак у галіне мэдыцыны і гігіены, а таксама шматлікіх артыкулаў. Ягоная маці Жанна Клеманс Вэйль паходзіла з заможнай габрэйскай сям’і з Эльзасу[9]. Яна была вельмі начытанай асобай. Ейныя лісты сьведчаць, таксама, аб пачуцьці гумару. У дадатак, жанчына добра ведала ангельскую мову, якой яна навучыла і Марсэля[10]. Хлопчык гадаваўся каталіком, паводле традыцыі сям’і бацькі, але Пруст пазьней лічыў сябе атэістам з прымешкам містыкіу[11][12].

У веку дзесяці гадоў у Марсэля ўпершыню адбыўся прыступ астмы і з гэтага часу, ягонае здароўе было значна аслабленае. Пруст свае доўгі канікулы праводзіў у вёсцы Ілье. Гэтая вёска, у спалучэньні з успамінамі пра дом ягонага стрыечнага дзядзькі ў Атэй, стала ўзорам для выдуманага гораду Камбрэ, дзе адбываюцца некаторыя з самых важных сцэнаў раману «У пошуках страчанага часу». Грамада Ілье быў перайменаваны ў Ілье-Камбрэ ў 1971 годзе, ушаноўваючы такім чынам стагодзьдзе з дня нараджэньня знакамітага літаратара.

Пруст (унізе) поруч з Рабэрам дэ Флерам (зьлева) і Люсьенам Дадэ (справа).

У 1882 годзе ён паступіў у ліцэй Кандрасэ, экзамэны на званьне бакаляўра ён здаў у ліпені 1889 году і быў асабліва адзначаны за сачыненьне на францускай мове. Аднак ягоную адукацыю перарвала хвароба. Тым ня менш, у ліцэі Пруст пазнаёміўся з Жакам Бізэ, які быў сынам кампазытара Жоржа Бізэ, і Люсьенам Дадэ, сынам пісьменьніка Марыса Дэні, а таксама з паэтам Фэрнанам Грэтам. Дзякуючы сваім сябрам зь ліцэю ён здолеў атрымаць доступ да некаторых салёнаў буржуазіі, што дало яму багаты матэрыял дзеля твору «У пошуках страчанага часу»[13]. Не зважаючы на стан здароўя, з 1889 па 1890 гады ён служыў у францускім войску, дзе ягоны часьць месьцілася ў казармах у Арлеане. Гэты досьвед быў скарыстаны ў напісаньні свайго знакамітага раману.

У маладосьці Пруст быў ўдзельнікам «Dilettante Society». Перашкодай у рэалізацыі ягонага пісьменьніцкага таленту была адсутнасьць сыстэмнасьці ў працы. Ягоная рэпутацыя як сноба і эстэта перашкаджала яму знайсьці выдаўца для першага тома ягонай аповесьці «У краіне Свана», якая была апублікаваная ў 1923 годзе. У гэты час ён наведваў салёны мадам Страўс, якая была ўдавой Жоржа Бізэ і маці ягонага сябра Жака Бізэ, а таксама салёны Мадлен Лемэр і мадам Леантыны Ліпман. Некаторы час Пруст вучыўся на юрыдычным факультэце Сарбоны, але курс ён ня скончыў.

Пруст быў вельмі прывязаны да маці, якая хацела каб ён нарэшце знайшоў сталую працу. У 1894 годзе была надрукаваная першая кніга вершаў Пруста. У 1896 годзе быў выдадзены зборнік навэльляў «Уцехі і дні». Каб супакоіць бацьку, які патрабаваў, каб сын знайшоў які-небудзь занятак, Пруст пачаў працаваць у бібліятэцы Мазарыні улетку 1896 году. Хутка ён атрымаў мэдычнае вызваленьне, якое пацьвярджалася ў наступныя гады, пакуль ён ня звольніўся. Больш анідзе Марсэль не працаваў і жыў разам з бацькамі аж да іх сьмерці[6]. У 1900—1905 гадах у ягоным жыцьці і ў жыцьці ягонай сям’і адбыліся значныя зьмены. У 1903 годзе брат Пруста Рабэр ажаніўся і пакінуў бацькоўскі дом. Іхны бацька памёр у верасьні гэтага ж году. Але самай значнай стратай у жыцьці Пруста была сьмерці любімай маці ў верасьні 1905 году. Пруст атрымлаў багацьця ў спадчыну, але значна пагоршылася ягонае здароўе. У 1904—1906 гадах Пруст выдаў пераклады кнігаў ангельскага мастацкага крытыка Джона Роскіна «Біблія Ам’ена» і «Сэзам і ліліі».

Астатнія тры гады жыцьця Пруст правёў у сваёй спальні, спаў днём, а ноччу працаваў над сваёй аповесьцю. У 1907 годзе пачалася праца над асноўным творам — «У пошуках страчанага часу» і да 1911 году першая вэрсія аповесьці была скончаная. Памёр у 1922 годзе і быў пахаваны на могілках Пэр-Ляшэз у Парыжы.

Творчы дэбют Пруста адбыўся ў 25 гадоў. У 1896 годзе быў апублікаваны зборнік ягоных апавяданьняў і вершаў «Задавальненьні і шкадаваньні». Затым, на працягу некалькіх гадоў, Марсэль перакладаў на францускую мову працы Джона Роскіна. У 1907 годзе ў газэце «Фігаро» быў апублікаваны артыкул Пруста, у якім ён спрабаваў прааналізаваць паняткі, якія сталі асноўнымі ў ягонай творчасьці — памяць і пачуцьцё віны. У 1909 годзе Пруст напісаў эсэ «Супраць Сэнт-Бэва», якое пасьля вырасла ў шматтомны раман, які знаходзіўся ў працэсе напісаньня да канца жыцьця Пруста.

У гісторыі францускай літаратуры Пруст вядомы як родапачынальнік псыхалягічнага раману. У 1896 годзе быў выдадзены зборнік навэлаў «Уцехі і дні», у якім знайшлі адлюстраваньне назіраньні Марсэля за вялікасьвецкімі снобамі. У 1895—1904 гадох Пруст працаваў над раманам «Жан Сантэй», які быў апублікаваны толькі ў 1952 годзе, праз трыццаць гадоў пасьля ягонай сьмерці.

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Гранкі першага выданьня рамана «Па кірунку да Свана» з праўкай аўтара на аўкцыёне Крысьці былі прададзеныя ў ліпені 2000 году за 663 750 фунтаў стэрлінгаў (1 008 900 даляраў), што зьяўляецца рэкорднай сумай для рукапісу францускай літаратуры[14].
  • У 1999 годзе ў дзьвюх найбуйнейшых сетках кніжных крамаў Францыі правялі сярод сваіх пакупнікоў апытаньне з мэтай выявіць 50 найлепшых твораў XX стагодзьдзя. Пад нумарам 2 у гэтым сьпісе фігураваў раман «У пошуках страчанага часу» (на першым жа месцы разьмясьціўся раман «Староньні» Альбэра Камю)[15].
  • У гонар Пруста названы кратэр на Мэркурыі.
  • Існуе гэтак званы «апытальнік Марсэля Пруста». У другой палове XX стагодзьдзя на тэлебачаньні многіх краінаў сьвету тэлевядучыя, якія запрашалі ў свае перадачы вядомых людзей, у канцы сустрэч задавалі ім пытаньні з гэтага апытальніка. У Расеі Уладзімер Позьнер працягвае гэтую традыцыю ў перадачы «Позьнер».
  1. ^ Valentin Louis Georges Eugène M Proust (фр.)ministère de la Culture.
  2. ^ а б Marcel Proust // RKDartists (нід.)
  3. ^ Marcel Proust // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  4. ^ а б в Пруст Марсель // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  5. ^ Le Figaro, Figaro (фр.) / A. BrézetParis: Société du Figaro, 1922. — P. 1. — ISSN 0182-5852; 2496-8994
  6. ^ Identifiants et Référentiels (фр.)ABES, 2011.
  7. ^ Proust, Marcel // CONOR.SI
  8. ^ «Marcel Proust». The New York Times.
  9. ^ Massie, Allan. «Madame Proust: A Biography By Evelyne Bloch-Dano, translated by Alice Kaplan». Literary Review.
  10. ^ Tadié, J-Y. (2000). «Marcel Proust: A life». New York: Penguin Putnam.
  11. ^ Edmund White (2009). «Marcel Proust: A Life». Penguin. ISBN 9780143114987.
  12. ^ Proust, Marcel (1999). «The Oxford dictionary of quotations». Oxford University Press. — С. 594. — ISBN 978-0-19-860173-9.
  13. ^ Painter, George D. (1959). «Marcel Proust: a biography». Vols. 1 & 2. London: Chatto & Windus.
  14. ^ Exceptional Prices
  15. ^ Фредерик Бегбедер Лучшие Книги XX века. — Москва: Флюид, 2005. — С. 9-15. — ISBN 5-98358-063-9
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Марсэль Пруст
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?