For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Літаратурная мова.

Літаратурная мова

Літарату́рная мо́ва, стандартная мова[1] — унармаваная форма натуральнай агульнанароднай мовы, якая валодае вызначальнымі рысамі наддыялектнасьці, поліфункцыянальнасьці, нарматыўнае апрацаванасьці (артаэпічнай, артаграфічнай, лексычнай, граматычнай), наяўнасьці пісьмовай (пісьмова-кніжнай) і вуснай (вусна-гутарковай) формаў рэалізацыі, максымальнай стылевай дыфэрэнцыянаванасьці.

У адрозьненьне ад дыялектаў, моўныя нормы літаратурнай мовы характарызуюцца большай абавязковасьцю і асэнсаванасьцю, а таксама кадыфікаванасьцю.

Нармаванасьць літаратурнае мовы крыецца ў тым, што значэньне і ўжываньне словаў, вымаўленьне й правапіс у ёй рэглямэнтаваныя, форма- і словаўтварэньне падпарадкоўваюцца агульнапрынятым узорам. Апрацаванасьць, адбор моўных сродкаў і іхная адносная рэглямэнтацыя ёсьць нязьменнай і сталай уласьцівасьцю літаратурнае мовы, якая найбольш поўна выражае ейную спэцыфіку. Паняцьце нормы, аднак, не адкідвае ў асобных выпадках варыянтаў, што адлюстроўваюць зьмены, якія бесьперапынна адбываюцца ў мове як сродку чалавечых зносінаў.

Нацыянальная літаратурная мова звычайна фармуецца й разьвіваецца з мовы народнасьці, дакладней — зь якогасьці ейнага дыялекту, што найбольш поўна адлюстроўвае агульныя тэндэнцыі разьвіцьця адпаведнае мовы. Паводле свайго слоўнікавага складу і граматычных асаблівасьцяў такі дыялект звычайна ёсьць найбольш тыповым у сыстэме дыялектаў адпаведнае мовы. Літаратурная мова цесна ўзаемадзейнічае з дыялектамі, бесьперапынна папаўняецца за іхны кошт. Разам з тым літаратурная мова ўплывае на дыялекты, спрыяючы іхнай уніфікацыі.

  1. ^ Словарь социолингвистических терминов. — Москва: Российская академия наук. Институт языкознания. Российская академия лингвистических наук, 2006. — p. 217
  • Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994.— 655 с.
  • Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Літаратурная мова
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?