For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Лізавета I.

Лізавета I

Лізавета I
Elizabeth I
 Каралева Ангельшчыны
Папярэднік Марыя I
Наступнік Якаў I
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 7 верасьня 1533, Грынвіч, Ангельшчына
Памерла 24 сакавіка 1603, Рычманд, Ангельшчына
Дынастыя Цюдоры
Бацька Генрых VIII
Маці Ганна Балейн
Подпіс

Лізаве́та I (па-ангельску: Elizabeth I; 7 верасьня 1533, Грынвіч, Ангельшчына — 24 сакавіка 1603, Рычманд, Ангельшчына) — каралева Ангельшчыны і каралева Ірляндыі з 17 лістапада 1558 году і да самай сьмерці, апошняя з дынастыі Цюдораў. Бацька — Генрых VIII, маці — Ганна Балейн. Яе называлі каралева-нявіньніца. Час панаваньня Лізаветы часам называюць «залатым стагодзьдзем Ангельшчыны», як у сувязі з росквітам культуры, бо менавіта ў ейныя часы працавалі Ўільям Шэксьпір, Крыстафэр Марлоў, Фрэнсіс Бэкан і іншыя выбітныя дзеячы, гэтак і з узрослым значэньнем Ангельшчыны на сусьветнай арэне, дзякуючы разгрому Непераможнай Армады, дзейнасьці Фрэнсіса Дрэйка й Ўолтэра Рэйлі, стварэньнем Ост-Індзкай кампаніі.

Некаторыя гісторыкі больш стрыманыя ў сваіх ацэнках. Яны малююць Лізавету, як запальчывага, часам нерашучага кіраўніка[2], якая аднак мела вялікую долю шанцаваньня. Да канца свайго кіраваньня, шэраг эканамічных і ваенных праблемаў паслабілі ейную папулярнасьць. Аднак Лізавета малюецца харызматычным лідэрам, у той час калі ўлада парлямэнта была слабой і абмежаванай, і калі манархі ў суседніх краінах сутыкнуліся з ўнутранымі праблемамі, якія паставілі пад пагрозу іхныя стальцы. Гэтак было ў выпадку з шатляндзкай каралевай Марыяй, якая была скінута са стальца ў 1568 годзе й у рэшце рэшт сьмяротна пакарана ў 1587 годзе. Пасьля кароткага валадараньня папярэднікаў Лізаветы, ейныя 44 гады на троне прадставілі доўгачаканую стабільнасьць для каралеўства й дапамаглі сфармаваць пачуцьцё нацыянальнай ідэнтычнасьці.

Генрых VIII

Лізавета нарадзілася ў нядзелю 7 верасьня 1533 году ў каралеўскім палацы ў Грынвічы. Ейным бацькам быў кароль Генрых VIII, маці — былая фрэйліна Ганна Балейн, на якой кароль ажаніўся па гарачым каханьні. Акрамя гэтага, Генрых спадзяваўся, што Ганна падорыць яму доўгачаканых сыноў, бо шматгадовы шлюб з Кацярынай Арагонскай не даў Ангельшчын спадчыньніка мужчынскага полу, і становішча дынастыі Цюдораў было вельмі нетрывалым. Такім чынам, нараджэньне Лізаветы нікога не ўзрадавала, бо ў каралеўскай сям’і ўжо была дачка, прынцэса Мэры, і зьяўленьне яшчэ адной дзяўчынкі выклікала, хутчэй, гнеў і смутак у імпульсіўнага караля.

Аднак ўрачыстасьці з нагоды нараджэньня прынцэсы былі на рэдкасьць пышнымі. Вадохрышча дзяўчынкі прайшло ў тым жа Грынвічы 10 верасьня: імя сваё яна атрымала ў гонар маці Генрыха VIII, Лізаветы Ёрскай. У сьнежні 1533 году дзяўчынцы вызначылі ў якасьці месца жыхарства рэзыдэнцыю Гэтфілд-хаўс, невялікі палац непадалёк ад Лёндана. Бацькі даволі рэдка наведвалі сваю дачку, нягледзячы на тое, што Ганна Балейн і была прывязаная да дачкі. Нельга сказаць, што Генрых быў абыякавы да дзяўчынкі, у яе быў толькі адна загана на ягоную думку — ейная плоць. А ад каралевы па-ранейшаму чакалі сыноў.

Калі Лізавеце было два гады і восем месяцаў, яна пазбавілася маці: Ганну Балейн пакаралі сьмерцю па абвінавачваньні ў дзяржаўнай здрадзе. Ганна так і не нарадзіла Генрыху сына і, як даказаў суд, неаднаразова зьмяняла свайму мужу. Усім з самага пачатку было ясна, што Генрых вырашыў пазбавіцца ад Ганны, і доказы «шматразовых здрад» былі відавочна сфальсіфікаванымі. Аднак, пакараньне сьмерцю была зьдзейсьнена 19 траўня 1536 году. Генрых VIII пасьпяшаўся зноўку ажаніцца, а Лізавету прызнаў незаконнанароджанай, як і некалькі гадоў таму ён прызнаў незаконнанароджанай і прынцэсу Марыю, абодва папярэдніх каралеўскіх шлюбу сталі несапраўднымі і ня мелі ніякіх юрыдычных наступстваў.

Лізавета ў юнацтве

Лізавета вельмі рана пачала праяўляць свае прыродныя здольнасьці — у дзесяцігадовым узросьце яна нядрэнна размаўляла на грэцкай, італьянскай і францускай мовах. Ейная латынь была бездакорнай — на гэтай мове прынцэса ня толькі чытала творы рымскіх гісторыкаў, але і пісала вялізныя лісты сваёй мачысе — Кацярыне Пар. Нягледзячы на ​​тое, што Лізавета па-ранейшаму лічылася незаконнанароджанай, ейным выхаваньнем займаліся лепшыя выкладчыкі з Кембрыджа. Гэта былі маладыя, свабодна думаючыя навукоўцы, прыхільнікі Рэфармацыі. З часам да Лізаветы далучыўся ейны малодшы брат Эдўард. Менавіта ў 15431547 гадох у каралеўскім сямействе ўсталявалася адносна спакойная атмасфэра — Генрых быў цалкам шчасьлівы з Кацярынай Пар, у яго падрастаў прынц-спадчыньнік, а ягоныя дачкі, хоць бы вонкава, але замірыліся са сваім становішчам «незаконнанароджаных».

Аднакроўны брат Лізаветы Эдўард VI

28 студзеня 1547 году Лізавеце, якая знаходзіцца ў Энфілдзе, паведамілі, што ейны бацька памёр. У тэстаманце караля гаварылася, што трон ён пакідае сыну Эдўарду. У выпадку сьмерці Эдўарда ці пры адсутнасьці ў яго спадчыньнікаў, спадкаемцай на ягоную пасаду будзе прынцэса Марыя, затым ейныя дзеці, потым Лізавета і ейныя дзеці. Гэтай сваёй апошняй праявай манархавай волі Генрых VIII «прызнаў» сваіх дачок і даў ім надзею калі не на карону Ангельшчыны, але на годны шлюб з прынцам любой эўрапейскай краіны.

Мачыха Лізаветы, Кацярына Пар, неўзабаве пасьля заканчэньня жалобы па каралю выйшла замуж за прыдворнага авантурніка Томаса Сэймура, роднага дзядзьку Эдўарда VI. Аднак Сэймур быў вельмі славалюбівы — яму было мала блізкасьці да трона клана Сэймураў, яму хацелася большага. Існуе вэрсія, што Томас Сэймур жадаў з часам ажаніцца на прынцэсе Лізавеце, а пакуль яна была зусім юнай, пачаў за ёй заляцацца. Некаторыя крыніцы паказваюць на ўзаемную сымпатыю Лізаветы й Сэймура, аднак сур’ёзных пацьверджаньняў гэтаму факту няма.

Кацярына Пар, нягледзячы на ​​амаль матчыну любоў да сваёй падсербкі, усё ж адправіла яе ў Гартфардшыр у маёнтак Чэшант. Там Лізавета працягнула свае заняткі з настаўнікам Роджэрам Эшамам. Гэтага чалавека, надзеленага энцыкляпэдычнымі ведамі, Лізавета падабала ўсё жыцьцё. Томас Сэймур у 1549 годзе, ужо пасьля сьмерці Кацярыны Пар ад радзільнай гарачкі, зьдзейсьніў спробу дзяржаўнага перавароту. Яму гэта не атрымалася і ў канцы студзеня 1549 году каралеўскі дзядзька быў пакараны сьмерцю. Лізавету таксама падазравалі ў датычнасьці да змовы Сэймура, аднак яна здолела даказаць сваю невінаватасьць.

У 1551 годзе Эдўард VI запрасіў да двару Лізавету — брат і сястра заўсёды ставіліся адзін да аднаго зь вялікай пяшчотай, таму для Лізаветы было ударам, калі 6 ліпеня 1553 году Эдўард сканаў. Пасьля сьмерці караля лорд-пратэктар Джон Дадлі ўзьвёў на каралеўскі пасад юную Джэйн Грэй — стрыечную ўнучку Генрыха VIII. У краіне пачалася смута. У выніку ўзброенага канфлікту паміж прыхільнікамі Джэйн I і прыхільнікамі прынцэсы Марыі перамаглі апошнія. Лізавета прадбачліва засталася ў Гатфілдзе, бо яе папярэдзіў пра небяспеку лорд Ўільям Сэсыл, сакратар Савета. У выніку на троне апынулася дбайная каталічка Марыя I.

У няміласьці сястры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Марыя I

У кастрычніку 1553 году Марыя I каранавалася ў Лёндане. Каралеве было 37 гадоў, дваццаць зь якіх зьявіліся для яе гадамі выпрабаваньняў. Зь першых жа дзён панаваньня Марыя пачала актыўна дзейнічаць: ейнай галоўнай задачай стала вяртаньне Ангельшчыны ўва ўлоньне Каталіцкай царквы, нягледзячы на ​​тое, што ў краіне пасьпела вырасьці цэлае пакаленьне, выгадаванае ў новай веры. У краіне пачаліся крывавыя рэпрэсіі ў адносінах да пратэстантаў.

У студзені 1554 году шляхціч Томас Уайт падняў паўстаньне пад антыпапскімі лёзунгамі. Пасьля здушэньня гэтага стыхійнага выступу дарадцы параілі Марыі I заключыць Лізавету ў Таўэр, бо малодшая дачка Генрыха, выхаваная ў пратэстанцкай веры, была небясьпечная. Да таго ж, на думку каралевы, Лізавета магла быць зьвязаная з Ўайтам і ягонымі пасьлядоўнікамі. Тут жа, у Таўэры, быў заключаны адзін зь ейных сяброў дзяцінства — Робэрт Дадлі. Існуе вэрсія, што маладыя людзі мелі зносіны падчас шпацыраў ува ўнутраным дворыку Таўэр, і гэтыя зносіны сталіся пачаткам іхняга будучага каханьня.

У Ангельшчыне там часам расла незадаволенасьць палітыкай каралевы. Яно стала відавочным пасьля таго, як улетку 1554 году ў Лёндан прыбыў Філіп Гішпанскі — будучы муж Марыі. Напярэдадні свайго вясельля каралева вызваліла сваю сястру з турмы. На вырашэньне каралевы паўплывала тое, што Томас Ўайт перад пакараньнем сьмерцю пакляўся, што «мілэдзі Лізавета ніколі не ведала пра змову…».

Аднак, прынцэса не засталася пры двары — яе адправілі ў высылку ў Ўудсток у графства Оксфардшыр. У Ўудстоку Лізавеце не дазвалялася пісаць лістоў, а кнігі ёй прывозілі толькі па строга зацьверджанаму сьпісу. Разам з тым, Лізавета па-ранейшаму лічылася пераемніцай пасаду, бо шлюб Марыі й Філіпа апынуўся бяздзетным. Лізавету зноўку вярнулі ў ейную рэзыдэнцыю ў Гэтфілд-хаўс, і сьціплы двор прынцэсы адразу стаў прыцягваць маладых арыстакратаў. Акрамя таго, сам Філіп спрыяў сваёй сваячцы: ён адчуваў да яе значна большую сымпатыю, чым да сваёй хмурнай жонцы. Яму таксама не хацелася псаваць адносіны са спадчыньніцай пасаду: Марыя была вельмі нездаровая.

У пачатку лістапада 1558 году каралева Марыя адчула, што ейныя дні амаль скончаны. Савет настойваў, каб яна афіцыйна прызначыла спадчыньніцай сястру, але каралева супрацівілася: яна ведала, што Лізавета верне ў Ангельшчыну ненавісны Марыі пратэстантызм. Толькі пад ціскам Філіпа Марыя саступіла патрабаваньню сваіх дарадцаў, разумеючы што ў адваротным выпадку краіна можа пагрузіцца ў хаос грамадзянскай вайны. Каралева памерла 17 лістапада 1558 году, застаўшыся ў гісторыі як Марыя Крывавая. Лізавета, атрымаўшы вестку аб сьмерці сястры сказала: «Гасподзь так вырашыў. Дзівацкія справы яго ў нашых вачах».

Лізавета стала каралевай ва ўзросьце 25 гадоў. Напярэдадні цырымоніі каранаваньня, яе шчыра віталі грамадзяне, робячы прамовы й конкурсы, большасьць, зь якіх малі пратэстанцкі густ. 15 студзеня 1559 году Лізавета была каранаваная й памазана Оўэнам Оглторпам, каталіцкім біскупам Карлайлу, у Ўэстмінстэрскім абацтве. Затым яна была прадстаўлена людзям на плошчы як дзейная каралева, сярод аглушальнага шуму дудак, трубы, барабанаў і званоў[3].

З самага пачатку панаваньня Лізаветы, чакалася, што яна абярэцца шлюбам. Яна ніколі не зрабіла выбар сужанага, хоць яна атрымала шмат прапановаў па ейную руку, і прычыны гэтага да гэтуль ёсьць ня яснымі.

Лізавета й ейны фаварыт Робэрт Дадлі

Увесну 1559 году стала відавочна, што Лізавета была закахана ў свайго сябра дзяцінства Робэрта Дадлі[4]. Вядома, што Эмі Робсарт, ягоная жонка пакутавала ад «хваробы ў адной зь ейных грудзей», і што каралева хацела бы ажаніцца на Дадлі, калі ягоная жонка бы памерла[4]. Да восені 1559 году некалькі замежных жаніхоў сапернічалі за руку каралевы, аднак іхныя нецярплівыя паслы паведамлялі, што шлюб іхнага прадстаўніка зь Лізаветай ня будзе вітаецца ў Ангельшчыне[5]. Эмі Дадлі памерла ў верасні 1560 году ў выніку падзеньня зь лесвіцы і, нягледзячы на ​​дазнаньні каранэра, які быў сьведкам здарэньня, многія людзі падазравалі Дадлі ў ейнай сьмерці, каб ён мог ажаніцца на каралеве[6]. Елізавета сур’ёзна разглядала пытаньне аб шлюбе з Дадлі на працягу некаторага часу. Тым ня менш, незадальненьне гэтым магчымым шлюбам пэрамі Ўільямам Сэсілам, Нікаласам Трокмортанам і некаторымі іншымі стала цалкам відавочным[7]. Былі нават чуткі, што шляхецтва падыме паўстаньне, калі шлюб адбыўся[8].

Сярод іншых магчымых кандыдатаў для каралевы Робэрт Дадлі разглядаўся як магчымы кандыдат яшчэ амаль дзесяць гадоў[9]. У 1564 годзе Лізавета ўзвысіла Дадлі ў званьне пэра, як графа Лэстэра. У рэшце рэшт ён ажаніўся ў 1578 годзе, што вельмі расчаравала каралеву[10]. Тым ня менш, Дадлі заўсёды «заставаўся ў цэнтры эмацыйнага жыцьця [Лізаветы]», як апісалі гэтую сытуацыю некаторыя гісторыкі[11]. Ён памёр неўзабаве пасьля разгрому Армады. Пасьля сьмерці Лізаветы, ягоная запіска была знойдзена сярод ейных асабістых рэчаў, з паметкай «ягоны апошні ліст», вырабленай ейным почыркам[12].

Палітычныя аспэкты

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Франсўа, герцаг Анжу, якога Лізавета называла сваім жабяняткам. Праца Нікаласа Гіліярда.

Шлюбыя перамовы ўяўлялі сабой ключавы элемэнт у зьнешняй палітыцы Лізаветы[13]. Яна адмовілася ад шлюбнай прапановы ад гішпанскага караля Філіпа II у 1559 годзе, і праводзіла перамовы на працягу некалькіх гадоў, каб абрацца шлюбам са сваім стрыечным братам эрцгерцагам Карлам з Аўстрыі. Да 1569 году адносіны з Габсбургамі пагоршылася, і Лізавета мале намер пашлюбавацца да двух францускіх князёў Валюа, спчатку да Генрыха, герцага Анжу, а затым, з 1572 да 1581 гады, ягонага брата Франсўа, герцагам Анжу, былога герцага Алянсона[14]. Гэтая апошняя прапанова было зьвязана з заплянаваным зьвязам супраць гішпанцаў, якія кантралявалі Паўднёвыя Нідэрлянды[15]. Апошняя прапанова была даволі сур’ёзнай на нейкі час, то бок Лізавета нават насіла завушніцы, якія ў дарунак да яе паслаў Франсўа[16].

У 1563 годзе Лізавета расьпавяла імпэрскаму пасланьнікк, што згодна зь ейным характарам, яна хутчэй за ўсё застанецца самотнай жабрачкай, чым каралевай і замужкай[13]. Пазьней у гэтым годзе, пасьля хваробы Лізаветы на воспу, пытаньне пераемнасьці сур’ёзна паўстала ў парлямэнце. Лорды заклікалі каралеву ажаніцца або прызначыць спадчыньніка, каб прадухіліць грамадзянскую вайну пасьля ейнай сьмерці. Аднак Лізавета адмовілася зрабіць што-небудзь. У красавіку яна скасавала дзейнасьць парлямэнту, пакуль яна не атрымала неабходнай падтрымкі на падвышэньне падаткаў у 1566 годзе.

Да 1570 году, высокапастаўленыя фігуры ва ўрадзе, былі вымушаныя прызнаць, што Лізавета ніколі ня выйдзе замуж ці прамовіць імя пераемніка. З-за ейнай адмовы ад абраньня шлюбам, Лізавету часьцяком абвінавачваюць у безадказнасьці[17]. Аднак гэтыя сытуацыя ўмацавала ейную палітычную бясьпеку, бо яна ведала, што калі яна прызначыць спадчыньніка, ейны сталец будзе ўразьлівы да перавароту[18]. Незамужні статус Лізаветы натхніў да стварэньня культу некранутасьці. У паэзіі й партрэтным жывапісу, яна была намаляваная як нявіньніца ці багіняй, а не як нармальная жанчына.

Вайна ў Шатляндыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кароль Шатляндыі Джэймз V і Марыя дэ Гіз

У траўні 1559 году ў суседняй Шатляндыі пачалося паўстаньне пратэстантаў супраць каралевы-рэгентшы Марыі дэ Гіз — францужанкі, маці Марыі Ст’юарт. Падтрымаць пратэстантаў Шатляндыі раіў Лізавеце Сэсыл, але яна адмовілася ад гэтага кроку, разумеючы, што падобнае ўмяшаньне можа справакаваць ўзброены канфлікт з Францыяй, якая напоўніла Шатляндыю сваімі войскамі. Ужо тады, у самым пачатку кіраваньня, каралева выпрацавала сваю, вельмі асьцярожную, зьнешнюю палітыку. Лізавета аказала шатляндзкім пратэстантам матэрыяльную падтрымку. Грошы былі вывезены таемна, і ніхто ня мог абвінаваціць каралеву ў саўдзельніцтве.

Аднак у 1560 годзе Таемны Савет вымусіў Лізавету пачаць інтэрвэнцыю. Шатляндзкія пратэстанты пры падтрымцы ангельскіх войскаў разграмілі прыхільнікаў Марыі дэ Гіз, і 6 ліпеня 1560 году ў Эдынбургу была падпісана дамова, якая замацавала гэтую перамогу. Ангельшчына й Францыя вывелі свае войскі з Шатляндыі.

Марыя дэ Гіз да гэтага часу памёрла, і ўлада перадалася рэгенцкаму савету шатляндзкіх лордаў-пратэстантаў. Марыі Ст’юарт, на той момант жонцы Францыска II, было прапанавана назаўсёды адмовіцца ад уключэньня ў свой ​​герб герба Ангельшчыны, інакш кажучы, ніколі не прад’яўляць прэтэнзій на ангельскую карону. Аднак Марыя не ратыфікавала Эдынбурскую дамову. Менавіта з гэтага моманту пачалася шматгадовая варожасьць двьвюх каралеваў.

  1. ^ а б в г A Historical Dictionary of British Women — 2 — Routledge, 2003. — С. 153. — ISBN 978-1-85743-228-2
  2. ^ Somerset 2003. С. 729.
  3. ^ Neale 1954. С. 70.
  4. ^ а б Wilson 1981. С. 95.
  5. ^ Skidmore 2010. С. 162, 165, 166—168.
  6. ^ Somerset 2003. С. 166—167.
  7. ^ Wilson 1981. С. 126—128.
  8. ^ Doran 1996. С. 45.
  9. ^ Doran 1996. С. 212.
  10. ^ Jenkins 2002. С. 245, 247.
  11. ^ Doran 2003. С. 61.
  12. ^ Wilson 1981. С. 303.
  13. ^ а б Haigh 2000. С. 17.
  14. ^ Loades 2003. С. 53–54.
  15. ^ Loades 2003. С. 54.
  16. ^ Somerset 2003. С. 408.
  17. ^ Haigh 2000. С. 20—21.
  18. ^ Haigh 2000. С. 22—23.
  • Neale, J. E. Queen Elizabeth I: A Biography (reprint ed.). — London: Jonathan Cape, 1954 [1934].
  • Wilson, Derek. Sweet Robin: A Biography of Robert Dudley Earl of Leicester 1533–1588. — London: Hamish Hamilton, 1981. — ISBN 978-0-241-10149-0
  • Doran, Susan. Monarchy and Matrimony: The Courtships of Elizabeth I. — London: Routledge, 1996. — ISBN 978-0-415-11969-6
  • Doran, Susan Queen Elizabeth I. — London: British Library, 2003. — ISBN 978-0-7123-4802-7
  • Skidmore, Chris. Death and the Virgin: Elizabeth, Dudley and the Mysterious Fate of Amy Robsart. — London: Weidenfeld & Nicolson, 2010. — ISBN 978-0-297-84650-5
  • Somerset, Anne. Elizabeth I. (1st Anchor Books ed.). — London: Anchor Books, 2003. — ISBN 978-0-385-72157-8
  • Jenkins, Elizabeth. Elizabeth and Leicester. — The Phoenix Press, 2002 [1961]. — ISBN 978-1-84212-560-1
  • Haigh, Christopher. Elizabeth I. — 2. — Harlow: Longman Pearson, 2000. — ISBN 978-0-582-43754-8
  • Loades, David. Elizabeth I: The Golden Reign of Gloriana. — London: The National Archives, 2003. — ISBN 978-1-903365-43-4

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лізавета Iсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Лізавета I
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?