For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Ляўтара Мартынэс.

Ляўтара Мартынэс

Ляўтара Мартынэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 жніўня 1997(1997-08-22)[1][2] (27 гадоў)
Рост 177 см[3]
Вага 72 кг[4]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Інтэрнацыянале
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2018
2018—
Расінг
Інтэрнацыянале
46 (22)
206 (103)
Зборныя
2018— Аргентына 56 (22)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
19 траўня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
27 сакавіка 2024.

Ляўта́ра Марты́нэс (па-гішпанску: Lautaro Martínez; нар. 22 жніўня 1997 году) — аргентынскі футбаліст, нападнік італьянскага клюбу «Інтэрнацыянале» і нацыянальнай зборнай Аргентыны. Першапачаткова намагаўся гуляць цэнтральнага абаронцу ў юнацтве, але пазьней перакваліфікаваўся ў нападніка.

Мартынэс з малых гадоў пайшоў па сьлядах бацькі, які таксама быў прафэсійным футбалістам. Займацца футболам пачаў у клюбу роднага гораду «Ліньерс». Яшчэ ў юнацтве таленавітага хлопца запрыкмецілі ў «Расінгу». У выніку ў студзені 2014 году гулец далучыўся да клюбу, але першы час сумаваў па Баіі-Блянцы, і нават хацеў вярнуцца дадому. Толькі дзякуючы таварышу па камандзе, застаўся ў клюбе і здабыў месца ў асноўным складзе рэзэрвовай каманды. У 2015 годзе футбалістам цікавіўся мадрыдзкі «Рэал», але Мартынэс вырашыў застацца ў Аргентыне. Ягоны бацька Марыё пазьней заявіў, што гулец вырашыў застацца ў «Расінгу», бо ня быў падрыхтаваны да сыходу з клюбу[5]. Ягоны дэбют ў аргентынскай лізе адбыўся 1 лістапада 2015 году, калі ён выйшаў на гульнявую пляцоўку на зьмену Дыега Міліта ў пераможным матчы 3:0 супраць клюбу «Крусэра-дэль-Нортэ»[6]. 17 красавіка 2016 году нападнік быў выдалены з поля ў матчы супраць «Архэнтынас Хуніярс» (2:2)[7]. А першы свой гол здабыў ў матчы супраць «Урукану» ў лістападзе 2016 году[7]. Сапраўдны шанец футбаліст атрымаў па атрыманьні пашкоджаньня асноўнага форварда клюбу Лісандра Лёпэса. Мартынэс удала скарыстаўся мажлівасьці, і, атрымаўшы больш гульнявога часу, здабыў у 23 матчах лігі 9 галоў[7][8]. Цікавасьць да гульца адразу зьявілася ў мадрыдзкага «Атлетыка», але гулец зноўку застаўся ў «Расінгу». 27 лютага 2018 году нападнік тройчы трапна ўлучыў мяч у браму бразыльскага «Крузэйру» ў матчы розыгрышу Кубка Лібэртадорэс (4:2). У хуткім часе стала вядома, што Мартынэс далучыцца да складу італьянскага «Інтэрнацыянале».

Мартынэс афіцыйна далучыўся да складу «нэра-дзуры» 4 ліпеня 2018 году і каштаваў мілянцам 22,7 млн эўра. Паводле кантракту тэрмін дамовы павінен быў трываць пяць гадоў[9]. Нападнік пачаў забіваць за свой новы клюб яшчэ ў перадсэзонных таварыскіх матчах. Дэбют у Сэрыі А адбыўся 19 жніўня, калі гулец зьявіўся ў матчы супраць «Сасуолё», дзе «Інтэр» трываў паразу зь мінімальным лікам 1:0[10]. 29 верасьня на Сан-Сыра футбаліст пацэліў мяч у браму «Кальяры», а гаспадары пеоамаглі зь лікам 2:0 . Толькі ў другой палове сэзону 2018—2019 гадоў аргентынец пачаў зьяўляцца ў кожным матчы, бо ягоны зямляк Маўра Ікардзі прапусьціў шэраг матчаў з асабістых прычынах[11]. У сваім першым матчы мілянскім дэрбі Мартынэс спачатку асыставаў Матыясу Вэсына, а потым у другой палове сам адзначыўся голам з пэнальці, дзякуючы часу «Інтэрнацыянале» выгуляў «Мілян» зь лікам 3:2[12]. У выніку «нэра-дзуры» здабылі 3 месца ў розыгрышу Сэрыю А, упершныю такое высокае з сэзону 2011—2012 гадоў.

2 кастрычніка 2019 году Мартынэс здыбаў свой першы гол у Лізе чэмпіёнаў у матчы супраць «Барсэлёны», аднак гэта не выратавала італьянцаў ад паразы (2:1). 17 жніўня 2020 году аргентынец двойчы ўлучыў мяч у браму данецкага «Шахтару» (5:0), здабыўшы для клюбу квіток у фінал Лігі Эўропы 2020 году. 8 сакавіка 2022 году Мартынэс забіў год у матчы супраць «Лівэрпула» на Энфілдзе, чым здабыў для клюбу перамогу зь лікам 0:1.

Мартынэс з 2017 году пачаў прыцягвацца да зборных Аргентыны розных узростаў. 12 сакавіка 2018 году Мартынэс атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Аргентыны на таварыскія матчы супраць зборных Італіі і Гішпаніі[13]. 27 сакавіка ён дэбютаваў у матчы супраць гішпанцаў, зьмяніўшы на пляцоўцы Гансалё Ігуаіна[14]. У траўні 2018 году ён быў далучыны да заўякі зборнай Аргентыны на чэмпіянат сьвету 2018 году, але пазьней быў выкрасьлены зь сьпісу[15][16]. У таварыскім матчы ў канцы 2018 году супраць зборнай Іраку забіў свой першы гол за зборную[17]. Наступным годам дэбютаваў у розыгрышу Кубка Амэрыкі 2019 году, дзе поруч з таварышамі здабыў бронзавыя мэдалі. 10 верасьня 2019 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Мэксыкі адзначыўся хет-трыкам (4:0).

«Інтэрнацыянале»:

Аргентына:

  1. ^ а б в Lautaro Martínez // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Lautaro Martínez // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б Almanacco illustrato del calcio (італ.)Panini, 2022. — P. 229. — ISSN 1129-3381
  4. ^ а б Almanacco illustrato del calcio (італ.)Panini, 2018. — P. 229. — ISSN 1129-3381
  5. ^ Siffredi, Charly (21 November 2017). «Lautaro Martinez’s father reveals rejection of Real Madrid in 2015». Marca.
  6. ^ Edwards, Danie (17 February 2017). «Coveted by Arsenal & Real Madrid: Meet Racing Club’s whizzkid Lautaro Martinez». Goal.
  7. ^ а б в Estevez, Martin (10 May 2017). «Lautaro Martínez, tradición familiar». El Grafico.
  8. ^ «Report: Atletico Madrid Inks Rising Argentine Star Lautaro Martinez to Long-Term Deal». Sports Illustrated.
  9. ^ Strachan, Iain (4 July 2018). «Lautaro Martinez completes Inter move». Goal.
  10. ^ Marcovitch, Joe (19 August 2018). «Sassuolo 1-0 Inter: Report, Ratings & Reaction as the Nerazzurri Slip to Defeat in Serie A Opener». 90min.
  11. ^ Tomás Pavel; Ibarra Meda (15 February 2019). «Lautaro Martinez, Mauro Icardi’s worthy successor at Inter». Ronaldo.com.
  12. ^ «Milano is still Nerazzurro: Milan 2-3 Inter!». Inter Milan.
  13. ^ «Lista de convocados». AFA.
  14. ^ «WATCH: Isco Hat Trick Leads Spain’s 6-1 Rout Over Messi-Less Argentina». Sports Illustrated
  15. ^ «Revealed: Every World Cup 2018 squad». Goal.
  16. ^ «Icardi cut from Argentina’s 23-man World Cup squad». Goal.
  17. ^ Creek, Stephen (12 October 2018). «Inter’s Lautaro Martinez thrilled with debut Argentina goal». Goal.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Ляўтара Мартынэс
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?