For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Леанід Захлеўны.

Леанід Захлеўны

Леанід Захлеўны
Дата нараджэньня 16 студзеня 1947(1947-01-16) (77 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак кампазытар
Узнагароды

Леані́д Канстанці́навіч Захле́ўны (нар. 16 студзеня 1947, Горадня, Беларуская ССР) — беларускі кампазытар. Ляўрэат прэміі Ленінскага камсамолу Беларускай ССР (1980), Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларускай ССР (1985), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларус (1994), Народны артыст Рэспублікі Беларусі (1998). Сябра Саюзу кампазытараў Беларускай ССР (1974).

Нарадзіўся 16 студзеня 1947 року ў Горадні. Скончыў дзіцячую музычную школу, Гарадзенскую музычную вучэльню па клясе баяна, Беларускую дзяржаўную кансэрваторыю імя Луначарскага па клясе кампазыцыі прафэсара Анатоля Багатырова (1972).

У 1972 року — выкладчык Мазырскай музычнай вучэльні. Служыў у войску на Далёкім Усходзе. У 1975—1976 роках працягваў адукацыю асыстэнтам-стажэрам Беларускай кансэрваторыі пад кіраўніцтвам прафэсара Яўгена Глебава.

Сябра Саюзу кампазытараў Беларускай ССР (1974). У 1978—1989 — музычны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм». З 1990 року — мастацкі кіраўнік музычных калектываў Беларускага радыё, заснавальнік і мастацкі кіраўнік ансамблю народнай музыкі «Бяседа»[1].

Аўтар эстраднай, камэрнай, сымфанічнай і харавой музыкі. Працуе ў песенным жанры. Зь ягоных твораў фармуецца рэпэртуар ВІА «Сябры», ансамблю народнай музыкі «Бяседа», Віктара Вуячыча, Якава Навуменкі, Яраслава Еўдакімава, Ірыны Дарафеевай. Піша музыку на вершы беларускіх і расейскіх паэтаў Максіма Багдановіча, Канстанцыі Буйло, Уладзімера Карызны, Леаніда Пранчака, Уладзімера Пецюкевіча, Міхаіла Ясеня. Набылі вядомасьць нізка песьняў «Памяць» («Поле памяці», «Насіць ордэны», «Міласэрнасьць», «Песьня Перамогі»), «Азёры дабрыні», «Зямля моя», калыханка «Баю-бай, дачушка, баю-бай, сынок…».

  • кантаты «Вянок» (словы народныя, 1972), «Муха-Цакатуха»
  • для аркестру — сымфонія (1971)
  • для габою і фартэпіяна — саната (1970)
  • для голасу з фартэпіяна — цыкль на словы Максіма Багдановіча, 1969)
  • фартэпіянныя п’есы
  • песенны цыкль «Памяць» (1989)
  • зборнік песень для дзяцей «Верасьнёвы вальс» (1994)
  • песьні на словы Вадзіма Левіна («Героям Берасьця»), Г. Ціханава, Аляксандра Харчыкава, А. Чуркіна.
  • музыка да драматычных спэктакляў і кінафільмаў.

Кампазытарская фільмаграфія

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • 1977 — «Мілавіца» (мультыплікацыйны фільм)
  • 1977 — «Сьветлячок і расінка» (мультыплікацыйны фільм)
  • 1980 — «Казка пра вясёлага блазна» (мультыплікацыйны фільм)
  • 1980 — «Загадай сабе» (тэлефільм)
  • 1981 — «Дзядзька Якуб» (тэлефільм)
  • 1982 — «Песьня пра зубра» (мультыплікацыйны фільм)
  • 1983 — «Канец бабінага лета»
  • 1983 — «Як Васіль гаспадарыў» (мультыплікацыйны фільм)
  • 1984 — «Астравы на далёкіх азёрах»
  • 1985 — «Халады ў пачатку вясны»
  • 1985 — «Ты мяне ня бойся» (мультыплікацыйны фільм)
  • 1987 — «Дзяржаўная мяжа. За парогам перамогі»
  • 2013 — «Прыгоды Несьцеркі»

Прэміі і ўзнагароды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Мдзівані, Т. Г., Сергіенка, Р. І. Кампазітары Беларусі / Т. Г. Мдзівані, Р. І. Сергіенка. — Минск : Беларусь, 1997.
  2. ^ БелаПАН. (24 лістапада 2011) Лукашэнка ўзнагародзіў Захлеўнага й Бандарчук Грамадства. Наша НіваПраверана 15 студзеня 2022 г.
  3. ^ Захлеўны Леанід Канстанцінавіч Узнагароды Беларусі Праверана 15 студзеня 2022 г.
  4. ^ БелаПАН. (11 кастрычніка 2012) У Нясвіжскім палацы Жураўлю, Бандарчук, Захлеўнаму прысвоены ганаровыя званні Культура. Рознае. Наша Ніва. Праверана 15 студзеня 2022 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Леанід Захлеўны
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?