For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Лаўрышава.

Лаўрышава

Лаўрышава
лац. Łaŭryšava
Прачысьценская царква
Прачысьценская царква
Дата заснаваньня: XIII—XIV ст.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Наваградзкі
Сельсавет: Шчорсаўскі
Насельніцтва: 146 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1597
Паштовы індэкс: 231427
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°41′27.6″ пн. ш. 26°9′19.8″ у. д. / 53.691° пн. ш. 26.1555° у. д. / 53.691; 26.1555Каардынаты: 53°41′27.6″ пн. ш. 26°9′19.8″ у. д. / 53.691° пн. ш. 26.1555° у. д. / 53.691; 26.1555
Лаўрышава на мапе Беларусі ±
Лаўрышава
Лаўрышава
Лаўрышава
Лаўрышава
Лаўрышава
Лаўрышава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ла́ўрышава[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Валоўцы непадалёк ад яе ўтоку ў Нёман. Уваходзіць у склад Шчорсаўскага сельсавету Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 27 км на ўсход ад Наваградку, за 55 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня (лінія Баранавічы Палескія — Ліда). Аўтамабільная дарога на Наваградак.

Лаўрышава — старажытная вёска на гістарычнай Наваградчыне, вядомая Сьвята-Елісееўскім мужчынскім манастыром, найстарэйшых у Вялікім Княстве Літоўскім. Да нашага часу тут захавалася Прачысьценская царква, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII стагодзьдзя.

Назва Лаўрышава, магчыма, паходзіць ад слова «лаўра», альбо ад імя Лаўрыш (Лаўрэнцій), якое магло быць манаскім імём аднаго з заснавальнікаў манастыра — князя Войшалка. Сустракаюцца немясцовыя варыянты: Ла́ўрашава, Ла́ўрушава.

Вынікі археалягічных раскопак паказваюць, што першае пасяленьне людзей на месцы вёскі існавала ў першабытных часе, задоўга да ўтварэньня Лаўрышава. Ля берага ракі Валоўкі ў вёсцы знойдзены сьляды паселішча, якое датуецца сярэднім пэрыядам каменнага веку — мэзалітам (9-е — 5-е тысячагодзьдзі да н. э.)[2].

У XII ст. у Панямоньні ўтварылася Наваградзкае княства, у якое ўваходзіла мясцовасьць, дзе разьмяшчаецца Лаўрышава.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Войшалк засноўвае манастыр. Мініятура з Астэрманаўскага І-га тому Ліцавога летапіснага збору, XVI ст. Бібліятэка Расейскай акадэміі навук, Санкт-Пецярбург.

У сярэдзіне XIII ст. Наваградзкае княства стала ядром зямель, дзе ўтварылася новая цэнтралізаваная дзяржава — Вялікае Княства Літоўскае, якое неўзабаве аб’яднала ўсе беларускія землі. Паводле Галіцка-Валынскага летапісу, каля 1260 году сын першага гаспадара Літвы Міндоўга — Войшалк (вялікі князь літоўскі ў 1264—1267 гадох) — заснаваў манастыр «на рацэ на Нёмане, паміж Літвой і Наваградкам, і там жыў»[a]. Паводле царкоўнага паданьня, манастыр быў заснаваны ў сярэдзіне XIII ст. прападобным ігуменам Елісеем.

Лаўрышаўскі манастыр быў адным з найважнейшых духоўных цэнтраў беларускіх зямель з часу ўтварэньня ВКЛ. Не пазьней за 1329 год для манастыра было перапісана Лаўрышаўскае эвангельле — прыклад ілюстраванай рукапіснай кнігі ў Беларусі XIV ст.

Археалягічныя раскопкі ў Лаўрышаве, 2015 г.

Каля 1350 году ў манастыры збудавалі царкву Сьвятога Мікалая на сродкі князя наваградзкага Міхайлы Карыята Гедзімінавіча, па яго вяртаньні з ардынска-маскоўскага палону. З мэтаю вывучэньня манастырскага селішча ў вёсцы праводзіліся археалягічныя дасьледаваньні, якія ў 2011—2015 гадох вялі Лаўрышаўскія археалягічныя экспэдыцыі. У ходзе раскопак была выяўлена, сярод іншага, частка каменна-цаглянага падмурку пабудовы XIV ст., якая прымякоўваецца да памянёнай царквы[3].

У «Вопісе дакумэнтаў, якія датычацца Лаўрышаўскага манастыра» (захоўваецца ў Інстытуце рукапісу Нацыянальнай бібліятэкі Ўкраіны імя В. І. Вернадзкага), запісана, што ўжо неўзабаве па заснаваньні манастыра яму належала сяло Лаўрышава, якое сфармавалася зь сялянаў, што паступова пасяліліся каля манастыра. Дакумэнт, які пацьвярджае ўтварэньне вёскі, не захаваўся[4].

Лаўрышава ўпамінаецца ў «Абмежаваньні спрэчных земляў Лаўрышаўскага манастыра, выкананым наваградзкім намесьнікам Петрашам Мантыгірдавічам на загад вялікага князя Вітаўта». У дакумэнце пазначаецца, што ён «писанъ у Лавришовое»[5] (старабелар.). Арыгінал дакумэнта не захаваўся, у копіі (1711 году) падаецца дата 15 чэрвеня 1398 году, аднак гісторыкі лічаць яе памылковай праз разыходжаньне зь іншымі зьвесткамі ў дакумэнце. Таму дакумэнт можа быць датаваны прыкладна: канец XIV — пачатак XV ст., па 1392 годзе (пачатак вялікага княжаньня Вітаўта)[4]. Дасьледнікі мяркуюць, што найбольш верагодны год складаньня дакумэнта — 1424[6].

Выява XVI—XVII ст. на абкладзе Лаўрышаўскага эвангельля. Срэбра, чаканка. Бібліятэка Чартарыйскіх, Кракаў, Польшча.

З 1 ліпеня 1569 году Лаўрышава ў выніку аб’яднаньня ВКЛ з Польскім Каралеўствам — у створанай Рэчы Паспалітай. Каля 1795 году тут збудавалі манастырскую царкву Прачыстай Багародзіцы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прачысьценская царква, 1915—1918 гг.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Лаўрышава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. На 1885 год вёска ўваходзіла ў Нягневіцкую воласьць Наваградзкага павету Менскай губэрні; працавала расейская школа, дзеялі царква і капліца.

У 1836 годзе манастыр зачынілі (а ў 1913—1915 гадох і з 2007 году аднавілі пры суседняй вёсцы Гнесічах).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Лаўрышава занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Паказ вырабаў Лаўрышаўскіх трыкатажных курсаў, 1937 г. Любча, Наваградзкі павет.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лаўрышава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[7]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лаўрышава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Нягневіцкай гміне Наваградзкага павету. У 1938 годзе ў вёсцы збудавалі 1-павярховую школу (будынак захаваўся да нашага часу).

У 1939 годзе Лаўрышава ўвайшло ў БССР, дзе з 1940 году стала цэнтрам сельсавету Любчанскага, з 1956 — Наваградзкага раёнаў, з 1959 году ў Шчорсаўскім сельсавеце. У складзе калгасу «Зьвязда» імя 50-годзьдзя СССР. У 1968 годзе ў вёсцы збудавалі няпоўную школу (дзеяла да 2011 году), працавалі таксама дзіцячы сад, дом культуры, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, пошта, крама.

  • XVII стагодзьдзе: 1601 год — 19 двароў[4].
  • XIX стагодзьдзе: 1885 год — 460 жыхароў, 52 двары
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 513 жыхароў, 77 двароў; 1921 год — 214 жыхароў, 38 двароў; 1999 год — 228 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2008 год — 179 жыхароў, 91 двор; 2010 год — 146 жыхароў

У вёсцы працуюць (на 2016 год) машынны двор сельскагаспадарчага прадпрыемства «Шчорсы», аддзел паштовай сувязі, фэльчарска-акушэрскі пункт, дом супольнага самастойнага пражываньня для грамадзянаў сталага веку, сельская бібліятэка, падворак Сьвята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра.

Ёсьць аўтобусныя прыпынкі на маршрутах Наваградак — Гнесічы, Гнесічы — Наваградак (няштодзённыя рэйсы).

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнікі:

  • Царква Прычыстай Багародзіцы — помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры канца XVIII ст., у цэнтры вёскі.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 305.
  2. ^ Маслюкоў, Т. В. Ад каменнага нажа да шахматнай фігуры: новыя раскопкі ў Лаўрышаве // gomelcivil.org. — 2015. — 15 жніўня.
  3. ^ Рассадин, С. Е. О предполагаемой постройке Михаила-Кориата Гедеминовича в Лавришевском монастыре (рас.) / С. Е. Рассадин // Наукові записки [Кіровоградського державного педагогічного університету ім. Володимира Винниченка]. — Серія: Історичні науки. — Выпуск 22. — Кіровоград, 2015. — С. 31—36.
  4. ^ а б в Котельников, А. Вклады в Лавришевский монастырь от основания (ок. 1250 г.) до принятия унии в 1596 г. // bogoslov.ru. — 2012. — 23 ноября.
  5. ^ Обмежевание спорных земель Лавришовского монастыря, произведенное Новгородским наместником Петрашем Монтигирдовичем, по приказанию великого князя Витовта // Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею. — Т. 11. — Вильна: Типография А. В. Сырнина, 1880. — С. 3—4.  (рас.)
  6. ^ Гудмантас, К. «Натыфікацыя пра Лаўрышаўскі манастыр, выпісаная са старой летапіснай хронікі» Дзяметрыя Занкевіча. Даследаванне і публікацыя крыніцы(недаступная спасылка) / К. Гудмантас, А. Рычкоў // Архэ. Пачатак. — 2016. — № 2. — С. 329—349.
  7. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Лаўрышава
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?