For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Культурная антрапалёгія.

Культурная антрапалёгія

Культу́рная антрапалёгія, культурантрапалёгія (па-ангельску: Cultural anthropology) — навуковы кірунак, які фармаваўся на працягу XIX — першай паловы XX стагодзьдзяў у краінах Заходняй Эўропы і ЗША. Яе заснавальнікам зьяўляецца амэрыканскі этноляг нямецкага паходжаньня Франц Боас(en) (1851—1942). Для культурнай антрапалёгіі характэрная падвышаная ўвага да аналізу духоўных працэсаў і фэномэнаў і адпаведна меншая ўвага да матэрыяльных артэфактаў і сыстэмаў сацыяльных адносінаў. Да ліку асноўных праблемаў культурнай антрапалёгіі адносяцца дынаміка разьвіцьця культуры, мэханізмы перадачы культурных каштоўнасьцяў ад пакаленьня да пакаленьня. У рамках культурнай антрапалёгіі ўлічваецца зьменлівасьць сутнасьці чалавека ў канкрэтна-гістарычнай разнастайнасьці культураў, што прадугледжвае пры аналізе чалавека абапірацца ня толькі на яго біялёгію і псыхалёгію, але і на гісторыю, сацыялёгію, тэалёгію, мастацтвазнаўства і іншыя гуманітарныя навукі.

Франц Боас

Культурная антрапалёгія ў XIX стагодзьдзі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае значэнне для станаўлення тэарэтычнае праграмы доследу чалавека і культуры мелі працы Тэйлара «Першапобытавая культура», «Уводзіны да вывучэння чалавека і цывілізацыі (Антрапалёгія)», «Дагістарычны побыт чалавецтва і пачатак цывілізацыі» і інш., у якіх ён з пазіцыяў эвалюцыянізму даў антрапалягічнае тлумачэньне культуры, паклаўшы тым самым пачатак культураантрапалягічным досьледам. У рэчышчы эвалюцыянізму развіваліся даследаваньні Фр. Фрэзера, Дж. Мак-Ленана, Дж. Лябока, Ю. Ліперта, К. Д. Кавеліна, М. М. Ковалеўскага, М. І. Кулішэра, Н. Н. Міклуха-Маклая, Д. Н. Анучына, У. Г. Багараза і інш.

Сучасная культурная антрапалёгія

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Антрапалёгія — вобласьць навуковага веданьня, у межах якой вывучаюцца фундаментальныя праблемы існаваньня чалавека ў прыродным і штучным асяродку. Культурная антрапалёгія — адмысловая вобласьць навуковых досьледаў, якая канцэнтруе ўвагу на працэсе ўзаемаадносінаў чалавека і культуры. Гэтая вобласьць веданьня склалася ў эўрапейскай культуры ў XIX ст. і канчаткова аформілася ў апошняй чвэрці XIX ст.

У замежнай літаратуры існуюць розныя падыходы да вылучэньня прадметнага поля гэтай навукі. Разуменьне культурнай антрапалёгіі выкарыстоўваецца дзеля пазначэньня адносна вузкай вобласьці, што звязаная з вывучэннем людскіх звычаяў, параўнальнымі доследамі культураў і супольнасцяў, навукаю аб чалавецтве, якая імкнецца да абагульненьняў паводзінаў людзей і да самага поўнага магчымага разуменьня разнастайнасці чалавецтва.

Культурная антрапалогія канцэнтруе ўвагу на праблемах генэзісу чалавека як творцы і твору культуры ў філагенетычным і антагенетычным плане. Галоўныя праблемы культурнаантрапалагічных доследаў звязаныя са станаўленнем чалавека як феномену культуры: культураванне асноўных інстынктаў чалавека, узнікненне адмыслова чалавечай канстытуцыі, будова цела чалавека ў ягонай сувязі з культурным асяродкам, паводзіны чалавека, станаўленне нормаў, забаронаў і табу, якія зьвязаныя з залучанасцю чалавека ў сістэму сацыякультурных зносінаў, працэсы інкультурацыі, уплыў культуры на палавы дымарфізм, сям’ю й шлюб, каханьне як культурны феномен, станаўленьне светаадчуваньня і светапогляду чалавека, міталёгія як культурная зьява і інш. Ня менш важныя ў сучасную эпоху пытаньні экалогіі чалавека і культуры, досьлед заканамернасці функцыянаваньня экакультурасістэмаў, паколькі станаўленьне чалавека як носьбіта культуры ня можа не ўключаць у сябе адзнаку ягонага месца і ролі ў захаваньні прыроды і культуры сучаснасьці.

Пасьля Другой сусьветнай вайны дасьледчыкі зьвяртаюцца да мэтадалёгіі структурна-функцыянальнага аналізу, што прыводзіць да зьяўленьня антрапалёгіі сацыяльнай (Маліноўскі, Радкліф-Браўн і іншыя). Новыя далягляды ў гэтай навуцы расчыніліся ў аналізе аспэктаў сацыяльных паводзінаў чалавека. Сацыяльная антрапалёгія, паводле прызнаньня заходніх навукоўцаў, прыйшла на месца этналёгіі як цэнтральная, «асяродачная» вобласьць антрапалёгіі культурнай.

Сацыяльная антрапалёгія дасьледуе станаўленьне чалавека як сацыяльнай істоты, а таксама асноўныя структуры і інстытуты, якія спрыяюць працэсу сацыялізацыі чалавека, і шэраг іншых пытаньняў. Ідэі сацыяльнай антрапалёгіі разьвівалі Маліноўскі, які разумеў культуру як сукупнасьць інстытутаў, што служаць задавальненьню першасных (фізыялягічных і псыхічных) і другасных, спароджаных самой культурай, патрэбаў людзёў; Радкліф-Браўн сьцьвярджаў, што сучасная антрапалёгія зьяўляецца функцыянальна абагульняючай і сацыялягічнай, гэтая навука параўнальная сацыялёгіі. Сацыяльная антрапалёгія надавала ўвагу працэсам узаемадзеяньня чалавека і культуры на стадыі цывілізацыі (гэта і цікавасьць да ўрбаністычнай культуры ў працах амэрыканскага дасьледчыка Р. Рэдфілда, што збольшага зьвязанае з пранікненьнем у культураантрапалягічны кірунак мэтадалёгіі структурна-функцыянальнага аналізу, з узмацненьнем уплыву сацыёлягаў — Дзюркгейма, Парсонса).

Л. Уайт яшчэ ў 1939 годзе прапанаваў стварыць адмысловую навуку культуралёгіі як агульнатэарэтычную дысцыпліну, зафіксаваў тагачасны крызіс культурнай антрапалёгіі; ейнае адрозненьне ад культуралёгіі Уайт бачыў у тым, што антраполагі замкнуліся ў экзатычным сьвеце бяспісьменнага мінулага, як у сховішча ад пякучых праблемаў сучаснасьці. Культуралёгія разумелася ім як агульнатэарэтычная і метадалягічная база для антрапалягічных досьледаў і як магчымасьць новага этапу развіцьця і асучасніваньня антрапалёгіі культурнай.

Далейшая эвалюцыя культурнай антрапалёгіі ўскладненая зьяўленнем кампрамісных мэтадалягічных усталёвак, зьвязаных з уплывам фрэйдызму на амэрыканскую культурантрапалёгію (Кардынер і ягоная школа «вывучэньня культуры і асобы») і з імкненьнем Эванс-Прычарда перафармуляваць структурна-функцыянальную мэтадалёгію ў тэрмінах «значэньняў» элемэнтаў культуры і ягоныя спробы зьліцьця антрапалёгіі з гісторыяй. У пасьляваенны пэрыяд у антрапалёгіі пачынаюць пераважаць кірункі, якія арыентаваныя на разуменьне значэньняў «іншых» культураў і прыцягненьне ў антрапалёгію мэтадаў лінгвістыкі (структурная лінгвістыка Ф. дэ Сасюра, фаналёгія Н. З. Трубяцкога, Р. Якабсана), што звязвалася з выпрацоўкай на гэтай аснове прыёмаў фармальнага аналізу фэномэнаў культуры. У навуцы зьяўляецца шмат варыянтаў сымбалічнай антрапалёгіі (Леві-Строс, Э. Ліч, У. Тэрнер і інш.).

Рэлевантная навуковая літэратура

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Augé, M. Le Sens des autres: Actualité de l’anthropologie (1994);
  • Augé, M. A Sense for the Other: The Timeliness and Relevance of Anthropology (1998).
  • Augé, M. An Anthropology for Contemporaneous Worlds (1998).
  • Barnard, A. History and Theory in Anthropology. Cambridge: Cambridge UP, 2000.
  • BOAS, F.: Anthropology and Modern Life, New York, Norton 1928.
  • BOAS, F. ed.: General Anthropology, Lexington, Heath 1938.
  • BOAS, F.: Race, Language and Culture, New York, Macmillan 1940.
  • Rapport, N. — Overing, J. Social and Cultural Anthropology. The Key Concepts. London — New York: Routledge, 2005.
  • Dressel G. Historishe Athropologie. Vien 1995
  • Hammersley, M. — Atkinson, P. Ethnography. Principles in Practice. London — New York: Routledge, 1996.
  • Kuper, A. Anthropologist and Anthropology. The Modern British School. London: Routledge, 1996.
  • SPRADLEY, J. P., McCURDY, D.: Anthropology: The Cultural Perspectives, New York, John Wiley 8c Sons, Inc. 1975.
  • Культуралёгія XX стагодзьдзе. Энцыкляпэдыя. Том першы А-Л. З-П., Універсітэцкая кніга, 1998

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Культурная антрапалёгіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна: вікіфікаваць артыкул. выправіць артаграфію.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Культурная антрапалёгія
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?