For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Крэўская унія.

Крэўская унія

Крэўская унія
Акт Крэўскай уніі 1385 году
Вялікае Княства Літоўскае і Польшча ў 1387 годзе
Вялікае Княства Літоўскае і Польшча ў 1387 годзе
Тып дамовы Дынастычны зьвяз
Падпісаная 14 жніўня 1385
 ·  месца Крэва (ВКЛ)
Замацаваная пячаткай Ягайла, Скіргайла, Карыбут, Вітаўт, Лугвен
Набыла моц 11 студзеня 1386
 ·  умовы абраньне Ягайлы каралём Польшчы праз шлюб зь яе каралеваю
200 тыс. флярынаў маці-каралеве Вугоршчыны, вяртаньне польскага палону, далучэньне ВКЛ да Польшчы
Тэрмін дзеяньня неабмежаваны
Страціла моц 7 ліпеня 1572
Бакі Вялікае Княства Літоўскае
Польскае Каралеўства
Статус нядзейная
Мова лацінская

Крэ́ўская у́нія — пагадненьне аб дынастычным зьвязе паміж Польшчай і Вялікім Княствам Літоўскім (ВКЛ), складзенае 14 жніўня 1385 году. Вялікі князь літоўскі абавязаўся ўзяць у жонкі каралеву польскую[прыбраць шаблён] Ядвігу, прыняць усёй сям’ёй і дваром каталіцтва ды стаць каралём аб’яднанай Літвы і Польшчы.

Літоўская дзяржава ў канцы XIV стагодзьдзя трапіла ў складаную сытуацыю. Пасьля тэрытарыяльнай экспансіі князёў Гедзіміна і Альгерда наступіў пэрыяд стагнацыі. На поўдні вялася барацьба з Польшчай(d) за Чырвоную Русь, на захадзе — з Тэўтонскім ордэнам за Жмудзь, на ўсходзе — з Масковіяй. Да таго ж стала пагражалі наездамі татары. Ды і ўнутры дзяржавы вялася барацьба за сталец між Ягайлам з аднаго боку, а Кейстутам і Вітаўтам — з другога.

Польшча спадзявалася з дапамогай Літоўскага Княства вярнуць сабе землі Чырвонай Русі, страчаных пасьля ўваходу на трон Вугорскага каралеўства Людовіка I.

У 1382 годзе памёр польскі кароль Людовік I Анжуйскі, які ня меў нашчадкаў. Пасьля двухгадовых спрэчак польскія фэадалы абвясьцілі каралевай яго малодшую дачку Ядзьвігу. Яны прапанавалі вялікаму князю літоўскаму Ягайлу стаць ейным мужам, пасьля чаго ён меўся стаць каралём Польскім і Літоўскім. Абавязковай умовай шлюбу было прыняцьце хрысьціянства Ягайлам, а таксама хрысьціянізацыя Літвы, чаго ад даўна дамагаліся польскія магнаты і біскупства, каб далучыць яе да Гнезьненскай мітраполіі.

У 1385 годзе ў Крэве былі выпрацаваныя ўмовы дзяржаўна-прававога аб’яднаньня ВКЛ і Польшчы.

  • Унія прадугледжвала шлюб вялікага князя літоўскага Ягайлы з каралевай польскай Ядвігай і заняцьце ім польскага трону, наўзамен Ягайла абавязваўся ўзяць хрост і хрысьціянізаваць Літву;
  • Ягайла абяцаў выпусьціць польскіх вязьняў;
  • Ягайла абяцаў выплаціць Габсбургам кампэнсацыю 200 тысячаў флёрынаў за сарваныя заручыны(d) Ядвігі зь Вільгельмам;
  • Ягайла абавязаўся адваяваць страчаныя Польшчай Гданьскае Памор’е, Хэлмінскую, Добжынскую і Велюньскую землі;
  • Землі Літвы і Русі далучыць да Кароны Каралеўства Польскага.

14 жніўня таго ж году было падпісанае пагадненьне з Польшчай, што вядомае пад назвай Крэўскай уніі. У 1386 годзе на Люблінскім сейме Ягайла быў абраны польскім каралём. У тым жа годзе ў Кракаве ён прыняў каталіцтва і атрымаў імя Ўладзіслава, быў абвянчаны з польскай каралевай Ядзьвігай, затым каранаваны. Пасьля каранацыі Ягайлы ў Кракаве з усіх літоўска-рускіх (у тагачасным разуменьні гэтых словаў) князёў была ўзятая прысяга на вернасьць каралю, каралеве і Кароне Польскай. Удзельныя князі станавіліся васаламі Польшчы і гублялі сваю самастойнасьць.

Пэргамінавы арыгінал Крэўскай уніі захоўваецца ў кракаўскім архіве Мітрапольнай капітулы. Копія дакумэнту захавалася і ў капіяры(d) Кракаўскага біскупства, датаванага 1445 рокам.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Крэўская унія
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?