Кольцы Юпітэра
Кольцы Юпітэра — сукупнасць параўнальна дробных каменных часьціц, якія ўтвараюць кольцы, якія апаясваюць плянэту Юпітэр.
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галоўная частка кольцаў мае радыус 123—129 тысячаў кілямэтраў. Таўшчыня кольцаў — каля 30 кілямэтраў. Да зямнога назіральніка кольцы амаль заўсёды зьвёрнутыя рабром, з-за чаго яны доўгі час заставаліся незаўважанымі.
Гісторыя адкрыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню выказаў здагадку пра існаваньне кольцаў вакол Юпітэра савецкі астраном С. К. Усіхсьвяцкі ў 1960 годзе. Гіпотэза аб існаваньні кольцаў Юпітэра, якая абапіраецца на зьвесткі апарата «Піянэр-11», зьявілася ў 1974 годзе. Канчаткова кольцы Юпітэра былі адкрыты «Вояджэрам-1» у сакавіку 1979 году.
Зьвязаныя артыкулы: астранамічны аб’ект, зорка, плянэта, карлікавая плянэта, малыя целы і плянэтная сыстэма Глядзіце таксама сьпіс астэроідаў, сьпіс пэрыядычных камэтаў |
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.